top of page

Лазарук

Міхаіл Арсеньевіч

Лазарук Міхаіл Арсеньевіч.jpg

   “Трэба помніць, што ў школе навучэнцы атрымліваюць агульную адукацыю, школа рыхтуе не даследчыкаў, не спецыялістаў па літаратуразнаўстве, а выхоўвае чалавека, асобу высокай агульнай культуры”.

М.А. Лазарук

  Вучоны шырокага дыяпазону інтарэсаў, Міхась Лазарук унёс вялікі ўклад у даследванне важнейшых праблем літаратуразнаўства, тэорыі і методыкі выкладання літаратуры. Ён з’яўляеца аўтарам больш 220 навуковых прац. Сярод іх манаграфіі, зборнікі, брашуры, літаратурна-крытычныя артыкулы, праграмы, падручнікі, навуковыя дапаможнікі.

  Акадэмік НАН Беларусі, замежны член Расійскай акадэміі адукацыі, доктар філалагічных навук, прафесар, член Саюза пісьменнікаў М. А. Лазарук належыць да тых літаратуразнаўцаў, дзейнасць якіх непасрэдна звязана з педагогікай, теорыяй і методыкай выкладання літаратуры. Гэта ўзаемасувязь літаратуразнаўства з педагогікай, навучаннем і выхаваннем знайшла выяўленне ў многіх яго даследаваннях.

  Міхаіл Арсеньевіч Лазарук нарадзіўся 5 ліпеня 1926 года ў вёсцы Ушаловічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў простай сялянскай сям’і, змалку спазнаў сірочы хлеб — у дзевяцігадовым узросце страціў маці. Першапачатковую адукацыю ён атрымаў у Васілінкаўскай няпоўнай сярэдняй школе. У 1940 годзе паступіў у Мінскі дарожна-механічны тэхнікум, але правучыўся там толькі год – пачалася вайна. Да 1944 года жыў пры бацьках, памагаў па гаспадарцы, а пасля вызвалення Беларусі быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію і дайшоў да Берліна. Некаторы час служыў у савецкіх войсках у Германіі. У 1946 годзе дэмабілізаваўся. Пасля дэмабілізацыі ў 1947 годзе, нягледзячы на цяжкі стан здароўя, Міхась Лазарук спачатку закончыў падрыхтоўчыя курсы пры Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага, экстэрнам здаў экзамен за сярэднюю школу і ў гэтым жа годзе паступіў на філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута.

  Пасля заканчэння інстытута на працягу доўгага часу Міхаіл Арсеньевіч працаваў там выкладчыкам кафедры беларускай літаратуры, з 1968 года — дэканам філалагічнага факультэта, з 1971 года — прарэктарам інстытута, нарэшце ў 1978 годзе ен быў прызначаны дырэктарам навукова – даследчага інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР. З 1990 года працаваў загадчыкам лабараторыі праблем літаратурнай адукацыі гэтага ж інстытута. Быў старшынёй Педагагічнага таварыства БССР, членам Прэзідыума Акадэміі педагагічных навук СССР.

  У 1959—1960 гадах па камандзіроўцы Міністэрства адукацыі Міхась Арсеньевіч выязджаў у Польскую Народную Рэспубліку, працаваў там на кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта.

  Не толькі гэты пералік ступеняў настойлівага ўзыходжання да навуковай і педагагічнай працы, але, перш за ўсё, дзесяткі кніг, болей дзвюх соцен іншых публікацый сведчаць пра яго як пра выдатнага вучонага, даследчыка, літаратуразнаўца і педагога.

  Творчая біяграфія М.Лазарука пачалася ў 1949 годзе, калі малады студэнт Мінскага педінстытута імя А. М. Горкага выступіў у друку са сваімі першымі вершамі. Пазней, пасля абароны кандыдацкай, а затым і доктарскай дысертацый, Міхась Арсеньевіч канчаткова аддаў перавагу навуковай дзейнасці і да паэтычнай працы болей не звяртаўся. Так склалася, што падчас вучобы ў аспірантуры яго ўвагу прыцягнула паэзія Пімена Панчанкі, і малады вучоны не толькі крытычна падышоў да ўласнай паэтычнай творчасці, але і пранікнуўся жаданнем дайсці да першаасноў, выявіць глыбінныя сувязі творчасці майстроў мастацкага слова з фальклорам і ананімнай паэзіяй 19 стагоддзя. Творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Максіма Танка, Аркадзя Куляшова і Пімена Панчанкі для маладога даследчыка сталі тымі высокімі ўзорамі паэтычнага майстэрства, якія моцна паўплывалі на далейшую накіраванасць яго навуковай думкі. Свабодна валодаючы беларускай, рускай, украінскай і польскай мовамі, творы Аляксандра Пушкіна, Міхаіла Лермантава, Тараса Шаўчэнкі і Адама Міцкевіча ён любіў чытаць ў арыгінале.

Лазарук Міхаіл.png
Лазарук Міхаіл беларуская паэма.png
Лазарук Міхаіл
Лазарук Міхаіл
Лазарук Міхаіл
Лазарук Міхаіл

  Паваротным момантам у накіраванасці навукова-даследчай работы М. Лазарука стаў канец 60-х – пачатак 70-х гг. Гэта быў перыяд творчай сталасці вучонага-літаратуразнаўца, пра што сведчылі паспяховая абарона доктарскай дысертацыі і выхад яго кніг “Станаўленне беларускай паэмы” (1968), “Беларуская паэма ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя” (1970). Аўтар на шырокім гістарычным фоне прааналізаваў амаль стогадовы перыяд у развіцці беларускай паэмы. 

  Пры яго актыўным удзеле былі створаны грунтоўныя калектыўныя працы па гісторыі асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі: ”Антология педагогической мысли Белорусской ССР” (1986) і манаграфічнае даследаванне  “Асвета і педагагічная думка ў Беларусі. Ад старажытных часоў да 1917 года” (1985), якія былі выдадзены ў Маскве вялікім тыражом. Яны абуджалі павышаную цікавасць культурнай грамадскасці да нашай гістарычнай спадчыны ў сферы школьнага навучання і выхавання маладых пакаленняў. 

 Як вучоны-літаратуразнавец М. А. Лазарук сфарміраваўся на распрацоўцы праблем літаратурнай навукі, на даследаванні сучаснай і даўнейшай гісторыі развіцця беларускай літаратуры. Шырока вядомы яго манаграфіі па гісторыі беларускай паэмы, грунтоўныя крытычныя працы, артыкулы аб творчасці  беларускіх пісьменнікаў розных часоў. Большасць гэтых прац сабрана ў зборніку “Часу непадуладнае” (1981).

 Характэрнай асаблівасцю навукова-педагагічнай дзейнасці М. Лазарука ў перыяд яго работы ў Мінскім педінстытуце было імкненне даць для школ і ВНУ Беларусі такія навуковыя распрацоўкі, якіх у рэспубліцы часта не хапала. Былі створаны падручнікі для студэнтаў-філолагаў (“Уводзіны ў літаратуразнаўства” (1970) сумесна з  А. Ленсу), вучняў сярэдніх школ (“Тэорыя літаратуры”, “Беларуская літаратура” з В. Івашыным). Сумесна з А. Ленсу ім складзены таксама “Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў” (1983). Міхаіл Арсеньевіч адзін з аўтараў “Гісторыі беларускай літаратуры” (Ч. 1-2, 1981, ч. 3, 1983, ч. 4, 1985), працы “Изучение русской литературы во взаимосвязи с белорусской” (1988).

  Міхаіл Лазарук быў адным з аўтараў і кіраўніком калектыву па распрацоўцы новай канцэпцыі літаратурнай адукацыі, праграм па беларускай літаратуры для сярэдняй школы.

  Работа над удасканаленнем школьных праграм і падручнікаў працягвалася ўсё яго жыццё. У 1994 годзе выходзіць апошняя кніга М. Лазарука “Навучанне і выхаванне творчасцю: педагагічныя роздумы і пошукі”, якая па-новаму асвятляла праблемы школьнай літаратурнай адукацыі, павышала цікавасць да новага ў выкладанні літаратуры. На чарзе была праца над кнігай пра сучасны стан і далейшае ўдасканаленне літаратурнай адукацыі, аднак яна засталася незавершанай. Заўчасная смерць 14 лістапада 2000 года абарвала жыццё Міхаіла Арсеньевіча.

  Як чалавек і вучоны, Міхаіл Лазарук карыстаўся аўтарытэтам і павагай сярод тых, з кім працаваў. Яго праца атрымала шырокае грамадскае прызнанне. За шматгадовую навуковую дзейнасць і ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне ён быў узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 2 ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.

  Тое, што что стварыў Міхаіл Арсеньевіч Лазарук як вучоны-літаратуразнаўца, выдатны педагог, чым узбагаціў навуку, з’яўляецца каштоўным набыткам сучаснасці. Яго ідэі актуальныя і сёння, яны жывуць у працы яго аднадумцаў і вучняў, усіх тых, каму пашанцавала распаўсюджваць, укараняць у практыку навучання яго тэарэтычную спадчыну.

Творы М. Лазарука

  1. Вытокi :  хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 6 класе /  склад. М. А. Лазарук [i інш.]. – Мінск :  Ураджай, 1999.- 431 с.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры : ХХ ст. (20-50-я гады) : падручнік  для філал. фак. пед. ВНУ / У. В. Гніламёдаў [і інш.] ; пад агул. рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Мінск : Вышэйшая школа, 2000. – 512 с.

  3. Гісторыя беларускай літаратуры : ХІХ - пачатак ХХ ст. : падруч.  для філал. фак. пед. ВНУ / Багдановіч І. Э. [і інш.]; пад агул. рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. - 2-е выд., дапрац. – Мінск : Вышэйшая школа, 1998. - 560 с.

  4. Гісторыя беларускай літаратуры : старажытны перыяд : вучэб. дапам. для філал. фак. пед. ВНУ / М. М. Грынчык [і інш.] ; пад рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. – 4-е выд. стэрэатып. – Мінск : Вышэйшая школа, 1998. – 352 с.

  5. Лазарук, М. Ад Варшавы да Берліна / Міхась Лазарук // Ішла вайна народная… : беларускія пісьменнікі ў Вялікай Айчыннай : біяграфіі, успаміны, творы / уклад. С. А. Міхальчука, Л. Я. Прокшы; прадм. А. Сульянава. – Мінск, 1991. – С. 394–398.

  6. Лазарук, М. Напоўніць “Куфар жыцця” : раздзел “Мастацкая літаратура і публіцыстыка” ў падручніку “Родная літаратура” для VI класа / Міхась Лазарук // Роднае слова. – 1996. – № 7. – С. 94–102.

  7. Лазарук, М. Развіццё навукі аб літаратуры / М. Лазарук // Уводзіны ў літаратуразнаўства : хрэстаматыя / уклад. М. І. Мішчанчук, М. Ф. Шаўлоўская; уступ. арт. М. А. Лазарука. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Мінск, 1991. – С. 6–13.

  8. Лазарук, М. А. Беларуская паэма ў другой палавіне ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя / М. А. Лазарук. – Мінск : Выдавецтва БДУ, 1970. – 370 с.

  9. Лазарук, М. А. Навучанне і выхаванне творчасцю : педагагічныя роздумы і пошукі / М. А. Лазарук. – Мінск : Народная асвета, 1994. – 200 с.

  10. Лазарук, М. А. Пытанні тэорыі літаратуры / М. А. Лазарук, А. Я. Ленсу. – Мінск : Народная асвета, 1964. – 246 с.

  11. Лазарук, М. А. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў / М. А. Лазарук, А. Я. Ленсу. – 3–е выд. – Мінск : Народная асвета, 2003. – 239 с.

  12. Лазарук, М. А. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў : дапаможнік для настаўніка / М. А. Лазарук, А. Я. Ленсу. – Мінск : Народная  асвета, 1983. – 191 с.

  13. Лазарук, М. А. Станаўленне беларускай паэмы : жанр паэмы і некаторыя асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў І-ай палавіне ХІХ ст. / М. А. Лазарук. – Мінск : Навука і тэхніка, 1968. – 200 с.

  14. Лазарук, М. А. Часу непадуладнае : літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы / Міхась Лазарук. – Мінск, Мастацкая літаратура, 1981. – 239 с.

  15. Уводзіны ў літаратуразнаўства : хрэстаматыя / уклад. : М. А. Лазарук, М. І. Мішчанчук, М. Ф. Шаўлоўская; пад агул. рэд. М. А. Лазарука. – Мінск : Вышэйшая школа, 1978. – 224 с. 

***

  1. Ивашин, В. В. Изучение русской литературы во взаимосвязи с белорусской : пособие для учителя / В. В. Ивашин, М. А. Лазарук, Е. Я. Ленсу. – Минск : Народная асвета, 1988. – 175 с.

Творы М. Лазарука

​Аб жыцці і творчасці М. Лазарука

  1. Багдашыч, С. Да 85–годдзя акадэміка Лазарука / Сяргей Багдашыч // Кур’ер. – 2011. – 20 кастр. (№ 42). – С. 6.

  2. 80 гадоў з дня нараджэння М. А. Лазарука // Полымя. – 2006. – № 7. – С. 231.

  3. Гуткоўская, В. Акадэмік з Ушаловіч / Вікторыя Гутковская // Слуцкі край. – 2011. – 15 ліп. – С. 16.

  4. Івашын, В. Вернасць прызванню / В. Івашын // Літаратура і мастацтва. – 2006. – 28 ліп. (№ 30). – С. 14.

  5. Клепікава, Т. Успаміны пра брата : неафіцыйная біяграфія Міхася Лазарука / Тамара Клепікава // Роднае слова. – 2006. – №7. – С. 88–91.

  6. Крот, М. С. З думай пра літаратуру : да 70–годдзя з дня нараджэння М. А. Лазарука / М. С. Крот // Адукацыя і выхаванне. – 1996. – №7. – С. 106–109.

  7. Крот, М. С. Педагог, вучоны і арганізатар навукі / М. С. Крот // Роднае слова. – 2001. – №7. – С. 47–50.

  8. Кушняровіч, В. Руплівец беларускай асветы / В. Кушнярэвіч // Літаратура і мастацтва. – 2001. – №27. – С. 12.

  9. Лазарук Міхаіл Арсенавіч (н. 5.7.1926, в. Ушаловічы Слуцкага р–на Мінскай вобл.), беларускі літаратуразнавец, педагог // Беларуская энцыклапедыя.  У 18 т. Т. 9. Кулібін – Малаіта / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [ і інш.].– Мінск, 1999. – С. 99.

  10. Лазарук Міхаіл Арсенавіч ( 5.7.1926, в. Ушаловічы Слуцкага р–на  – 15.11.2000), беларускі літаратуразнавец, педагог // Культура Беларусі : энцыклапедыя. У 6 т. Т. 5 / рэдкал. : Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2011. – С. 99.

  11. Лазарук Міхаіл Арсеньевіч. Нар. 5.7.1926 г. у в. Ушаловічы // Памяць : гіст.–дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка . У 2 кн. Кн.2. – Мінск, 2001.– С. 449.

  12. Лазарук, Т. Лазарук Міхась Арсеньевіч / Тамара Лазарук // Наша слова. – 2011. – 6 ліп. (№ 27). – С. 2.

  13. Лявонава, П. Рэалізацыя ідэй Міхаіла Лазарука ў літаратурнай адукацыі студэнтаў / Паліна Лявонава // Роднае слова. – 2012. – № 3. – С. 42–44.

  14. Міхась Арсенавіч Лазарук // Роднае слова. – 1996. – № 7. – С. 93.

  15. Міхась Лазарук // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск, 1994. – С. 324–325.

  16. Міхась Лазарук // Пісьменнікі Савецкай Беларусі : кароткі даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск, 1981. – С. 205.

  17. Мішчанчук, М. Асоба, настаўнік, чалавек / Мікалай Мішчанчук // Роднае слова. – 2012. – № 2. – С. 49–51.

  18. Мішчанчук, М. Настаўнік, вучоны, педагог…/ М. Мішчанчук // Настаўніцкая газета. – 2006. – 1 ліп. – С. 5.

  19. Мяцельскі, В. Пра сябе, сяброў і блізкіх : успаміны пра Міхася Лазарука / В. Мяцельскі // Слуцкі край. – 2005. – 16 ліст. – С. 3.

  20. Праскаловіч, В. Навучанне і выхаванне творчасцю : укараненне ідэй Міхаіла Лазарука ў сучасную літаратурную адукацыю / Вольга Праскаловіч // Роднае слова. – 2012. – № 2. – С. 51–54.

  21. Савік, Л. С. Лазарук Міхась / Л. С. Савік // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўнік.  У 6 т. Т. 4.  Лазарук—Перкін / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь, Беларуская Энцыклапедыя ; рэдкал.: А. В. Мальдзіс [і інш.]. — Мінск, 1994. – С. 5–7.

  22. Сасіновіч, Г. Жыццёвая дарога Міхася Лазарука / Г. Сасіновіч // Слуцкі край. – 2001. – 30 чэрв.

  23. Сасіновіч, Г. Руплівец роднай мовы : М. А. Лазарук / Г. Сасіновіч // Слуцкі край. – 2006. – 8 ліп. – С. 2.

  24. Яленскі, М. Жыцця крышачку не хапіла / М. Яленскі // Настаўніцкая газета. – 2001. – 7 ліп. – С. 3.

***

  1. Лазарук Михаил Арсеньевич (5.7.1926, д. Ушаловичи Слуцкого р-на – 15.11.2000), белорусский литературовед // Минская область : энциклопедия.  В 2 т. Т. 2. Д–Я / редкол. : Л. Ф. Крупец, Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск, 2007. – С. 254.

  2. Лазарук Михаил Арсеньевич (5.7.1926, д. Ушаловичи Слуцкого района – 15.11.2000), белорусский литературовед, педагог // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 5. Минская область. В 3 кн. Кн.2. З—Н / редкол. : В. В. Андриевич (гл. ред.) [и др.]. — Минск, 2017. — С. 190.

  3. Лазарук Михаил Арсеньевич (05.07.1926, д. Ушаловичи Слуцкого р-на Минской обл. — 15.11 2000), литературовед и педагог // Национальная академия наук Беларуси: энциклопедический справочник / Национальная академия наук Беларуси ; редкол.: В. Г. Гусаков (гл. ред.) и [др.]. – Минск, 2017. — С. 302—303.

  4. Лазарук Михаил Арсеньевич (5.7.1926, д. Ушаловичи Слуцкого р–на – 15.11.2000), белорусский литературовед, педагог // Республика Беларусь : энциклопедия. В 6 т. Т. 4. Картография – Миноговые / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Мінск, 2007. – С. 393.

Аб жыцці і творчасці М. Лазарука
bottom of page