top of page

Мурашка

Рыгор Данілавіч

мурашка рыгор.png

«Цудоўна гучыць слова Мурашкі, гэта ж вершы ў прозе. Асабліва калі ён апісвае прыроду, вясковы побыт».              

 Лідзія Савік

   Рыгор Мурашка — беларускі пісьменнік, адзін з самых таленавітых беларускіх празаікаў 20–30-х гадоў мінулага стагоддзя. Лёс бывае нялітасцівы да чалавека, адмяраючы яго зямны шлях. У дачыненні да Рыгора Мурашкі – і шкадаванне да яго кароткага веку (42 гады), і пэўнае суцяшэнне ад таго, што добрыя справы пісьменніка, патрыёта, чалавека не забудуцца патомкамі, у тым ліку і на слуцкай зямлі. Менавіта ў гэтым кутку Беларусі, у вёсцы Бязверхавічы, 16 лютага 1902 года і пачаўся жыццёвы шлях Рыгора Данілавіча Мурашкі.

Мурашка 1.jpg

  Дастатку ў сялянскай сям'і не было, таму з дзяцінства ён прызвычаіўся да працы, каб мець кавалак хлеба. Але ж і вучыцца вельмі хацелася! Пасля заканчэння валасной двухкласнай школы ў 1917 годзе паступіў у Нясвіжскую настаўніцку семінарыю. Аднак праз год вучоба перапынілася, бо край акупіравалі войскі кайзераўскай Германіі,а пазней –польскія легіянеры.

   Юнак уладкаваўся працаваць у суседні маёнтак Івань, а потым перайшоў на работу па рамонту шашы. Тут ён знаёміцца з рабочымі Антонам Сімановічам, Сымонам Чыжам, Сцяпанам Красуцкім, якія былі членамі партызанскай юнацкай арганізацыі, што працавала пад кіраўніцтвам падпольнага камітэта слуцкіх камуністаў. Хутка ствараецца моцная група падпольшчыкаў і ў Бязверхавічах, удзел у якой прымае Рыгор Мурашка.

   1920 - 1930-я гады - перыяд актыўнай службовай, літаратурнай і грамадскай дзейнасці Рыгора Мурашкі. Нейкі час ён служыў у Чырвонай Арміі, быў на савецкай і партыйнай рабоце. У 1926 -1929 гадах працаваў адказным сакратаром часопіса "Балышавік Беларусі", уваходзіў у рэдакцыю часопіса "Маладняк" і кіруючыя органы гэтага аб'яднання. У 1930 - 1933 гадах загадваў аддзелам мастацкай літаратуры Дзяржаўнага выдавецтва БССР. Член Саюза пісьменнікаў з 1934 года. Пісьменнік шмат увагі аддаваў тым, хто толькі спрабаваў пісаць, загадваў кабінетам маладога аўтара, уважліва чытаў рукапісы, дэталёва разглядаў пачынаючых.

    Лiтаратурны дэбют Р. Мурашкi адбыўся ў 1924 г., калi ў газеце «Савецкая Беларусь» быў змешчаны абразок «Папоўскi шлюб». А потым з-пад пяра пісьменніка нараджаюцца апавяданні "Стрэл начны ў лесе", "Мюдаўская ноч", "Каваль Максім", 3-пад напласту гадоў", "Акцябрына", "Два і адна", "Шлёмка–пернічнік" і іншыя. У 1926 годзе пачынаюць выходзіць з друку зборнікі апавяданняў пісьменніка: "Стрэл начны ў лесе" (1926), "У іхнім доме" (1929) "Прыгранічны манастыр" (1930), "Званкі" (1931), "Рузікі" (1932), "Мюдаўская ноч" (1934). У 1929 годзе выйшаў у свет раман "Сын", а ў 1940 у часопісе "Полымя рэвалюцыі" друкаваўся раман "Салаўі святога Палікара". У творчым набытку Рыгора Мурашкі - раманы "Таварышы" і "Насуперак лёсу", над якімі пісьменнік працаваў у гады

Рыгор Мурашка з жонкай і дачкой.jpg

Рыгор Мурашка

з жонкай і дачкой

вайны. Радзіма, пакутныя лёсы яе дзяцей на раздарожжы эпох у час страшнай стыхіі гістарычных пераўтварэнняў – непазбыўны боль жыцця Рыгоры Мурашкі і шчымлівы матыў яго творчасці.

Мурашка у іхным доме.png
Мурашка сын.jpg
Мурашка Соловьи.jpg

   Калі пачалася вайна, хворы пісьменнік не паспеў эвакуіравацца і застаўся ў акупіраваным Мінску. У жніўні 1943 года пісьменнік звязваецца з народнымі мсціўцамі, атрымлівае псеўданім “Мікіта”, рыхтуе аналітычныя агляды для Цэнтра. Каштоўнсць яго як разведчыка заключалася ў тым, што ён меў шырокія гарызантальныя сувязі, веданне ў акупіраваным Мінску  ўсіх і ўся, магчымасць па роду сваёй прафесіі шырока перамяшчацца і кантактаваць з рознымі службовымі асобамі. Вось назвы некалькіх аналітычных аглядаў Р. Мурашкі: “О зарождении и деятельности нацдемовского движения», «О прибытии в Минск белорусской эмиграции и ее деятельности», «Обзор учреждений немецко-белорусской администрации города Минска».  Потым Рыгор Мурашка ідзе ў партызанскі атрад. Там ён выконвае спецыяльныя заданні камандавання, працуе і над новымі творамі ("Чаму прыпыніўся баронскі род Швайнбергаў", "Адваротная агітацыя", сатырычная замалёўка аб Беларускай цэнтральнай радзе, апавяданне "Смерць маткі").

  У час блакады партызанскага злучэння, менш чым за месяц да вызвалення Рыгор Мурашка загінуў. Вось як пра пісьменніка сказаў Алесь Марціновіч : “Загінуў дзеля свабоды і шчасця тых, каму жыць на зямлі, якую так любіў і дзеля шчасця якой не шкадаваў ні сіл, ні здароўя, ні таленту. Не мог не ведаць, што ўслед прыйдуць іншыя – нечым лепшыя, у чымсьці больш таленавітыя. Ды бадай, хацеў, каб гэтыя лепшыя і больш таленавітыя памяталі і пра яго – чалавека, які нарадзіўся на світанку новага жыцця і паказваў гэтае жыццё ў сваіх творах.”

Творы Р. Мурашкі

  1. Мурашка, Р. [Бросня вясновая. Закопаны пуп. У іхным доме. Сын. Салаўі святога Палікара. Таварышы. Смерць маткі. Минск оккупированный] // Скрыжалі памяці : з творчай спадчыны пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны. У 3 кн. Кн. 2 / [уклад. уступ. слова, біягр. даведкі пра аўт. і каментар. А. Бельскага; уступ. арт. В. Бечыка; паэт. слова Р. Барадуліна].– Мінск, 2005. – 654с.

  2. Мурашка, Р. Бросня вясновая. У іхнім доме / Рыгор Мурашка // Беларуская літаратура : проза 20-х гадоў : хрэстаматыя / склад. Д. Я. Бугаёў [і інш.] ; пад рэд. Д. Я. Бугаёва. – Мінск, 1996. – С. 327–349.

  3. Мурашка, Р. Сустрэча : урывак з рамана “Салаўі святога Палікара” / Рыгор Мурашка // Ішла вайна народная… : беларускія пісьменнікі ў Вялікай Айчыннай : біяграфіі, успаміны, творы / уклад. С. А. Міхальчука, Л. Я. Прокшы ; прадм. А. К. Сульянава. – Мінск, 1991. – С. 470–[473].

  4. Мурашка, Р. Сын : раман / Р. Мурашка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1957. – 489с.

  5. Мурашка, Р. Таварышы : раман / Рыгор Мурашка ; публікацыя Анцінеі Мурашка // Полымя. – 1993. – № 6. – С.103–135 ; № 7. – С.80–136.

***

  1. Мурашко, Р. Д. Сын : роман / Р. Д. Мурашко ; пер. с бел. Л. Соловей. – Минск : Мастацкая літаратура, 1973. – 471. : ил.

Творы Р. Мурашкі

​Аб жыцці і творчасці Р. Мурашкі

  1. Базарэвіч, М. На пульсе часу / М. Базарэвіч // Шлях Ільіча. - 1987. - 28 лют.

  2. Базарэвіч, М. След на зямлі : да 80-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Р. Д. Мурашкі / М. Базарэвіч // Шлях Ільіча. – 1982. – 16 лют.

  3. Бугаёў, Дз. Я. Рыгор Мурашка // Бугаёў Дз. Я. Праўда і мужнасць таленту: выбранае : кніга пра Васіля Быкава. Артыкулы. Дыялог / Дз. Я. Бугаёў. – Мінск, 1995. – С. 297–305.

  4. Гарэцкі, М. Маладняк за пяць гадоў:1923 – 1928 / М. Гарэцкі // Полымя. – 2003. – № 2. – С. 211. – Творчасць маладнякоўцаў, у т. л. Р. Мурашкі.

  5. Жук, А. Вернасць праўдзе жыцця : у вёсцы Бязверхавічы прайшла вечарына з нагоды 100-гадовага юбілею Р. Мурашкі / А. Жук // Слуцкі край. –2002. – 23 лют.

  6. Залеская, Г. След у жыцці / Г. Залеская // Слуцкі край. – 1994. – 21 мая.

  7. Карнялюк, К. Салаўі Рыгора Мурашкі... : да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка / К. Карнялюк // Шлях Ільіча. – 1992. – 15 лют.

  8. Кекеева, Т. Талент дабрыні : да 100-годдзя з дня нараджэння Р. Мурашкі / Т. Кекеева // Літаратура  і мастацтва. – 2002. – 22 лют. – С. 3.

  9. Лістапад, А. "...Жыве сярод нас" : да 100-годдзя з дня нараджэння Рыгора Мурашкі / А. Лістапад // Слуцкі край. – 2002. – 16 лют. – С. 2.

  10. Макарэвіч, Г. След у жыцці : Р. Мурашка / Г. Макарэвіч // Слуцкі край. – 2004. – 22 мая.

  11. Марціновіч, А. Не заўсёды спяваюць салаўі : да 100-годдзя Р. Мурашкі / Алесь Марціновіч // Беларуская думка. – 2002. – № 2. – С. 78–85.

  12. Мурашка, А. Захоўваю памяць / Анцінея Мурашка // Полымя. – 1993. – № 6. – С. [99]–103.

  13. Мурашка, Р. Д. Уласны жыццёпіс / Р. Д. Мурашка // Пра час і пра сябе: аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў / склад. і падрыхт. тэкстаў Янкі Казекі. – Мінск, 1966. – С. 251.

  14. Мурашка Рыгор Данілавіч // Полымя. – 2007. – № 2. – С. 220.

  15. Мурашка Рыгор Данілавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5.  М– Пуд. / Беларуская энцыклапедыя ; рэдкал. : Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [ і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск, 1999. – С. 239-240.

  16. Мурашка Рыгор Данілавіч, беларускі пісьменнік // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Слуцкага раёна і г. Слуцка.  У 2 кн. Кн.2. / рэдкал. : Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. В. С. Відлога. – Мінск, 2001. – С. 483.

  17. Мурашка Рыгор Данілавіч (16.02.1902, в. Бязверхавічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці – крас. 1944), беларускі пісьменнік // Беларуская энцыклапедыя.  У 18 т. Т.11. Мігір – Паліклініка / рэдкал. : Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2000. – С. 32.

  18. Мушынскі, М. Пакутлівы шлях да праўды : творчасць Р. Мурашкі / М. Мушынскі // Полымя. – 1995. – № 2. – С. 212–235.

  19. Мушынскі, М. І. Рыгор Мурашка (1902–1944) / М. І. Мушынскі // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. У 4 т. Т.2. 1921 – 1941 / НАН Беларусі, Аддз-не гуманітар. навук і мастацтваў, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ.; навук. рэд. У. В. Гніламедаў,В. А. Каваленка. – 2-е выд. – Мінск, 2002.– С. 711–746.

  20. Падстаўленка, В. Жанрава-стылевы “інтэр’ер” аповесці “У іхнім доме”  Рыгора Мурашкі / Віталь Падстаўленка // Роднае слова. – 2007. – № 10. – С. 26–27.

  21. Рыгор Мурашка // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск, 1994. – С.392.

  22. Рыгор Мурашка // Гардзіцкі А. К. Пісьменнікі Савецкай Беларусі : кароткі даведнік / склад. А. Гардзіцкі. – Мінск, 1981. – С. 249.

  23. Рыгор Мурашка // Ішла вайна народная… : беларускія пісьменнікі ў Вялікай Айчыннай : біграфіі, успаміны, творы / уклад. С. А. Міхальчука, Л. Я. Прокшы ; прадм. А. К. Сульянава. – Мінск, 1991. – С. 470.

  24. Рыгор Мурашка // Роднае слова. – 2002. – № 2. – С. 62.

  25. Строева, Т. Р. Рыгор Мурашка / Т. Р. Строева // Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20-30-х гадоў. – Мінск, 1985. – С. 252.

  26. Хведаровіч, М. Рыгор Мурашка / М. Хведаровіч // Памятныя сустрэчы / М. Хведаровіч. – 2-е выд., дап. – Мінск, 1963. – С. 240.

  27. Ціткоўскі, I. Рыгор Мурашка (1902 -1944) / Ігар  Ціткоўскі // Кур'ер. - 2002. – № 6. – С. 4.

  28. Чыгрын, I. П. Мурашка Рыгор / I. П. Чыгрын // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 4. Лазарук – Перкін / Ін-т імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь, Беларуская энцыклапедыя; рэдкал. : А. В. Мальдзіс [і інш.]. – Мінск, 1994. – С. 341 – 343.

***

  1. Крапивин, С. Его звали Микита : писатель и разведчик Рыгор Мурашка : 110 лет со дня рождения / Сергей Крапивин // Армия. – 2012. — № 1. — С. 38—43.

  2. Крапивин, С. Источник – «Микита» : 100 лет со дня рождения писателя и разведчика Рыгора Мурашки / Сергей Крапивин // Труд. – 2002. – 14-20 февраля. – С. 19.

  3. Мурашко Григорий Данилович (16.2.1902, д. Безверховичи Слуцкого р-на — апр. 1944), белорусский писатель // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 5. Минская область. В 3 кн. Кн. 2. З–Н / редкол. : В. В. Андриевич (гл. ред.) [ и др.]. – Минск , 2017. – С. 350.

  4. Мурашка Рыгор (Григорий Данилович ; 16.02.1902, д. Безверховичи Слуцкого района – апрель 1944), белорусский писатель // Минская область : энциклопедия. В 2 т. Т. 2. Д–Я / редкол. : Л. Ф. Крупец, Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.].– Минск, 2007. – С. 405.

  5. Мурашка Рыгор (Григорий Данилович ; 16.02.1902, д. Безверховичи Слуцкого р-на – апрель 1944), беларуский писатель // Республика Беларусь : энциклопедия. В 7 т. Т.5. Минск – Педиатрия / редкол. : Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.].– Минск, 2007. – С.266.

  6. Под псевдонимом "Микита" : открыты новые материалы Минского подполья : рукописные донесення писателя и разведчика Рыгора Мурашки // Советская Белоруссия. – 1999. – 8 мая. – С. 4.

Аб жыцці і творчасці Р. Мурашкі
bottom of page