top of page

Крушына Рыгор

(Казак Рыгор)

    У перыяд акупацыі публікаваў пераважна пейзажна-інтымную лірыку, супрацоўнічаў у друку (“Беларуская газэта”, “Беларускі работнік”, “Раніца”). З 1944 –у Германіі.

   За 30 гадоў актыўна-творчай працы на эміграцыі Р. Крушына выдаў сем паэтычных зборнікаў ("Лебедзь чорная", "Выбраныя творы", "Вячорная лірыка", "Хвіліна роздуму", "Вясна ўвосень", "Дарогі", "Сны і мары"), напісаў шэсць цікавых, высокамастацкіх і змястоўных паэм ("Пэрсыдская легенда", "Песня песняў Саламона", "Эротава іскрынка", "Кантата самотных", "Паэма пра вусны", "На руінах пачуццяў"). Пра Случчыну Крушына напісаў цэлы цыкл выдатных вершаў (“Паветраныя замкі”, “Памятка”, “Дзёньнік маленства”, “Тое, што марыцца”, “Пад акном”, “Я выйду на вуліцу”, “На чужым аўтамабілі”, “Паўстала памятка журбы”, “Устрывожаная памяць”, “Фантазёр”, “Туга па вясьне”, “Сны” і многія іншыя. Пісьменнік займаўся форматворчасцю, упершыню ўвёў у беларускую літаратуру такія віды верша як паліндром, туюг, газэлі, канцона, японскія танкі, пісаў санеты, трыялеты, рандо, актавы, тэрцыны, працягваючы пачатае М. Багдановічам, У. Дубоўкам, Я. Пушчам. Як празаік Р. Крушына напісаў апавяданне "Чорныя Дразды", успаміны "Вогнішча", "Пагібель праз жарты", нарысы "Шумавінне", "Паэзія геолагаў" (пра лёсы рэпрасаваных беларускіх аўтараў), крытычныя артыкулы "Барыс Мікуліч", "Сымон Будны", "Паўлюк Шукайла". Друкаваўся ў многіх эмігранцкіх выданнях. Рыгор Крушына адзіны сярод сваіх калегаў, хто меў па-сапраўднаму сонечнае ўспрыманне рэчаіснасці.

   У 50-60-я гг. ён працаваў на радыёстанцыі "Свабода" ў Мюнхене, займаўся грамадскай і рэдактарскай дзейнасцю, быў адным з заснавальнікаў Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку (1951), з'яўляўся адзіным прадстаўніком ад беларускай пісьменніцкай эміграцыі ў Міжнародным Пэн-клубе. Пісьменнік памёр у 1979 г. у Саўт-Рыверы (штат Нью-Джэрсі, ЗША). Пасля смерці Р. Казака застаўся ў рукапісе зборнік “Рэквіем”, незакончаныя паэмы.

Крушына Рыгор.jpg

   Вядомы на эміграцыі паэт, празаік, крытык Рыгор Крушына (сапраўднае прозвішча Казак Рыгор, як празаік выступаў пад псеўданімам Кастусь Рамановіч) нарадзіўся ў в. Бязверхавічы Слуцкага раёна, паводле іншых звестак у Вільні, у сям’і паштовага служачага. Дзіцячыя гады правёў у Вільні. На летнія канікулы выязджаў  на Случчыну, дзе жыў сярод беларускіх сялян у вёсцы Еўлічы. З 1914 года разам з бацькамі знаходзіўся ў Разані; пасля вайны вярнуўся на Случчыну. У 1925 годзе паступіў у Мінскі педтэхнікум, дзе зблізіўся з творчай моладдзю ( у 1927 уступіў у “Маладняк”). У 1935 закончыў Маскоўскі інстытут кінематаграфіі.

  Друкавацца пачаў у 1927. У 1930 (у сааўтарстве) выдаў у Гомелі зборнік вершаў “Разгон”. Пісаў пра сацыялістычныя пераўтварэнні, прыроду Случчыны і Гомельшчыны, каханне. У 1931 аб’яднаў свае вершы ў зборнік “Паэзія чырвонаармейца”. Перакладаў на беларускую мову творы русскіх, грузінскіх, украінскіх, польскіх і іншых аўтараў. У канцы 1930-х гадоў падрыхтаваў да друку зборнік вершаў “Шкумат пачуцця”, які застаўся нявыдадзеным. Для ранняга перыяду творчасці Р. Крушыны характэрна, што ён, як і іншыя савецкія пісьменнікі, пісаў вершы на дазволеныя ідэалагічнай цэнзурай тэмы, з адпаведным пафасам, і сёння яны ўспрымаюцца як звычайная даніна часу.

Крушына Рыгор.jpg
КрушынаЦымбалістр.jpg

 

Творы Р. Крушыны

  1. Крушына, Р. [Вершы] / Рыгор Крушына // А часу больш чым вечнасць : літаратура беларускага замежжа / аўт. прадм. і ўклад. Б. І. Сачанка ; маст. М. В. Шматава. – Мінск, 1995. – С. 101–[115].

  2. Крушына, Р. [Вершы] / Рыгор Крушына // Беларусь. – 1993. – № 6. – С. 30–31.

  3. Крушына, Р. [Вершы] / Рыгор Крушына // Дзень паэзіі – 91 / сост. Віктар Шніп ; маст. Алена Кісель. – Мінск, 1991. – С. 193–194.

  4. Крушына, Р. [Вершы] / Рыгор Крушына // Крыніца. – 1992. – № 5-6. – С. 56–57.

  5. Крушына, Р. [Вершы] / Рыгор Крушына // Першацвет. – 1993. – № 7. – С. 98–100.

  6. Крушына, Р. [Вершы] / Рыгор Крушына // Скобла М. Краса і сіла : анталогія беларускай паэзіі ХХ ст. / склад. М. Скобла ; навук. рэд. А. Пашкевіч. – Мінск, 2003. – С.221–228.

  7. Крушына, Р. [Вершы] / Рыгор Крушына // Туга па Радзіме : паэзія беларускай эміграцыі / уклад., прадм. і біягр. даведкі Б. Сачанкі. – Мінск, 1992. – С.192–[208].

  8. Крушына,Р. Выбраныя творы ; Мастацкая літаратура : вершы, проза / Р. Крушына ; уклад., прадм., камент. М. Скоблы. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 2005. - 434с. – (Беларускі кнігазбор).

  9. Крушына, Р. Вячорная лірыка / Рыгор Крушына. - Нью-Ёрк : Мюнхен, 1963. - 111с.

  10. Крушына, Р. Кантата самотных : да стагоддзя паэта : вершы і паэмы / Р. Крушына. – Мінск : Кнігазбор, 2007. – 308с.

  11. Крушына, Р. Малітва выгнаньніка : песня / Рыгор Крушына ; муз. Г. Смоляк // Спадчына : грамадска – асьветніцкі альманах. – Мінск, 1994. – С. 100.

  12. Крушына, Р. О, слова, салодка-хмялевае : [вершы] / Рыгор Крушына // Каласы роднай мовы / уклад. У. В. Анічэнка, К. С. Усовіч. – Мінск, 1990. – С. 231–232.

  13. Крушына, Р. О, слова, салодка-хмялевае… : верш / Рыгор Крушына // Роднае слова. – 1993. – № 9. – Вокл.

  14. Крушына, Р. Савецкі апендыцыт / Рыгор Крушына ; публ. І. Казака // Літаратура  і мастацтва. – 1993. – № 29. – С. 7.

  15. Крушына, Р. У жорнах жарсьці : вершы / Рыгор Крушына // Дзеяслоў. – 2007. – № 6. – С. 285–291.

  16. Крушына, Р. Успаміны пра Кузьму Чорнага / Рыгор Крушына // Кузьма Чорны. Чалавек — гэта цэлы свет: успаміны, эсэ, артыкулы, інтэрв'ю, дакументы. - Мінск, 2016. — С. 196—197.

  17. Крушына, Р. Цымбаліст : вершы / Р. Крушына. – Мінск : Кнігазбор, 2003. - 66с.

  18. Крушына, Р. “Я не самотны, бо слова са мной” : [вершы] / Рыгор Крушына // Роднае слова. – 1993. – № 8. – С. 20–22.

Творы Р. Крушыны

​Аб жыцці і творчасці Р. Крушыны

  1. Акулін, Э. “Я жыў на акропалі казачных сноў…” / Э. Акулін // Першацвет. – 1993. – № 7. – С. 96–97.

  2. Барэйка, Л. Душа беларуса – крышталь : Рыгор Крушына / Л. Барэйка // Літаратура і мастацтва. – 1998. – № 9. – С. 12.

  3. Дзейкала, Ю. Пачатак “зыходу” : даваенны перыяд творчасці Р. Крушыны: вытокі і працяг  / Ю. Дзейкала // Першацвет. – 1996. – № 8. – С. 81–92.

  4. Дранько-Майсюк, В. Л. Паэт, які раздражняў панурых / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. – 2018. — 7 снеж. (№ 48). — С. 10.

  5. Кіпель, В. Беларусы ў ЗША / Вітаўт Кіпель ; пераклад С. Шупы. – Мінск : Беларусь, 1993. – 352с. : [16] л. укл. – Са зместу : Крушына (Казак) Р. – С. 268, 301.

  6. Конкурс у гонар Рыгора Крушыны // Наша слова. – 2007. – № 42. – С. 5.

  7. Крушына (сапр. Казак) Рыгор (3.12.1908 або 1907, в. Бязверхавічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці – 27.3.1979), беларускі пісьменнік // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 8. Канто – Кулі // рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1999. – С. 492.

  8. Мальдзіс, А. В. Казак Рыгор / А. В. Мальдзіс // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўнік. У 6 т. Т. 3.  Івашын—Кучар / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь, Беларуская Энцыклапедыя ; рэдкал. : А. В. Мальдзіс [і інш.]. – Мінск, 1994. – С.67.

  9. Марціновіч, А. Душа беларуса – крышталь // Марціновіч, А. Дзе ж ты, храм праўды? : літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ. – Мінск, 1996. – С. 191–207.

  10. Марціновіч, А. Душа беларуса – крышталь… / Алесь Марціновіч // Полымя. – 1994. – № 11. – С. 237–247.

  11. Рыгор Крушына (1908, в. Бязверхавічы Слуцкага пав. – 1979, Вірджынія, ЗША) // Скобла М. Краса і сіла : анталогія беларускай паэзіі ХХ ст. / склад. М. Скобла ; навук. рэд. А. Пашкевіч. – Мінск, 2003. – С. 220.

  12. Савік, Л. “І ты адтуль, мая вясна…” : Рыгор Крушына (1907–1979) // Савік, Л. Пакліканыя : літаратура беларускага замежжа / Лідзія Савік. – Мінск, 2001. – С.313–350.

  13. Сідарэвіч, А. “З імкненьнем, з мэтаю адзінай…” / Анатоль Сідарэвіч // Дзеяслоў. – 2007. – № 6. – С. 281–284.

  14. Скобла, М. Зорка веры Рыгора Крушыны / Міхась Скобла // Наша слова. – 2007. – 12 снеж.

  15. Скобла, М. На акропалі казачных сноў : нататкі пра Р. Крушыну / Міхась Скобла // Роднае слова. – 1993. – № 8. – С. 15–20.

  16. Скобла, М. Рыгор Крушына : анталогія беларускай паэзіі // Звязда. – 1999. – 27 жн. – С. 2.

  17. Ушанавалі нашага земляка // Кур’ер. – 2007. – 20 снеж. (№ 51). – С. 8.

Аб жыцці і творчасці Р. Крушыны
bottom of page