top of page

Корбут

Вячаслаў Яўгенавіч

Корбут Вячаслаў Яўгенавіч.jpg

 “Дарога да сябе, яе шукаю”

 Вячаслаў Корбут

   Корбут Вячаслаў Яўгенавіч, беларускі  паэт,  празаік. Нарадзіўся ў Слуцку. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1994 годзе, юрыдычны факультэт Белдзяржуніверсітэта – у 2000 годзе.  Піша па-беларуску вершы, байкі, прозу. Працаваў у часопісе «Першацвет», СШ № 56 г. Мінска, ГА «Беларускі літаратурны фонд», ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», выдавецтве «Галіяфы». Творы друкаваліся ў газетах «Чырвоная змена», «Наша Ніва», «Літаратура і мастацтва», «Сям’я», «Беларуская ніва», у часопісах «Маладосць», «Вожык», «Першацвет» і інш. Аўтар чатырох мастацкіх кніг: «Цар-алень» (1997 год: вершы), «Начны мастак» (2000

год: вершы і апавяданні), «Чаму ўсміхаецца сонца?» (2005 год:вершы і паэмы), «Байкі дзядзькі Лапатуна» (2010 год: сатырычная паэма, байкі, гумарыстычныя апавяданні). Вобразы герояў вершаў і апавяданняў прыходзяць да яго праз рэальных людзей.

   Друкаваў свае творы ў некалькіх калектыўных зборніках, а таксама альманаху “Літаратурны экватар”. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2000 года. Кіраўнік літаратурнага клуба “Экватар”.

   Працаваў настаўнікам роднай мовы і літаратуры ў Слуцку і Мінску, рэдактарам часопіса “Першацвет”, працаваў у банку, займаўся юрыдычнай практыкай, некалькі год быў дырэктарам Беларускага літаратурнага фонду. У цяперашні час працуе на літаратурна-выдавецкай ніве.  Жыве ў Мінску.

Корбут Вячаслаў Яўгенавіч Цар-алень.jpg
Корбут Вячаслаў Яўгенавіч Байкі дзядзькі
Твор В. Корбута

Творы В. Корбута

  1. Корбут, В. Байкі дзядзькі Лапатуна : гумар, сатыра / Вячаслаў Корбут. – Мінск : І. П. Логвінаў, 2010. – 80 с.

  2. Корбут, В. Бераг лепшых надзей : вершы / Вячаслаў Корбут. - Мінск : Ковчег, 2019. - 119 с.

  3. Корбут, В. Бусел : верш / В. Корбут // Шлях Ільіча. – 1988. – 26 ліст.

  4. Корбут, В. [Вершы] / Вячаслаў Корбут // Літаратура і мастацтва. – 2007. – № 26. – С. 8.

  5. Корбут, В. Вершы / В. Корбут // Літаратура і мастацтва. – 2005. – № 4. – С. 8.

  6. Корбут, В. [Вершы] / В. Корбут // Маладосць. – 2003. – № 9. – С. 81–83.

  7. Корбут, В. Вершы] / В. Корбут // Першацвет. – 1997. – № 12. – С. 52–55.

  8. Корбут, В. [Вершы] / В. Корбут // Першацвет. – 1996. – № 11. – С. 10–12.

  9. Корбут, В. [Вершы] / В. Корбут // Першацвет. – 1994. – № 12. – С. 32–34.

  10. Корбут, В. Вечнае вяселле; Трамвай; Ты; Вершы-думкі / В. Корбут // Голос утопленника. – Несвиж, 1992. – С. 29–31.

  11. Корбут, В. Вясновыя дажджы : вершы / Вячаслаў Корбут // Мы – маладыя : кніга паэзіі маладых літаратараў Беларусі / уклад. і аўтар прадмовы Міхась Башлакоў. – Мінск, 2012. – С. 130–133.

  12. Корбут, В. Грачанкі. Пірат. Малдаванка. Застольны верш : [вершы] / В. Корбут // Маладосць. – 1999. – № 1. – С. 44–48.

  13. Корбут, В. Да бабулі : верш / В. Корбут // Шлях Ільіча. – 1989. – 6 мая.

  14. Корбут, В. З цыкла “Менскія ночы” / Вячаслаў Корбут // На крылах душы : зборнік вершаў членаў літаб’яднання “Случ”/ склад. Кастусь Цыбульскі. – Нясвіж, 1992. – С.28–33.

  15. Корбут, В. Ля абеліска; Мая зямля; Калодеж : [вершы] / В. Корбут // Шлях Ільіча. – 1989. – 25 лют.

  16. Корбут, В. Начны мастак : вершы, апавяданні / В. Корбут. – Мінск : Дом прэсы, 2000. – 64с. – (Бібліятэка часопіса Маладосць); № 1 (139)

  17. Корбут, В. [Паэзія] / Вячаслаў Корбут // Літаратурны экватар. Вып. 7 : альманах. - Мінск, 2018. — С.136—154.

  18. Корбут, В. Пераклады : з украінскай паэзіі : Васіль Стус / [пераклад з украінскага] Вячаслава Корбута // Літаратурны экватар. Вып. 7 : альманах. - Мінск, 2018. — С.154—155.

  19. Корбут, В. Прэзентацыя новай кнігі Яўгена Гучка "У родным краі" / Вячаслаў Корбут // Наша слова. - 2017. — 17 траўня. (№ 20). — С. 8.

  20. Корбут, В. Сундук с двойным дном / В. Корбут // Голос утопленника. – Несвиж, 1992. – С. 31–33.

  21. Корбут, В. У дарогу / В. Корбут // Шлях Ільіча. – 1990. – 6 кастр.

  22. Корбут, В. Цар-алень : вершы / В. Корбут. – Мінск : Перспектыва, 1997. – 63с.  

  23. Корбут, В. Чаму ўсміхаецца сонца? : вершы / В. Корбут. – Мінск: Беллітфонд, 2005. – 100 с.

  24. Корбут, В. Я люблю таямнічыя шэпты / В. Корбут // Першацвет. – 1996. – № 7. – С. 110–113.

Аб жыцці і творчасці В. Корбута

​Аб жыцці і творчасці А. Корбута

  1. Бялова, В. Прэзентацыя кнігі : [у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Я. Коласа адбылася прэзентацыя кнігі В. Корбута “Чаму ўсміхаецца сонца”] / В. Бялова // Літаратура і мастацтва. – 2006. – № 14. – С. 2.

  2. Галоўскі, А. Пачатак творчага ўзлёту : Вячаслаў Корбут / А. Галоўскі // Культура. – 2000. – № 51-52. – С. 16.

  3. Калоша, А. “Начны мастак” знайшоў сваю Музу : гісторыя кахання і творчасці ад В. Корбута / А. Калоша // Чырвоная змена. – 2000. – 5 верас.

  4. Корбут, В. Не раньце моцных крылаў / В. Корбут ; гутарку вяла А. Калоша // Чырвоная змена. – 1998. – 27 студз.

  5. Корбут Вячаслаў Яўгенавіч (1972), прыняты у Саюз беларускіх пісьменнікаў, 2000 г. // Літаратура і мастацтва. – 2000. – № 48. – С. 4.

  6. Л. Г. [Выдавецтва “Беллітфонд” выдала зборнік вершаў В. Корбута “Чаму ўсміхаецца сонца”] / Л. Г. // Літаратура і мастацтва. – 2006. – № 6. – С. 12.

bottom of page