top of page

Пятроўскі

Ян Дзям’янавіч

Пятроўскі Ян Дзям’янавіч.jpg

   Пратэстанцкі прапаведнік, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч міжваеннага дваццацігоддзя ў Заходняй Беларусі і ў эміграцыі, публіцыст, выдавец, рэдактар, пісьменнік і перакладчык, публіцыст, выдавец, рэдактар, пісьменнік і перакладчык. Ян Пятроўскі - адметны дзеяч беларускай эміграцыі.  Нарадзіўся ў сям’і мяшчан г. Слуцка. Бацька рана памёр, таму гаспадыняй ў доме была маці, дапамагаў ёй старэйшы сын Апанас. Акрамя яго ў сям’і Пятроўскіх было яшчэ сямёра дзяцей.  Пачатковую адукацыю Яну Пятроўскаму дала хатняя настаўніца. Потым ён вучыўся ў школе Свята - Троіцкага манастыра, а пазней – у прыходскай школе. У 1919 годзе сям’я пераехала ў Вільню. Там Ян закончыў гімназію і адбыў службу ў польскім войску. Атрымліваў веды ён яшчэ і на адукацыйных падрыхтоўчых курсах, пасля – ў школе падхарунжых. Яшчэ адной, найважнейшай, школай для яго была школа роднай мовы. Тады ж ён захапіўся вучэннем метадыстаў – рэлігійнай плыні, якая яшчэ ў XVIII стагоддзі аддзялілася ад англіканскай царквы. Метадысты прапаведуюць рэлігійную пакорлівасць, патрабуюць ад сваіх прыхільнікаў паслядоўнага, метадычнага выканання рэлігійных прадпісанняў. Ян Пятроўскі у канцы 1920-х гадоў увайшоў на правах сябра ў пратэстанцкае рэлігійнае брацтва.

  Вучыўся ў біблейскай школе метадыстаў у мясцовасці Кларысава каля Варшавы. З 16.03.1932 жыў у мястэчку Дзярэчын Слонімскага павета. Ініцыятар і арганізатар выдання на беларускай мове пратэстанцкага грамадска-рэлігійнага і літаратурнага часопіса «Сьветач Хрыстусовае навукі» (23.08.1935). У часопісе выконваў функцыі выдаўца і рэдактара. У канцы Другой сусветнай вайны выехаў у Аўстрыю. З 1953 г. – у ЗША. У эміграцыі ўзнавіў выданне евангельска-баптысцкага часопіса «Сьветач Хрыстовае навукі». Разам з жонкай Аліцыяй 09.12.1976 у г. Гейнсвіл (штат Фларыда) заснаваў Беларускі харытатыўна-адукацыйны фонд, мэтай якога стала «дапамога беларусаведным даследаванням і публікацыя матэрыялаў на беларускія тэмы».

   Але самай вялікай заслугай Яна Пятроўскага было тое. што ён упершыню змог перакласці на беларускую мову і выдаць дыялогі грэцкага філосафа Платона. У шасці асобных кнігах, якія з’явіліся ў Амерыцы, надрукаваны дыялогі “Абарона Сакратаса”, “Крытон”, “Файдон”, “Сімпазіён”, “Іён”, “Горгіяс”, “Протагорас”, “Гіппіяс вялікшы”, “Парменідас” і “Політэя”, а таксама выйшлі з друку па-беларуску філасофскія роздумы рымскага імператара Марка Аўрэліюса.

   У 1989 г. асобным выданнем у Гэйнсвілі на беларускай мове пабачыла свет праца нямецкага філосафа Карла Вільгельма фон Гумбольдта (1767 – 1835) “Унутраная форма мовы”. Яе таксама пераклаў Ян Пятроўскі. Не кожная дзяржава можа пахваліцца выданнем, якое сёння маюць беларусы – двухтомны “Грэцка-беларускі слоўнік” Я. Пятроўскага. Сабраў наш суайчыннік і выдаў на эміграцыі і трохтомнік “Лепшых думак чалавека”, а таксама іншыя літаратурна-перакладчыцкія працы. Яго “Мемуары” нясуць у сабе пазнавальную і фактаграфічную вартасць, а таксама з’яўляюцца багатай крыніца  для тых, хто займаецца і цікавіцца гісторыяй касцёла метадыстаў. Есць у “Мемуарах” каштоўнае апісанне даваенных Слуцка, Вільні, Варшавы і іншых мясцін, дзе жыў і бываў наш зямляк… Ён стаў першым перакладчыкам на беларускую мову  “Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека” (1975).

   Прапаведнік ад Бога, энцыклапедыст паводле абсягу ведаў, паліглот. Вось такім быў і застаўся ў гісторыі беларускай культуры і літаратуры беларус Ян Пятроўскі. Ён добра ведаў старажытную грэчаскую, польскую, англійскую, нямецкую, рускую, украінскую, чэшскую, лацінскую і вядома ж сваю родную беларускую мовы. Ян Пятроўскі ўсё жыццё пісаў і выдаваў па- беларуску кнігі, ён моцна любіў антычную філасофію і сваю Бацькаўшчыну. У Мінску ў Нацыянальным мастацкім музеі маюцца два жывапісныя партрэты ўраджэнцаў Слуцка – Яна Пятроўскага і яго маці Юстыні Пятроўскай, якія у 1940 годзе напісаў мастак Пётра Сергіевіч.

Пятроўскі Ян Дзям’янавіч 4.jpg
Пятроўскі Ян Дзям’янавіч 2.jpg
Пятроўскі Ян Дзям’янавіч 3.jpg

Творы Я. Пятроўскага

  1. Пятроўскі, Я. Паводля сьв. Яна Эвангеле / пер. на бел. мову Яна Пятроўскага. – Нью Ерк, 1991. – 48с.

  2. Пятроўскі, Я. Анаграфы / Ян Пятроўскі. – Нью Ёрк, 1996. – 20с.

  3. Пятроўскі, Я. Ангельска-беларускі слоўнік; Беларуска-ангельскі слоўнік / Ян Пятроўскі. – Менск : Тэхналогія, 1993. – 169с.

  4. Пятроўскі, Я. Клясычны грэцка-беларускі слоўнік / Ян Пятроўскі. – Нью Ерк, 1983. – 282с.

  5. Пятроўскі, Я. Лепшыя думкі чалавека / Ян Пятроўскі. – Гэйнсвіл, 1992. – 205с.

  6. Пятроўскі, Я. [Лісты ад  29 снежня 1989 г. і 23 лютага 1990] / Ян Пятроўскі // Пранчак, Л. І. Беларуская Амерыка. – Мінск, 1994. – С. 308–329.

  7. Пятроўскі, Я. Старажытная грэцкая клясыка. – Гэйнсвіл, 1979. – 27с.

Творы Я. Пятроўскага

​Аб жыцці і творчасці Я. Пятроўскага

  1. Пятроўскі, Я. “Я – грамадзянін сусвету” : інтэрв’ю з філосафам, пісьменнікам, перакладчыкам, доктарам / Ян Пятроўскі; [гутарыў] Леанід Пранчак  // Пранчак, Л. І. Беларуская Амерыка. – Мінск, 1994. – С. 245–247.

  2. Пятроўскі Ян // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн.: у 6 т. Т.5.: Пестрак – Сяўрук / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны; пад рэд. А. В. Мальдзіса; рэдкал. : І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Минск, 1995. – С.110-111.

  3. Пятроўскі Ян // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т.Т.6 Кн. 1.: Пузыны – Усая / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2001. – С. 20.

  4. Пятроўскі Ян (н. 20.1.1905, г. Слуцк Мінскай вобл.), бел рэліг. дзеяч, выдавец, літаратар, мовазнавец // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т.13.: Праміле – Рэдаксін / рэдкал. : Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2001. – С. 173

  5. Родную мову пранес праз жыццё амаль у 100 гадоў / падрыхтавала Жанна Аўдзеева // Кур’ер. – 2015. – 29 студз. (№ 5). – С. 11.

  6. Жук, А. Дбаў пра Беларусь / Анатоль Жук // Наша слова. – 2015. – 21 студз. (№ 3). – С. 5.

Аб жыцці і творчасці Я. Пятроўскага
bottom of page