top of page

Кошаль

Петр Агеевіч

Кошаль Петр Агеевіч.jpg

“Поэт всегда надежда для того,

кто в сумерках бредет по белу свету,

и пусть о том не ведомо поэту,

наверно, так и надо, ничего.”

Петр Кошаль

 Кошаль Петр Агеевіч, (псеўд. Уладзімір Яруга), беларускі і расійскі паэт, перакладчык, гісторык. Нарадзіўся ў сям’і чыгуначнікаў у Слуцку. Бацькам паэта часта даводзілася мяняць працу і месцапражыванне. У 1952 годзе  сям’я пераехала на Сахалін, П. Кошаль атрымаў сярэднюю адукацыю ў пас. Смірных. Два курсы філалагічнага факультэта педінстытута скончыў у Южна-Сахалінску (1966), трэці курс – у Бельцкім педінстытуце ў Малдавіі. Пачуццё любові да роднай Беларусі захавалася ў сэрцы, а потым загучала ў вершах паэта. Пасля заканчэння інстытута настаўнічаў на Магілёўшчыне, выкладаў фізіку, русскую літаратуру ў васьмігадовай школе в. Крынка Асіповіцкага раёна. У 1973 паступіў у Літаратурны Інстытут імя А. М. Горкага, які завочна скончыў у Маскве (1979). З 1975 жыве і працуе ў Маскве: рабочы аўтамабільнага завода, з 1976 – старшы рэдактар “Тэлепрэсгандальрэклама”, з 1982 – рэдактар, старшы рэдактар выдавецтва “Советский писатель», курыраваў перакладную паэзію Украіны, Беларусі, Паўночнага Каўказа. В 1979 году был принят в Союз писателей СССР. 

 Друкуецца з 1963 года. Першыя вершаваныя творы былі апублікаваны ў сахалінскіх газетах. Але прызнанне крытыкі да яго прыйшло з вершам “Дзверы адчыняюцца, уваходзіць бацька…”. Яго паэзія нараджаецца ад сардэчнага агню і света думкі. Вершы друкаваў у часопісах “Юность”, “Новый мир”, “Знамя”, “Дружба народов” і інш. Петр Кошаль аўтар зборнікаў паэзіі “Лістота”(1979), “Гарадская зорка” (1981), “Рака Жыццё”, “Такі як ёсць” (абодва 1987) прысвечаны Беларусі, узаемаадносінам чалавека і навакольнага свету. Аўтар кніг дакументальнай прозы “Гісторыя пакаранняў у Расіі. Гісторыя расійскага тэрарызму” (1995), “Гісторыя вышуку ў Расіі” (т. 1-2, 1996). Кніга Кошаля “Гісторыя расійскага тэрарызму” выходзіла на кітайскай і балгарскай мовах. Пётр Агеевіч Кошаль – прапагандыст і перакладчык беларускай паэзіі на  русскую мову. Пераклаў на русскую мову кнігі выбраных вершаў Р. Баравіковай “Светнік” (1982) і Цёткі “Выбранае” (1986), пераклаў і  склаў анталогіі беларускіх паэтаў 1920—30-х г. “Час ветравея” (1987) і беларускай  дзіцячай літаратуры “Чарадзейная крынічка” (1997).   

  Аўтар кніг для дзяцей “Праз наша сяло ляцела памяло”(1994), якая напісана на беларускім фальклорным матэрыяле. На беларускую мову асобныя творы Кошаля пераклалі Т. Бондар, С. Законнікаў, У. Някляеў, Я. Янішчыц. Жыве паэт у  Маскве. Член Саюза пісьменнікаў Расіі з 1979. 

Кошаль Петр Агеевіч Листва.jpg
Кошаль Петр Агеевіч Река Жизнь.jpg
Кошаль Петр Агеевіч Такой как есть.jpg

 

Творы П. Кошаля

  1. Кошель, П. Листва : стихи / Петр Кошель. – Минск : Мастацкая літаратура, 1979. – 80с. – (Первая книга поэта).

  2. Кошель, П. На земле XX век…: стихи / Петр Кошель // Неман. – 1984. – № 3. – С. 55–57.

  3. Кошель, П. Предвестник утра : стихи / Петр Кошель // Неман. – 1987. – № 5. – С. 3–7.

  4. Кошель, П. Река Жизнь : стихи / Пётр Кошель. – Минск : Мастацкая літаратура, 1987. – 142с. : ил.

  5. Кошель, П. Такой как есть : стихи / Пётр Кошель; худож. Евгений Соколов. – Москва : Советский писатель, 1987. – 144с.

Творы П. Кошаля

​Аб жыцці і творчасці П. Кошаля

  1. Кошаль, П. Саюз пісьменнікаў – гэта і мы таксама : развагі пра пісьменніцкія арганізацыі Расіі / П. Кошаль // Літаратура і мастацтва. – 2001. – № 16. – С. 5.

  2. Кошаль Пётр // Беларускія пісьменнікі : біябібліагр. слоўн. : у 6 т. Т.3: Івашын – Кучар / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь; Беларус. Энцыкл. ; пад рэд. А. В. Мальдзіса ; рэдкал. : І. Э. Багдановіч [і інш.] . – Мінск, 1994. – С. 392.

  3. Кошаль Петр Агеевіч (н. 20.4.1946, г. Слуцк, беларускі і расійскі паэт, перакладчык) // Культура Беларусі :  энцыклапедыя. Т. 4. :  З–Л / рэдкал. : У. Ю. Аляксандраў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2013. – С. 546.

  4. Кошаль Петр Агеевіч (н. 20.4.1946, г. Слуцк, Мінская вобл.), расійскі паэт // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 8. : Канто-Кулі / рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.]/ – Мінск, 1999. – С. 440.

  5. Мароз, У. Несамотны час : Пятру Кошалю – 60 / У. Мароз // Літаратура і мастацтва. – 2006. – № 18. – С. 13.

  6. 60 гадоў з дня нараджэння Кошаля Пятра Агеевіча // Полымя. – 2006. – № 4. – С. 220.

 

***

  1. Гришковец, В. Ф. Опереться на книжную полку... / Валерий Гришковец // Неман. - 2017. — № 6. — С. 178—186. Из содерж.: [О Петре Кошеле и его сборнике стихов "Река Жизнь"] . — С. 180—182.

  2. Дементьев, В. В. Первая книга / Вадим Дементьев // Дементьев В. В. Пламя поэзии : советская литература 70-х годов : новые имена. – Москва, 1982. – С. 153–159. – (Молодые о молодых). 

  3. Кожинов, П. Петр Кошель // День поэзии. – М., 1978

  4. Кошель Петр Авгеевич (р. 20.4.1946, г. Слуцк), российский поэт // Республика Беларусь : энциклопедия: в 6 т. Т. 4. : Картография – Миноговые / редкол. : Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск, 2007.  – С. 258.

Аб жыцці і творчасці П. Кошаля
bottom of page