top of page

Марціновіч Алесь

(Аляксандр Андрэевіч)

Марціновіч Алесь.jpg

«У кнігах Алеся, як мне здаецца, няма слабых твораў. І паўстаюць перад намі постаці нашых вялікіх продкаў, ажываюць забытыя і паўзабытыя імёны. Вядзе ў атаку сваіх салдат генерал Гурка, піша свой знакаміты на ўвесь свет паланез Міхаіл Агінскі, становіцца нацыянальным героем Чылі беларус Ігнат Дамейка… Яны пакінулі свой след на зямлі, як пакідае і ён, Алесь Марціновіч. І гэты след наўздзіў глыбокі!»

 Васіль Шырко

   Алесь Марціновіч –  літаратуразнаўца, крытык, публіцыст, журналіст, краязнаўца, празаік. Ён  нарадзіўся   ў вёсцы Казловічы Слуцкага раёна  ў сям’і настаўнікаў. Калі яму бало 6 гадоў сям’я пераехала на Капыльшчыну. Тут ён скончыў Навасёлкаўскую сярэднюю школу. Затым паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, але з трэцяга курса перавёўся на факультэт журналістыкі. У 1968 годзе закончыў навучанне ў БДУ. Працаваў у драгічынскай раённай газеце, служыў у арміі, пасля прадоўжыў журналісцкі шлях у Капылі і Слуцку. Працаваў у рэдакцыях капыльскай раённай газеты «Слава Працы» і слуцкай раённай газеты «Шлях Ільіча».

   Крытычна – літаратуразнаўчую працу пачаў ў 1964 годзе публікацыяй  у “ЛіМе”, пасля пастаянна друкаваў рэцэнзіі, артыкулы ў рэспубліканскім і ўсесаюзным друку. Каля трыццаці гадоў (1972—2001, 2007) працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» (з 1972 года — карэспандэнт аддзела літаратуры, з 1981 года — загадчык аддзела інфармацыі і літаратурнага жыцця). У лістападзе 1999 года адначасова пачаў працаваць у часопісе «Беларуская думка» (1999—2007): рэдактар аддзела літаратуры і мастацтва, намеснік галоўнага рэдактара, першы намеснік галоўнага рэдактара. У далейшым намеснік галоўнага рэдактара часопісаў «Нёман» (2008—2009) і «Маладосць» (2009—2011). З 2011 года загадчык аддзела крытыкі часопіса «Полымя». Заслужаны член Саюза пісьменнікаў Беларусі. 

 Алесь Марціновіч – імя ў сучаснай беларускай літаратурнай крытыцы вядомае. Пачынаючы з 1990 года, ён выдаў сапраўдную бібліятэку, карыстаючыся якой можна вывучыць беларускую літаратуру 20-га стагодзя.

   Ён аўтар краянаўчай кнігі “Ля Каменкі бруістай”(1992), зборнікаў гістарычных нарысаў і эсэ “Зерне да зерня”, “ Хто мы, адкуль мы…”. Трэба адзначыць, што за кнігу “Зерне да зерня” пісьменнік адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь. Менавіта гэтая кніга распачала серыю кніг з пазнакай – “Гісторыя ў асобах” : (кнігі «Зерне да зерня», «Хто мы, адкуль мы…», «У часе прасветленыя  твары», «Элегіі забытых дарог», «Сполахі далёкіх зарніц», «Свечка на золкім полі», «Птушкі з пакінутых гнёздаў», «Маладзік над заснежаным шляхам», «Исповедь старых замков», «Рагнеда i Рагнедзічы»), у якіх упершыню ў беларускай літаратуры праз жанр мастацка-дакументальных вораў (эсэ, нарыс, апавяданне) прасочаны лёсы больш як 300 знакамітых суайчыннікаў, а таксама тых, хто нарадзіўся ў іншых краінах, але звязаў лёс з беларускім краем.

   Склаў кнігі публіцыстыкі «Свабоднае грамадства зблізку» (1984), паэзіі «Мы і яны» (1985) і «Слова міру і праўды» (1987), «Памяць: Капыльскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі» (2001), «Адсюль выток, адсюль натхненне…: Шклоўчына літаратурная: проза,паэзія, публіцыстыка» (2007) і іншыя.

   Гаворачы пра творчасць нашага земляка – нельга не сказаць пра яго даўнюю адданасць дзіцячай літаратуры. Выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры ўвайшлі ў двухтомнік “Святло чароўнага ліхтарыка”. Аўтар кнігі для дзяцей – “Баба Яга – ракетная нага”, “Святая Еўфрасіння”, “Златавуст з Турава” і інш. Шмат сардэчнай цеплыні ўвабралі радкі пра класікаў беларускай літаратуры : Цётку, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Янку Купалу, Змітрака Бядулю, Янку Маўра, Васіля Вітку, Уладзіміра Караткевіча і многіх многіх іншых, хто прысвячаў і сёння прысвячае свой талент самаму ўдзячнаму і самаму добразычліваму чатачу – дзецям. 

 Калі прасачыць творчы шлях Алеся Марціновіча, то можна заўважыць, што ён заўсёды імкнуўся шукаць ідэі, сілу, якія рухаюць мастацкі працэс, вядуць да развіцця, дапамагаюць выхаваць у падрастаючага пакалення дабрыню і чалавечнасць.

  Творчая дзейнасць А. Марціновіча атрымала прызнанне. Ён лаўрэат Дзяржаўнаіі прэміі Рэспублікі Беларусь, Літаратурнай прэміі імя М. Багдановіча, Літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка, прэмій «Залаты Купідон», «Залатое пяро». Узнагароджаны медалём Ф. Скарыны, медалем імя Мусы Джаліля. У 2016 г. стаў лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Лепшы твор прозы» за кнігу «Цяпло колішніх вогнішчаў». 

Марціновіч Алесь 2.png
Марціновіч Алесь 9.png
Марціновіч Алесь 5.png

Творы А. Марціновіча

  1. Марціновіч, А. Выбраныя творы.У 2 т.Т.1 / А. Н. Марціновіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 404с.

  2. Марціновіч, А. Выбраныя творы.У 2 т.Т.2 / А. Н. Марціновіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 431с.

  3. Марціновіч, А. А ў Слуцку - усё па-людску / Алесь Марціновіч // Маладосць. – 2010. – № 3. – С.110–122.

  4. Марціновіч, А. ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі": цудоўна працаваць — гора не знаць / Алесь Марціновіч // Полымя. – 2013. — № 11. — С. 134—145.

  5. Марціновіч, А. Адказам стала жыццё : Ева Фялінская / Алесь Марціновіч // Светлымі дарогамі братэрства : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. В. Рацэвіч ; прадм. В. Казакова. – Мінск, 2017. – С. 191–199. – (Адрасы Беларусі ў свеце).

  6. Марціновіч, А. Адказнасць перад часам і людзьмі / Алесь Марціновіч // Полымя. – 2017. — № 10. — С. 147—159.

  7. Марціновіч, А. Адкрыцці, сатканыя з імгненняў / Алесь Марціновіч // Полымя. – 2019. — № 3. — С. [136]—149.

  8. Марціновіч, А. Альма. Прыгоды на зямлі і ў космасе [Тэкст] : аповесць-казка / Алесь Марціновіч ; маст. Н. Агародная. – Мінск : Беларусь, 2019. – 134 с.

  9. Марціновіч, А. Анюй — частка нязведанага : Тамаш Аўгусціновіч / Алесь Марціновіч // Сустрэчы з родным і блізкім : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. Наталля Крыцкая ; прадм. Сяргея Кандыбовіча. — Мінск, 2017. — С. 325—334. — (Адрасы Беларусі ў свеце).

  10. Марціновіч, А. Арфей з Белай Русі : Іосіф Гузікаў / Алесь Марціновіч // Светлымі дарогамі братэрства : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. В. Рацэвіч ; прадм. В. Казакова. – Мінск, 2017. – С. 105–115. – (Адрасы Беларусі ў свеце).

  11. Марціновіч, А. Багун зацвітае вясной : Іван Гарбачэўскі / Алесь Марціновіч // Светлымі дарогамі братэрства : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. В. Рацэвіч ; прадм. В. Казакова. – Мінск, 2017. – С. 289–305. – (Адрасы Беларусі ў свеце).

  12. Марціновіч, А. Балючыя струны жыцця і памяці / Алесь Марціновіч // Полымя. – 2015. — № 2. — С. 108—118.

  13. Марціновіч, А. Брама, адчыненая ў вечнасць: дзецям пра Максіма Гарэцкага : нарысы : для сярэд. шк. ўзросту / А. А. Марціновіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2013.– 206 с.– ( Гісторыя ў асобах).

  14. Марціновіч, А. Брама, адчыненая ў вечнасць / Алесь Марціновіч // Полымя. - 2013. — № 1–2.

  15. Марціновіч, А. Было... / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. - 2012. - 24 лютага. - С. 14.

  16. Марціновіч, А. Былое, але не думы : сёе-тое з пражытага і перажытага / Алесь Марціновіч. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2016. – 305, [1] с. – (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі).

  17. Марціновіч, А. Былое, але не думы : сёе-тое з пражытага и перажытага / Алесь Марціновіч // Полымя. - 2016. — № 1. — С. 21—71.

  18. Марціновіч, А. Быў рэзідэнтам, стаў дысідэнтам : Аўрам Весялоўскі / Алесь Марціновіч // Сустрэчы з родным і блізкім : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. Наталля Крыцкая ; прадм. Сяргея Кандыбовіча. — Мінск, 2017. — С. 139—149. — (Адрасы Беларусі ў свеце).

  19. Марціновіч, А. Бяссоне Млечнага Шляху : выбраныя старонкі беларускай літаратуры / Алесь Марціновіч. — Мінск : Беларусь, 2016. — 527с.

  20. Марціновіч, А. Вайна і мір віцэ-канцлера : Пётр Шафіраў / Алесь Марціновіч // Сустрэчы з родным і блізкім : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. Наталля Крыцкая ; прадм. Сяргея Кандыбовіча. — Мінск, 2017. — С. 149—166. — (Адрасы Беларусі ў свеце).

  21. Марціновіч, А. Ва ўсім застаўся праведнікам : Мітрафан Доўнар-Запольскі / Алесь Марціновіч // Светлымі дарогамі братэрства : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. В. Рацэвіч ; прадм. В. Казакова. – Мінск, 2017. – С. 62–69. – (Адрасы Беларусі ў свеце).

  22. Марціновіч, А. Вока, якім Пётр I усё бачыў : Павел Ягужынскі / Алесь Марціновіч // Сустрэчы з родным і блізкім : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. Наталля Крыцкая ; прадм. Сяргея Кандыбовіча. — Мінск, 2017. — С. 166—181. — (Адрасы Беларусі ў свеце).

  23. Марціновіч, А. Герб, Сцяг і Гімн Беларускай дзяржавы = Герб, Флаг и Гимн Белорусской державы / аўтар тэксту А. А. Марціновіч ; мастакі : Нечунаева С. У., Хацяноўскі К. У. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2011.– 87с.

  24. Марціновіч, А. Гісторыя праз лёсы. Т.1 [Тэкст] : для сярэд. шк. ўзросту / Алесь Марціновіч. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 335 с.

  25. Марціновіч, А. Гісторыя праз лёсы.Т.2 [Тэкст] : для сярэд. шк. узросту / Алесь Марціновіч. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 351 с.

  26. Марціновіч, А. Гісторыя праз лёсы. Т.3 [Тэкст] : для сярэд. шк. узросту / Алесь Марціновіч. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 383 с.

  27. Марціновіч, А. Гісторыя праз лёсы. Т. 4 [Тэкст] : для сярэд. шк. узросту / Алесь Марціновіч. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 355 с.

  28. Марціновіч, А. Гісторыя праз лёсы. Т. 5 [Тэкст] : для сярэд. шк. узросту / Алесь Марціновіч. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 346 с.

  29. Марціновіч, А. Гісторыя праз лёсы. Т. 6 [Тэкст] : для сярэд. шк. узросту / Алесь Марціновіч. – Мінск : Беларуская навука, 2019. – 335 с.

  30. Марціновіч, А. Гісторыя праз лёсы. Т. 7 : [для сярэдняга школьнага ўзросту] / Алесь Марціновіч. – Мінск : Беларуская навука, 2019. – 332, [1] с.

  31.  Марціновіч, А. Гонкі дабра і справядлівасці на дрэве маленства / Алесь Марціновіч // Маладосць. – 2018. — № 6. — С. 115—[122].

  32. Марціновіч, А. Да Курылаў — шлях нялёгкі : Іван Казырэўскі / Алесь Марціновіч // Сустрэчы з родным і блізкім : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. Наталля Крыцкая ; прадм. Сяргея Кандыбовіча. — Мінск, 2017. — С. 267—276. — (Адрасы Беларусі ў свеце).

  33. Марціновіч, А. Марціновіч, А. Дзе ж ты,храм праўды? : літ. – крытыч. артыкулы, эсэ : для сярэд. і ст. шк. узросту.– Мінск : Мастацкая літаратура, 1996. – 398 с.  

  34. Марціновіч, А. Дзень добры, жыцце" / Алесь Марціновіч // Полымя. - 2012. — № 1. — С. 179—191.

  35. Марціновіч, А. Дзівосы Кульнева і... гром перамогі : жаночы чаравічок з шампанскім / Алесь Марціновіч // Сустрэчы з родным і блізкім : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. Наталля Крыцкая ; прадм. Сяргея Кандыбовіча. — Мінск, 2017. — С. 181—205. — (Адрасы Беларусі ў свеце).

  36. Марціновіч, А. Дон Кіхот з капыльскіх пагоркаў : Мендэле Мойхер-Сфорым / Алесь Марціновіч // Светлымі дарогамі братэрства : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. В. Рацэвіч ; прадм. В. Казакова. – Мінск, 2017. – С. 246–270. – (Адрасы Беларусі ў свеце).

  37. Марціновіч, А. Дон Кіхот з капыльскіх пагоркаў / Алесь Марціновіч // Полымя. – 2016. — № 12. — С. 141—159.

  38. Марціновіч, А. "Друкар кніг, дагэтуль нябачаных" : Іван Фёдараў / Алесь Марціновіч // Сустрэчы з родным і блізкім : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. Наталля Крыцкая ; прадм. Сяргея Кандыбовіча. — Мінск, 2017. — С. 105—126. — (Адрасы Беларусі ў свеце).

  39. Марціновіч, А. "Друкар кніг дагэтуль нябачаных" / Алесь Марціновіч // Маладосць. – 2010. – № 11. – С. 99–110.

  40. Марціновіч, А. Душа нацыі на хвалях часу / Алесь Марціновіч // Белая Вежа. – 2017. — № 3. — С. 33—47.

  41. Марціновіч, А. Ён і мёртвы — наперадзе : Іван Чэрскі / Алесь Марціновіч // Сустрэчы з родным і блізкім : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. Наталля Крыцкая ; прадм. Сяргея Кандыбовіча. — Мінск, 2017. — С. 344—354. — (Адрасы Беларусі ў свеце).

  42. Марціновіч, А. Жыцце абарвалася на ўзлеце / Алесь Марціновіч // Полымя. - 2013. — № 10. — С. 158—169.

  43. Марціновіч, А. Залатавуст з Турава, альбо Якая яна Тураўшчына? : нарыс / маст. А. Ю. Кажаноўскі. – Мінск : Юнацтва, 2000.– 127с.

  44. Марціновіч, А. Залатавуст з Турава, альбо Якая яна, старажытная Тураўшчына? / А. А. Марціновіч. – Мінск : Беларусь, 2009. – 119с.

  45. Марціновіч, А. Засведчана “Пячаткай майстра” / Алесь Марціновіч // Полымя. – 2017. — № 2. — С. 161—165.

  46. Марціновіч, А. Заўважаны Максім Гарэцкі / Алесь Марціновіч // Полымя. –2013. — № 8. — С. 162—173.

  47. Марціновіч, А. Згарэў чырвонаю зарою / Алесь Марціновіч // Полымя. – 2014. — № 5. — С. 117—136.

  48. Марціновіч, А. З душою чулай, з сэрцам мужным / Алесь Марціновіч // Полымя. – 2016. — № 4. — С. 145—161.

  49. Марціновіч, А. Марціновіч, А. З першых друкароў : Міхаіл Слёзка / Алесь Марціновіч // Светлымі дарогамі братэрства : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. В. Рацэвіч ; прадм. В. Казакова. – Мінск, 2017. – С. 54–62. – (Адрасы Беларусі ў свеце).

  50. Марціновіч, А. Зерне да зерня : эсэ, нарысы / А. А. Марціновіч.– Мінск : Юнацтва, 1996.– 366с. – (Гісторыя ў асобах).

  51. Марціновіч, А. Іван Чыгрынаў : нарыс жыцця і творчасці : дапам. для настаўніка. – Мінск : Народная асвета, 1999.– 176 с.

  52. Марціновіч, А. Ігнат Буйніцкі. З кагорты першапраходцаў / Алесь Марціновіч.– Мінск : Харвест, 2013.– 63 с. – (100 выдатных дзеячоў беларускай культуры).

  53. Марціновіч, А. Ізмаіл ягонага лёсу : Іосіф Сакалоўскі / Алесь Марціновіч // Светлымі дарогамі братэрства : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. В. Рацэвіч ; прадм. В. Казакова. -– Мінск, 2017. – С. 140–159. – (Адрасы Беларусі ў свеце).

  54. Марціновіч, А. Казку прачытай — жыццё спазнай : казкі Георгія Марчука / Алесь Марціновіч // Роднае слова. - 2012. — № 1. — С. 23—26.

  55. Марціновіч, А. Калі і журавінка – салодкая / Алесь Марціновіч // Полымя. – 2020. — № 3. — С. [142]—143.

  56. Марціновіч, А. Каліна — ягада гаючая : Апалінар Гараўскі / Алесь Марціновіч // Сустрэчы з родным і блізкім : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. Наталля Крыцкая ; прадм. Сяргея Кандыбовіча. — Мінск, 2017. — С. 205—212.. — (Адрасы Беларусі ў свеце).

  57. Марціновіч, А. Кот, які сябраваў з камп'ютарам [Тэкст] : казкі, апавяданні / Алесь Марціновіч ; маст. Г.-М. А. Жалезка. – Мінск : Народная асвета, 2012. – 78 с.

  58. Марціновіч, А. Любы свет і зорак звон / Алесь Марціновіч // Полымя. – 2017. — № 12. — С. 127—143.

  59. Марціновіч, А. Ля Каменкі бруістай.– Мінск : Полымя, 1992.– 158 с. : іл. – (Па родным краі).

  60. Марціновіч, А. Маладзік над заснежаным шляхам : эсэ, нарысы / А. Марціновіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 335с. – (Гісторыя ў асобах).

  61. Марціновіч, А. Мастацтва любіў душой : Адрыян Прахаў / Алесь Марціновіч // Светлымі дарогамі братэрства : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. В. Рацэвіч ; прадм. В. Казакова. – Мінск, 2017. – С. 69–79. – (Адрасы Беларусі ў свеце).

  62. Марціновіч, А. Матылёк пад чароўным шкельцам / Алесь Марціновіч // Маладосць. – 2017. — №8. — С. 83—[94].

  63. Марціновіч, А. Млечны шлях як зорны дождж. Пімен Панчанка / Алесь Марціновіч // Полымя. – 2017. — № 8. — С. 147—164.

  64. Марціновіч, А. "...Мог бы ўпрыгожыць сталічную сцэну" : Карп Саленік / Алесь Марціновіч // Светлымі дарогамі братэрства : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. В. Рацэвіч ; прадм. В. Казакова. – Мінск, 2017. – С. 338–353. – (Адрасы Беларусі ў свеце).

  65. Марціновіч, А. На вайне як на вайне / Алесь Марціновіч // Полымя. – 2014. — № 7. — С. 174—177.

  66. Марціновіч, А. На сваёй, на галоўнай вярсце / Алесь Марціновіч // Полымя. – 2018. — № 12. — С. [140]—164.

  67. Марціновіч, А. На скрыжалях дзён няпростых / Алесь Марціновіч // Полымя. – 2020. — № 1. — С. [103]—113.

  68. Марціновіч, А. Настаўнік усіх тувінцаў / Алесь Марціновіч // Сустрэчы з родным і блізкім : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. Наталля Крыцкая ; прадм. Сяргея Кандыбовіча. — Мінск, 2017. — С. 367—368. — (Адрасы Беларусі ў свеце).

  69. Марціновіч, А. Не быў на раздарожжы / Алесь Марціновіч // Полымя. – 2012. — № 12. — С. 91—104.

  70. Марціновіч, А. Не ўсе раны зажываюць / Алесь Марціновіч // Полымя. - 2017. — №4. — С. 125—139.

  71. Марціновіч, А. Нэнуні: легенда і праўда / Алесь Марціновіч // Маладосць. - 2011. — № 5. — С. 99—110.

  72. Марціновіч, А. Папяровы снег не растае... / Алесь Марціновіч // Полымя. – 2014. — № 12. — С. 176—181.

  73. Марціновіч, А. Паяднанасць зямнога і вечнага / Алесь Марціновіч // Маладосць. - 2010. – № 9. – С. 128-134.

  74. Марціновіч, А. Першы аўтограф Гагарына — яму : Сямён Косберг / Алесь Марціновіч // Сустрэчы з родным і блізкім : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. Наталля Крыцкая ; прадм. Сяргея Кандыбовіча. — Мінск, 2017. — С. 231 —249. — (Адрасы Беларусі ў свеце).

  75. Марціновіч, А. Першым утаймаваў... "казла" : Міхаіл Курака / Алесь Марціновіч // Светлымі дарогамі братэрства : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. В. Рацэвіч ; прадм. В. Казакова. – Мінск, 2017. – С. 213–239. – (Адрасы Беларусі ў свеце).

  76. Марціновіч, А. Покліч таонта / Алесь Марціновіч // Мая Радзіма : зборнік прозы і паэзіі / [укладальнік і аўтар прадмовы А. Стэльмах ; фота Я. Пясецкага, У. Цыдзіка]. — Мінск , 2019. — С. 128—134.

  77. Марціновіч, А. Поле ціхае, поле светлае / Алесь Марціновіч // Полымя. – 2020. — № 4. — С. [99]—107.

  78. Марціновіч, А. Празвалі яго набожным / Алесь Марціновіч // Маладосць. – 2011. – № 1. – С. 120-130.

  79. Марціновіч, А. Птушкі з пакінутых гнёздаў : эсэ / А. Марціновіч.– Мінск : Мастацкая літаратура, 2007.– 316 с. – (Гісторыя ў асобах).

  80. Марціновіч, А. Пяшчота апалага лісця : эсэ, нарысы / А. А. Марціновіч.– Мінск : Мастацкая літаратура, 2010. – 334с.– (Гісторыя ў асобах).

  81. Марціновіч, А. З Рагачоўскага рога — усяго многа / Алесь Марціновіч // Полымя. – 2016. — № 8. — С. 171—190.

  82. Марціновіч, А. Рагнеда і Рагнедзічы : нарысы / Алесь Марціновіч.– Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010.– 287 с.– (Гісторыя ў асобах).

  83. Марціновіч, А. Развагі з нагоды… узнагароды / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 2016. – 16 верасня.

  84. Марціновіч, А. Рыгор Шырма. З песняй праз усё жыццё / Алесь Марціновіч.– Мінск : Харвест, 2013.– 63 с. – (100 выдатных дзеячоў беларускай культуры).

  85. Марціновіч, А. Сага першабытных гадоў : Арэй і Кій / Алесь Марціновіч // Светлымі дарогамі братэрства : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. В. Рацэвіч ; прадм. В. Казакова. – Мінск, 2017. – С. 33–54. – (Адрасы Беларусі ў свеце).

  86. Марціновіч, А. Свечка на золкім ветры : эсэ / А. Марціновіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. – 397с. : 8 л. іл. – (Гісторыя ў асобах).

  87. Марціновіч, А. Святая Еўфрасіння, альбо Адкуль ёсць пайшла Полацкая зямля : для малод. і сярэд. шк. узросту / Алесь Марціновіч ; маст. В. Г. Паўлавец. – Мінск : Беларусь, 2009. – 111с. : іл.

  88. Марціновіч, А. Святло далёкіх зорак. У 2 кн. Кн. 1 : гістарычныя апавяданні, эсэ / Алесь Марціновіч. – Мінск : Беларусь, 2019. – 350, [2] с.

  89. Марціновіч, А. Святло чароўнага ліхтарыка.У 2 кн. Кн.1 : выбр.старонкі гісторыі бел. дзіцяч. літ. : дапам. для педагогаў дашк. устаноў / А. А. Марціновіч.– Мінск : Народная асвета, 1997.– 176с.

  90. Марціновіч, А. Свяці, зорка, свяці / Алесь Марціновіч // Полымя. – 2011. — № 10–11.

  91. Марціновіч, А. Серэнада пад летнім дажджом / Алесь Марціновіч // Маладосць. – 2010. – № 8. – С. 105–117.

  92. Марціновіч, А. Славуты бас з Нягневіч : Платон Цясевіч / Алесь Марціновіч // Светлымі дарогамі братэрства : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. В. Рацэвіч ; прадм. В. Казакова. – Мінск, 2017. – С. 328–338. – (Адрасы Беларусі ў свеце).

  93. Марціновіч, А. Случчына. Старонка міла і багата [Тэкст] / Алесь Марціновіч. – Мінск : Беларусь, 2019. – 159 с. – (Падарожжа па родным краі).

  94. Марціновіч, А. Смех — справа сур'ёзная : творчыя набыткі Юліі Зарэцкай / Алесь Марціновіч // Роднае слова. – 2013. — № 1. — С. 28—29.

  95. Марціновіч, А. Спеюць словы, як яблыкі ў садах / Алесь Марціновіч // Полымя. – 2019. — № 2. — С. [116]—127.

  96. Марціновіч, А. Сполахі далекіх зарніц : эсэ, нарысы / А. А. Марціновіч.– Мінск : Мастацкая літаратура, 2005.– 334с. – (Гісторыя ў асобах).

  97. Марціновіч, А. Спявак і акцёр у адной асобе : Фёдар Стравінскі / Алесь Марціновіч // Светлымі дарогамі братэрства : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. В. Рацэвіч ; прадм. В. Казакова. – Мінск, 2017. – С. 305–322. – (Адрасы Беларусі ў свеце).

  98. Марціновіч, А. Страсці з прыгодніцкім элементам : Гальшка Астрожская / Алесь Марціновіч // Светлымі дарогамі братэрства : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. В. Рацэвіч ; прадм. В. Казакова. – Мінск, 2017. – С. 163–191. – (Адрасы Беларусі ў свеце).

  99. Марціновіч, А. Сувязь : літаратурна – крытычныя артыкулы.– Мінск : Мастацкая літаратура, 1994.– 253 с.

  100. Марціновіч, А. Супернічаючы з Бракгаўзам і Эфронам : Ігнацій Гранат / Алесь Марціновіч // Сустрэчы з родным і блізкім : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. Наталля Крыцкая ; прадм. Сяргея Кандыбовіча. — Мінск, 2017. — С. 132—136. — (Адрасы Беларусі ў свеце).

  101. Марціновіч, А. Талент высокай пробы / Алесь Марціновіч // Белая Вежа. – 2015. — № 8. — С. 57—74.

  102. Марціновіч, А. І Тарас Шаўчэнка як родны брат... : Браніслаў Залескі / Алесь Марціновіч // Светлымі дарогамі братэрства : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. В. Рацэвіч ; прадм. В. Казакова. – Мінск, 2017. – С. 86–97. – (Адрасы Беларусі ў свеце).

  103. Марціновіч, А. Таямнічая дама : Ірына Паскевіч / Алесь Марціновіч // Сустрэчы з родным і блізкім : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. Наталля Крыцкая ; прадм. Сяргея Кандыбовіча. — Мінск, 2017. — С. 212—227. — (Адрасы Беларусі ў свеце).

  104. Марціновіч, А. Марціновіч, А. Той лейтэнант маладзенькі... / Алесь Марціновіч // Полымя. – 2014. — № 2. — С. 160—173.

  105. Марціновіч, А. У часе прасветленыя твары : гістарычныя эсэ, нарысы.– Мінск : Полымя, 1999.– 447 с.

  106. Марціновіч, А. Успамін пра будучыню. : мастацка-гістарычныя апавяданні, эсэ / Алесь Марціновіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. – 526 с. – ( Гісторыя ў асобах).

  107. Марціновіч, А. Хто мы,адкуль мы... : гістарычныя эсэ, нарысы / А. А. Марціновіч. – Мінск : Беларусь, 2007. – 384 с.

  108. Марціновіч, А. Хто мы,адкуль мы...У 3 кн. Кн.1 : гістарычныя эсэ, нарысы / А. А. Марціновіч. – Мінск : Беларусь, 2008. – 431 с.

  109. Марціновіч, А. Хто мы, адкуль мы...У 3 кн. Кн.2 : гістарычныя эсэ, нарысы / А.А.Марціновіч. – Мінск : Беларусь, 2008. – 479 с.

  110. Марціновіч, А. Хто мы, адкуль мы...У 3 кн. Кн.3 : гістарычныя эсэ, нарысы / А. А. Марціновіч. – Мінск : Беларусь, 2008. – 447 с.

  111. Марціновіч, А. Цяпло колішніх вогнішчаў [Текст] : гістарычныя апавяданні, эсэ / Алесь Марціновіч. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2015. – 607 с.

  112. Марціновіч, А. Цяпло паўночнага ззяння : Адам Каменскі-Длужык / Алесь Марціновіч // Сустрэчы з родным і блізкім : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. Наталля Крыцкая ; прадм. Сяргея Кандыбовіча. — Мінск, 2017. — С. 325—334. — (Адрасы Беларусі ў свеце).

  113. Марціновіч, А. Чуе сэрцам, ацэньвае сэрцам / Алесь Марціновіч // Маладосць. – 2011. — № 3. — С. 97—109.

  114. Марціновіч, А. Шляхам праўды : выбр. старонкі бел. літ. у святле сенняшняга дня : дапам. для настаўніка.– Мінск : Народная асвета, 1994. – 288 с.

  115. Марціновіч, А. Шчасце — ілюстраваць класіку : Михаіл Башылаў / Алесь Марціновіч // Сустрэчы з родным і блізкім : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. Наталля Крыцкая ; прадм. Сяргея Кандыбовіча. — Мінск, 2017. — С. 126—132. — (Адрасы Беларусі ў свеце).

  116. Марціновіч, А. Эдэльвейс — кветка недасягальная : Ота Шміт / Алесь Марціновіч // Светлымі дарогамі братэрства : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. В. Рацэвіч ; прадм. В. Казакова. - Мінск, 2017. – С. 115–139. – (Адрасы Беларусі ў свеце).

  117. Марціновіч, А. Элегiі забытых дарог : гіст. нарысы, эсэ / А. А. Марціновіч. – Мінск : Полымя, 2001.– 542 с.

  118. Марціновіч, А. Як Гурка ворагаў грамiў : нарыс : для сярэд.узросту / А. А. Марціновіч.– Мінск : Мастацкая літаратура, 2003.– 135 с.

  119. Марціновіч, А. Як месяц — адзінокі : Сяргей Палуян / Алесь Марціновіч // Светлымі дарогамі братэрства : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. В. Рацэвіч ; прадм. В. Казакова. – Мінск, 2017. – С. 79–85. – (Адрасы Беларусі ў свеце).

Творы А. Марціновіча

​Аб жыцці і творчасці А. Марціновіча

  1. Алейчанка, Ю. Як маленькае робіцца вялікім / Юлія Алейчанка // Полымя. – 2016. — № 11. — С. 186—187.

  2. Вітут, В. "Памяць нашага роду" : нарыс "Як Гурка ворагаў граміў" Алеся Марціновіча / Валянціна Вітут // Роднае слова. – 2019. — № 4. — С. 24—25.

  3. Гардзей, В. Зерне да зерня - каласіцца ніва: літаратурны партрэт Алеся Марціновіча / Віктар Гардзей // Настаўніцкая газета. - 1998. - 21 ліпеня. 

  4. Давідовіч, В. В. Марціновіч Алесь Андрэевіч (н. 1946), беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнавец / В. В. Давідовіч // Янка Купала. Т. 2. І — О : энцыклапедыя / рэдкал.:У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2018. — С. 199.

  5. Жук, А. 3 любоўю да Случчыны / Анатоль Жук // Слуцкі край. – 2019. — 21 лістап. (№ 47). — С. 22 – (Кніжны праспект).

  6. Камейша, К. В. Крытэрый адзіны — сумленнасць / Казімір Камейша // Літаратура і мастацтва. –2016. — 12 жн. (№ 32). — С. 10.

  7. Карлюкевіч, А. Вяртанне гістарычных асоб / Алесь Карлюкевіч // Слуцкі край. – 2000. – 26 ліпеня.

  8. Кучынская, А. Беларусь праз лёсы вядомых людзей / Анжэліка Кучынская // Мінская праўда. - 2016. – 7 верас.

  9. Карлюкевіч, А. Збіральнік літаратурнай памяці / Алесь Карлюкевіч // Слуцкі край. - 1998. - 27 мая.

  10. Карлюкевіч, А. Прарокі Айчыны / Алесь Карлюкевіч // Слуцкі край. - 2007. - 17 мая.

  11. Карлюкевіч, А.  Прыцягненне Случчыны / Алесь Карлюкевіч // Літаратура і мастацтва. – 2019. – 12 ліп. (№ 27). – С. 2.

  12. Карлюкевіч, А. Разгледзець чалавечнасць / Алесь Карлюкевіч // Слуцкі край. - 2006. - 19 жніўня. - С. 3.

  13. Ліпень, М. Слуцкія карані “Новай зямлі” / Марыя Ліпень // Літаратура і мастацтва. – 2018. – 23 лістап. (№ 46). – С. 2.

  14. Карлюкевіч, А. Спасціжэнне галоўнага / Алесь Карлюкевіч // Краязнаўчая газета. - 2006. - № 31.

  15. Карлюкевіч, А. Хто мы, адкуль... / Алесь Карлюкевіч // Слуцкі край. - 2005. - 23 ліпеня. 

  16. Карлюкевіч, А. Элігіі забытых дарог // Алесь Карлюкевіч // Слуцкі край. - 2001. - 3 кастрычніка 

  17. Лукша, В. Не поле перайсці: да 60-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Алеся Марціновіча / Валянцін Лукша // Літаратура і мастацтва. - 2006. -  № 33. - С. 6.

  18. Марціновіч, А. Галоўнае — не захвальваць! / Алесь Марціновіч ; [гутарыла] Юлія Шпакова // Літаратура і мастацтва. – 2015. — 6 лістап. (№ 44). — С. 14.

  19. Марціновіч, А. Гісторык, пісьменнік, журналіст Алесь Марціновіч: "Вазьмуся за дзённік у сваім наступным жыцці" / гутарыў Мікола Чэмер // Настаўніцкая газета. – 2016. — 6 жн. (№ 88). — С. 12—13.

  20. Марціновіч, А. А. Іншага жыцця не ўяўляю / Марціновіч Алесь Андрэевіч // З росных сцяжын : аўтабіяграфіі пісьменікаў Беларусі / уклад. Мікола Мінзер. – Мінск, 2009. – С. 248–267.

  21. Марціновіч, А. Пісьменнік, крытык, гісторык Алесь Мрціновіч: “Калі кнігі любіш, хочацца больш чытаць, а потым дзяліцца аб іх сваімі ўражаннямі…" / гутарыў Мікола Чэмер // Настаўніцкая газета. – 2018. — 3 лістап. — С. 12.

  22. Марціновіч, А. «Радзімазнаўства — перспектыўны шлях...» / гутарыў Мікола Берлеж // Звязда. – 2016. – 11 жніўня.

  23. Марціновіч, А. Святліца : да 890-годдзя Слуцка / гутарыла Л. Салодкіна // Слуцкі край. - 2006. - 19 жніўня. - С. 3.

  24. Міршчын, М. "... Колькі жыць беларусам на зямлі" / Мікола Міршчын // Слуцкі край. – 2000. – 8 красавіка.

  25. Сямашка, Л. Гармонія дэталей / Лідзія Сямашка // Роднае слова. – 2019. — № 4. — С. [164]—165.

  26. Шырко, В. Песня пра Беларусь / Васіль Шырко // Белая Вежа. - 2016. — № 1. — С. 94—97.

  27. Шычко, І. Сувязны гісторыі / Ігнат Шычко // Літаратура і мастацтва. - 2011. - 19 жніўня.

***

  1. День белорусской письменности // Слуцкі край. - 2016. — 8 верас. — С. 6.

  2. Мартинович, А. Зов тоонто / Алесь Мартинович // За мостом моего детства : эссе / сост. Людмила Рублевская. – Минск,  2011. – С.145–147.

Абжыцці і творасці А. Марцновіча
bottom of page