top of page

Лобан Мікола

(Лобан Мікалай Паўлавіч)

   Мікалай Паўлавіч Лобан нарадзіўся 27 кастрычніка 1911 года ў вёсцы Чапліцы Слуцкага раёна ў сялянскай сям’і. Бацька займаўся садаводствам, развядзеннем новых гатункаў яблыняў і груш. У 1926 годзе Мікола скончыў сямігадовую школу ў Слуцку і стаў працаваць у роднай вёсцы паштальёнам і бібліятэкарам. Пасля заканчэння ў 1931 годзе слуцкіх педагагічных курсаў настаўнічаў у Слуцкім, Любанскім і Пухавіцкім раёнах. У 1939 годзе паступіў на філалагічны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, а праз год перавёўся ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У Мінску і застала яго Вялікая Айчынная вайна. У гады вайны Мікола Лобан, хоць па стану здароўя быў непрыгодны да службы, дабраахвотна становіцца салдатам. Ваяваў пад Ленінградам і на Волхаўскім фронце.  Двойчы быў цяжка паранены, больш як поўгода лячыўся ў шпіталях, выпісаўся  інвалідам 3 групы.

Мікола Лобан.jpg

   “Калі пісьменнік задае сабе пытанне, пра што б яму напісаць, - гэта не пісьменнік”.

“Роднае слова, ты – найвялікшае з вялікіх тварэнняў, ты – сам народ, яго гісторыя, працоўная і духоўная біяграфія, ты спляценне яго душ, імкненняў і спадзяванняў”.    

М. Лобан 

Мікола Лобан На парозе будучыні Гарадок Устронь

 Па стану здароўя быў дэмабілізаваны, прыкладна год выкладаў рускую мову і літаратуру ў пасёлку Келераўка ў Казахстане. З аднаўленнем БДУ ў 1943 годзе вярнуўся да вучобы.  Адначасова працаваў у Слоўнікавай камісіі Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва Акадэміі навук Беларусі. Дарэчы, і ўсё далейшае жыццё звязаў з мовазнаўствам. У 1944 – 1967 працаваў  навуковым супрацоўнікам  Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук Беларусі, у 1967 – 1968 узначальваў рэдакцыю мовы і літаратуры выдавецтва “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя”, а з 1968-га дзесяць гадоў кіраваў сектарам лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства.  Абараніў кандыдацкую дысертацыю (1953).

   Працаваў у гэтым кірунку, як і ў літаратуры, паводле свайго  прызвання, бо да самазабыцця  быў улюбёны ў беларускую мову.   

Першае сваё апавяданне Мікола Лобан надрукаваў у 1930 годзе. У пасляваенны час  напісаў шмат нарысаў, апавяданняў, аповесць “Іркуцянка” (1953), якая, па сутнасці, з’явілася толькі пробай мастацкага пяра. Потым былі раманы “На парозе будучыні” (1964), “Гарадок Устронь” (1970), “Шэметы” (1981), што склалі трылогію. Трылогія – панарамнае мастацкае палатно, у якім прасочваецца жыццё беларускага народа на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. Робіцца гэта на прыкладзе трох прадстаўнікоў роду Шэметаў, якія воляй абставін апынуліся спачатку ў цэнтры рэвалюцыйных падзей, а потым – пабудовы новага жыцця. Для першай кнігі трылогіі аўтар перагледзеў шматлікія газеты за 1916 – 1921 гады, склаў падрабязную картатэку падзей той пары. Іх веданне дапамагло пісьменніку адчуць дух часу, яго атмасферу, дынаміку інапружанне. Рыхтуючы рэальную базу для рамана “Гарадок Устронь”, у якім чытач можа

пазнаць прыкметы Слуцка, М. Лобан падрабязна азнаёміўся з дакументамі Слуцкага райкама партыі за некалькі гадоў. Гэта дазволіла яму дасягнуць высокай фактычнай дакладнасці, якая мае істотнае значэнне і ў мастацкім творы. Трылогія “Шэметы” належыць да самых прыкметных з’яў беларускай прозы. Дзякуючы гэтай трылогіі назаўсёды ў літаратуры прапісаўся куточак беларускай зямлі, дзе і размясціліся Некрашы, гарадок Устронь – родная Мікалаю Паўлавічу Случчына.

   У 1984 годзе пабачыла свет кніга Міколы Лобана “Пяць раніц тыдня” (эсэ, асацыяцыі, артыкулы) – адно з лепшых выданняў у беларускай эсэістыцы. У кожнай раніцы столькі роздуму, назіранняў, пярэчанняў усталяваным ісцінам. За гэту кнігу пісьменніку ў 1985 годзе пасмяротна была прысуджана Літаратурная прэмія імя Івана Мележа Саюза пісьменнікаў БССР. Разам з Эдзі Агняцвет Мікола Лобан пераклаў на беларускую мову аповесць Максіма Горкага “У людзях”.

   Акрамя пісьменніцкай творчасці Мікола Лобан доўгія гады працаваў у галіне беларускага мовазнаўства. Пры яго непасрэдным удзеле падрыхтаваны і выдадзены ў свет такія значныя працы, як “Руска-беларускі слоўнік” (1953), “Беларуска-рускі слоўнік” (1962), пяцітомны тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977–1984) (М. Лобан – рэдактар першага тома). Ён адзін з аўтараў “Арфаграфічнага слоўніка”(1948, 1961, 1990) і “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (1959). Мікола Лобан выступаў з

нарысамі, пісаў артыкулы па мовазнаўству, займаўся перакладам, сістэматычна публікаваў рэцэнзіі, эсэ, артыкулы па культуры мовы, па праблемах пісьменніцкага майстэрства. У артыкулах ён часта выступаў за культуру мовы. Да і сам даваў прыклад таго, якая сакавітая родная мова, калі пісаў на ёй свае празаічныя творы.

   Памёр Мікола Лобан 28 снежня 1984 года. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.

   Няпроста ішлося па жыцці Мікалаю Паўлавічу Лобану, аднак ён быў жыццялюбам, чалавекам высокай культуры, вельмі цаніў простыя чалавечыя адносіны. Ён пісаў, што сапраўдная любоў да чалавека павінна быць “на кожным кроку, у кожным выпадку фізічнага і духоўнага датыкнення…гэта твой жыццёвы стыль, тваё асяроддзе, тваё паветра, ты іначай не ўмееш, гэта твой почырк, твая паходка – гэта тваё крэда”.

   На Случчыне захоўваецца памяць пра нашага выдатнага земляка, адна з вуліц горада названа ў гонар пісьменніка.

Мікола Лобан
Мікола Лобан
Мікола Лобан
Мікола Лобан Шэметы
Мікола Лобан
Мікола Лобан

Творы М. Лобана

  1. Лобан, М. П. Арфаграфічны слоўнік / М. П. Лобан, М. Р. Суднік. – 6-е выд., дап. і ўклад. – Мінск : Народная асвета, 1990. – 255 с.

  2. Лобан, М. П. Выбраныя творы : у 3 т. Т. 1. На парозе будучыні: раман / Мікола Лобан. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. – 352 с.

  3. Лобан, М. П. Выбраныя творы : у 3 т. Т. 2. Гарадок Устронь: раман / Мікола Лобан. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. – 334с.: 1 л. портр.

  4. Лобан, М. П. Выбраныя творы : у 3 т. Т. 3. Шэметы: раман / Мікола Лобан. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1986. – 383 с., 1 л. портр.

  5. Лобан, М. Выбраныя творы / Мікола Лобан ; уклад., прадм., камент. А. Вашчанкі. - Мінск : Беларуская навука, 2016. – 588 с., [4] л. іл.. – (Беларускі кнігазбор).

  6. Лобан, М. П. Гарадок Устронь : раман / Мікола Лобан. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1970. – 330 с.

  7. Лобан, М. Дзённік за 1944 год / Мікола Лобан ; апрацоўка тэксту, прадмова і каментарыі Аляксандра Вашчанкі // Полымя. – 2015. — № 1. — С. 108—131.

  8. Лобан, М. Дзённік за 1946 год / Мікола Лобан ; апрацоўка тэксту, прадмова і каментарыі Аляксандра Вашчанкі // Полымя. – 2015. — № 2. — С. 90—107. 

  9. Лобан, М. Дзённікі за 1948—1952 гады / Мікола Лобан ; апрацоўка тэксту, прадмова і каментарыі Аляксандра Вашчанкі // Полымя. – 2015. – № 3. – С. 140–153.     

  10. Лобан, М. Дзённікі за 1953—1965 гады / Мікола Лобан ; апрацоўка тэксту, прадмова і каментарыі Аляксандра Вашчанкі // Полымя. –2015. — №4. — С. 104—116. 

  11. Лобан, М. Жывіца зямлі / Мікола Лобан // Кузьма Чорны. Чалавек — гэта цэлы свет: успаміны, эсэ, артыкулы, інтэрв'ю, дакументы. – Мінск, 2016. — С. 199—201.

  12. Лобан, М. П. З франтавых дзённікаў / Мікола Лобан // Полымя. – 2005. – № 10. – С. 166–179.

  13. Лобан, М. П. Іркуцянка : аповесць / Мікола Лобан. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1953. – 120 с.

  14. Лобан, М. П. На парозе будучыні. Гарадок Устронь : раманы / Мікола Лобан. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 636 с.

  15. Лобан, М. П. Паэма майго маленства : неапублікаваныя ўспаміны / апрацоўка тэксту, уступны артыкул і каментарыі Аляксандра Вашчанкі / Мікола Лобан // Полымя. – 2014. – № 7. – С. 3–41.  

  16. Лобан, М. П. Пісьменнік вялікай душы / Мікола Лобан // Святло яго душы: успаміны пра М. Лынькова. – Мінск, 1979.

  17. Лобан, М. П. Пяць раніц тыдня : эсэ, асацыяцыі, артыкулы / Мікола Лобан. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 222 с.

  18. Лобан, М. П. Рэальнасць і вымысел / Мікола Лобан // Полымя. – 1982. - № 8. – С. 120.

  19. Лобан, М. Суднік Міхаіл Раманавіч. Успаміны / Мікола Лобан ; публікацыя Аляксандра Вашчанкі // Полымя. – 2019. — № 3. — С. 166—170.

  20. Лобан, М. Успаміны (верасень 1943 — ліпень 1944 гг.) / Мікола Лобан ; апрацоўка тэксту, прадмова і каментарыі Аляксандра Вашчанкі // Полымя. – 2014. — № 10. — С. 107—121. 

  21. Лобан, М. П.  Хвядос Шынклер / Мікола Лобан // Шынклер, Х. Сонца пад шпаль / Хвядос Шынклер. – Мінск, 1979. – С. 3–5.

  22. Лобан, М. Шэметы : раман / Мікола Лобан. – Мінск : “Мастацкая літаратура”, 1981. – 400 с.

  23. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: у 5 т. / пад рэд. К. К. Атраховіча (Кандрата Крапівы) ; рэдакцыйная калегія : А. Я. Баханькоў, П. М. Гапановіч, М. П. Лобан, М. Р. Суднік. – Мінск : Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1977–1984. – 5 т.

 

***

  1. Лобан, М. Четырнадцать фронтовых дней / Микола Лобан ; перевод с белорусского и публикация В. Кулаженко // Неман. – 2010. – № 5. – С. 121–133.

  2. Лобан, М. Шеметы : роман / Микола Лобан. – Москва : Советский писатель, 1985. - 359 с.

Творы М. Лобана

​Аб жыцці і творчасці М. Лобана

  1. Алейчанка, Ю. Іспыт на трываласць / Юлія Алейчанка // Полымя. – 2016. — № 5. — С. 190—191.  

  2. Андраюк, С. А. Актыўная пазіцыя сучасніка / С. А. Андраюк // Жыццё – вышэй за ўсе : літаратурна–крытычныя артыкулы / Серафім Антонавіч Андраюк. – Мінск, 1992. – С. 180.

  3. Базарэвіч, М. Жывая повязь / М. Базарэвіч // Шлях Ільіча. – 1991. – 26 кастр

  4. Базарэвіч, М. На пульсе часу / М. Базарэвіч // Шлях Ільіча. – 1985. – 3 жн.

  5. Бугаеў, Д. Я. Мастак, вучоны, чалавек / Д. Я. Бугаеў // Арганічнасць таленту / Д. Я. Бугаеў. – Мінск, 1989. – С. 144–145.

  6. Бугаеў, Дз. Яшчэ раз пра Міколу Лобана / Дзмітрый Бугаеў // Роднае слова. – 2001. - № 12. – С. 11–15.

  7. Бярозка, А. Ф. "А я, можа, зраблю вялікую карысць радзіме..." : дзённікавая проза Міколы Лобана / Аляксандр Бярозка // Роднае слова. – 2018. — № 6. — С. 10—13.

  8. Вашчанка, А. Летапісцы векапомных дзён // Лiтаратура i мастацтва. – 2015. – 17 крас. (№ 15). – С. 8

  9. Весялуха, М. Дзённік салдата Лобана : у серыі "Беларускі кнігазбор" выйшаў 85-ты том / Марына Весялуха // Звязда. – 2016. — 21 мая. — С. 8.

  10. Вітка, В. Такім ён ішоў па жыцці / Васіль Вітка // Азбука душы / Васіль Вітка. – Мінск, 1988. – С. 353–358.

  11. Галубовіч, Л. Мысляр і эсэіст / Л. Галубовіч // Літаратура і мастацтва. – 2006. - № 45. – С. 14.

  12. Гілевіч, Н. С. Ніл Гілевіч: "Сур'ёзны таварыш Мікола Лобан" / гутарыў Аляксандр Вашчанка // Полымя. – 2015. — № 4. — С. 117—122.

  13. Грахоўскі, С. Пакуль памятаюць – жывеш / Сяргей Грахоўскі // Сяргей Грахоўскі : вядомы і невядомы / укладальнік Т. С. Грахоўская. – Мінск, 2013. — С. 11–17.

  14. 27 кастрычніка - 100 гадоў з дня нараджэння М. П. Лобана (1911-1984), пісьменніка, мовазнаўца / Г. В. Брага, К. Д. Варанько, Т. І. Лагош, Н. А. Шашэнька ; рэд. К. Д. Варанько // Новыя кнігі. – 2011. ― № 6. ― С. 9―10.

  15. Жук, А. Майстар эпічнай прозы / Анатолій Жук // Слуцкі край. – 2011. – 28 кастр. – С. 4.

  16. Залеская, Г. Мастак слова / Галіна Залеская // Слуцкі край. – 1995. – 4 студз.

  17. Запрудскі, С. Асоба і час: развагі да 90-годдзя з дня нараджэння Міколы Лобана/ С. Запрудскі // Роднае слова. – 2001. – № 10. – С. 27–30.

  18. Камягін, Ю. Сержант Лобан, лейтэнант Макаёнак... : да 70-годдзя Перамогі / Юрый Камягін // Літаратура і мастацтва. – 2015. — 7 жн. (№ 31). — С. 14.

  19. Каўрус, А. Дзякуй за адказ / Алесь Каўрус // Наша слова. – 2015. — 15 ліпеня. (№28). — С. 3.

  20. Каўрус, А. Лобан : пра паходжанне прозвішча / Алесь Каўрус // Наша слова. – 2015. — 20 траўня (№20). — С. 2.

  21. Кроз, В. Як Лабановіч стаў Лобанам / Вера Кроз // Літаратура і мастацтва. – 2001. – 9 лістап.

  22. Крыўко, М. Слова пра Міколу Лобана / Мікалай Крыўко // Роднае слова. – 2011. - № 10. – С. 29–31.

  23. Кулаженко, В. Четырнадцать фронтовых дней из дневника Миколы Лобана / Владимир Кулаженко // Неман. – 2010. – № 5. – С. 119–120.

  24. Лобан, М. П. Так пачыналася дарога / М. П. Лобан // Вытокі песні: аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. – Мінск, 1973. – С. 151–158.

  25. Лобан Мікола (Мікалай Паўлавіч; 27.10.1911, в. Чаплічы Слуцкага р-на Мінскай вобл. – 28.12.1984), беларускі пісьменнік, мовазнавец // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 9. Кулібін–Малаіта / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.)[і інш.]. – Мінск, 1999. – С. 331–332.

  26. Лобан Мікола // Полымя. – 2006. – № 10. – С. 222.

  27. Лобан Мікола (Мікалай Паўлавіч; 27.10.1911, в. Чаплічы Слуцкага р-на Мінскай вобл. – 28.12.1984), беларускі пісьменнік, мовазнавец // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Т. 5 : Л-М / рэдкал. : В. В. Калістратава (галоўны рэдактар) [і інш.]. – Мінск, 2014. – С. 131.

  28. Лобан Мікола // Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўнік: у 6 т. Т. 4. Лазарук–Перкін / Ін-т імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь, Беларуская энцыклапедыя; рэдкал.: А. В. Мальдзіс [і інш.]. – Мінск, 1994. – С. 57–59.

  29. Лобан Мікола // Беларускія пісьменнікі (1917–1990): даведнік. – Мінск, 1994. – С. 337–338.

  30. Лобан Мікола // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Т. 3. К–Н / рэдкал. : І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1986. – С. 289–290.

  31. Лук’янцава, Л. 90-годдзе Міколы Лобана / Ларыса Лук’янцава // Кур’ер. – 2001. – 4 кастр.

  32. Мальчэўская, А. Бясконцая аповесць маленства / Алена Мальчэўская // Полымя. – 2014. – № 8. – С. 94–99.  

  33. Марціновіч, А. Пра зямлю родную, пра народ свой : да 70-годдзя з дня нараджэння М. Лобана / Алесь Марціновіч // Полымя. – 1981. – № 10. – С. 229–234.

  34. Марціновіч, А. Усе глыбіні душы чалавечай / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 2011. – 4 лістап. (№ 44). – С. 23.

  35. Мікола Лобан // Беларускія пісьменнікі–лаўрэаты : рэкамендацыйны бібліяграфічны. паказальнік. – Мінск, 1987. – С. 276–278.

  36. Сасіновіч, Г. Ушанавалі памяць земляка / Галіна Сасіновіч // Слуцкі край. – 2011. – 2 снеж. – С. 4.

  37. 100 гадоў з дня нараджэння М. П. Лобана (1913–1984), пісьменніка, мовазнаўца // Новыя кнігі : па старонках беларускага друку. – 2011. – № 6. – С. 9–10 (Дадатак).

  38. Сяброўства, выпрабаванае вайной / уступны артыкул і публікацыя Аляксандра Вашчанкі // Полымя. - 2016. — № 5. — С. 139—144.

  39. Цімошык, Л. Багацце, якое аддаецца задарма / Ларыса Цімошык // Звязда. – 2011. – 15 лістапада

  40. Цішкевіч, В. Міколу Лобану – 90 / Васіль Цішкевіч // Слуцкі край. – 2001. – 24 кастр.

 

***

  1. Березко, А. Исповедально-дневниковая проза писателей фронтового поколения : (Н. Лобан, О Берггольц, Д. Гранин) / Александр Березко // Неман. – 2018. — № 7. — С. [154]—169.  

  2. Диалог сотворчества : переписка Миколы Лобана и Евгения Мозолькова / подготовка к публикации и предисловие Александра Ващенко // Неман. – 2015. — № 9. — С. 159—174.

  3. Дюбайло, П. Трудная зрелость : к 75-летию М. Лобана / П. Дюбайло // Неман. – 1986. – № 10. – С. 164–166.

  4. Лобан Микола (Николай Павлович; 27.10.1911, д. Чаплицы Слуцкого р-на – 28.12.1984), белорусский писатель, языковед // Минская область: энциклопедия: в 2 т. Т.2. Д-Я / редкол.: Л. Ф. Крупец, Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.].– Минск, 2007. – С. 278.

  5. Лобан Микола (Николай Павлович (27.10.1911, д. Чапличи Слуцкого р-на — 28.12.1984), белорусский писатель, языковед // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 5. Минская область. В 3 кн. Кн. 2. З–Н / редкол. : В. В. Андриевич (гл. ред.) [ и др.]. – Минск , 2017. – С. 211.

  6. Микола Лобан, 27.Х. 1911 – 28. ХІІ. 1984 // Белорусская литература : рекомендательный библиографический справочник / авт.–сост.: Н. Б. Ватаци, М. Д. Коваленко, Р. Ф. Сипакова. – М., 1988. – С. 126­–127.

Аб жыцці і творчасці М. Лобана
bottom of page