Клебановіч Міхась
(Міхаіл Іванавіч)
Міхась Клебановіч (Міхаіл Іванавіч) нарадзіўся 14 сакавіка 1934 года ў вёсцы Грэск, Слуцкага раёна — беларускі пісьменнік, журналіст, сцэнарыст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1982г.). Заслужаны работнік культуры Беларусі (1985). Аўтар празаічных твораў, п'есы, сцэнарыяў дакументальных тэлефільмаў.
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння аддзялення журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1957) працаваў рэдактарам на Беларускім тэлебачанні ( у 1977- 96 гг. галоўны рэдактар сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі). Празаічныя творы пачаў пісаць у канцы 60-х гг. У 1971 г. часопіс «Полымя» змясціў першую падборку апавяданняў. Аўтар кнігі апавяданняў і аповесцей «Ранішняе сонца» (1981), аповесцей “Іван Аляесеевіч”(1980), “Манька” (1985), “Імярэк” (1992), п’ес “Аплявуха” (паст. 1962), “Санітарны дзень” (паст. Бел. Радыё (1994), “Збродныя душы” (1997), сцэнарыяў тэлефільмаў : дакументальных “Вясёлка над полем” (1968), “Разгавор пра землю” (1971), “Салдаты Пабеды” (1975), мастацкія “Вера”(1993), “Варыяцыі” (1995).
Асноўная творчая праца звязана з тэлебачаннем. У 1960 г. пастаўлена п'еса «Аплявуха». Знята некалькі дакументальных фільмаў. Тэлефільм «Размова пра зямлю» (пастаўлены ў 1971) адзначаны прызам на III Усесаюзным фестывалі.
Творы М. Клебановіча
-
Клебановіч, М. Вышываная блузка : апавяданне / Міхаіл Клебановіч // Беларусь. – 2000. – № 11-12. – С. 50.
-
Клебановіч, М. Збродныя душы : п’еса / Міхаіл Клебановіч // Полымя. – 1997. – № 6. – С. 136–154.
-
Клебановіч, М. Каму верыць?. Былы ганарар : [апавяданні] / Міхаіл Клебановіч // Полымя. – 1994. – № 10. – С. 106–117.
***
-
Клебанович, М. Иван Алексеевич : повесть / Михась Клебанович // Неман. – 1981. – № 4. – С. 8–42.
Аб жыцці і творчасці М. Клебановіча
-
Клебановіч Міхась (Міхаіл Іванавіч; н. 14.03.1934, в. Грэск Слуцкага раёна Мінскай вобласці), беларускі пісьменнік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т. 8. Канто – Кулі / рэдкал. : Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1999. – С.328.
-
Клебановіч Міхась (Міхаіл Іванавіч), беларускі пісьменнік // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Слуцкага раёна і г. Слуцка : у 2 кн. Кн. 2. – Мінск, 2001. – С. 477.
-
Лук’янцава, Л. Юбілей пісьменніка : М. Клебановічу – 70 гадоў / Л. Лук’янцава // Кур’ер. – 2004. – 11 сакавіка. – С. 6.
-
Міхась Клебановіч // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі // Мінск, 1994. – С. 279.
-
Савік, Л. С. Клебановіч Міхась (Міхаіл Іванавіч; н. 14.03.1934, в. Грэск Слуцкага раёна Мінскай вобласці) празаік / Л. С. Савік // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн.: у 6 т. Т. 3. Івашын – Кучар / Ін-т імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь Беларус. Энцыкл. ; пад рэд. А. В. Мальдзіса; рэдкал. : І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск, 1994. – С.260.
***
-
Клебанович Михась (Михаил Иванович; р. 14.03.1934, д. Греск Слуцкого района), белорусский писатель // Минская область : энциклопедия: в 2 т. Т.2. Д-Я / редкол.: Л. Ф. Крупец, Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск, 2007. – С. 153.
-
Клебанович Михась (Михаил Иванович; р. 14.3.1934, д. Греск Слуцкого р-на), белорусский писатель // Регионы Беларуси : энциклопедия. в 7 т. Т. 5. Минская область. в 3 кн. Кн. 2. З–Н / редкол. : В. В. Андриевич (гл. ред.) [ и др.]. – Минск , 2017. – С. 80.