top of page

Кавыль Міхась

(Лешчанка  Язэп Казіміравіч)

Міхась Кавыль.jpg

  Міхась Кавыль - беларускі паэт, празаік, крытык. Нарадзіўся  ў вёсцы Покрашава, што прывольна разбудавалася недалёка ад Слуцка, уздоўж шашы на Мінск, у шматдзетнай сялянскай сям'і, як пісаў потым сам паэт, “пад небам Случчыны каханай”. Язэпу не споўнілася і двух гадоў, калі на першай сусветнай вайне загінуў ягоны бацька. Сям’я і раней жыла бедна, а цяпер дзеці часам нават галадалі, і Язэп амаль да самага заканчэння сямігодкі пасвіў свіней і авечак. Вучыўся Язэп спачатку ў Грэскай, потым у Грозаўскай школах. У 1930 годзе паступіў у Белпедтэхнікум, дзе на той час набывалі адукацыю многія будучыя паэты і празаікі. Ужо ў 1929 годзе  газета “Беларуская вёска” надрукавала яго першы верш “Гудкі”.  У Белпедтэхнікуме існаваў літаратурны гурток, на паседжаннях якога часта выступалі студэнты М. Лужанін, С. Ліхадзіеўскі, Л. Калюга, У. Сядура, С. Астрэйка, С. Русаковіч і інш. Чытаў свае вершы і Язэп Лешчанка, якія рэгулярна публікаваліся ў часопісе “Маладняк”, газеце “Піянер Беларусі”, дадатку да Бабруйскай газеты “Камуніст”, які меў сімвалічную назву “Вясна” і дзе спрабавалі свае сілы многія маладыя аўтары. Падпісваў ён свае раннія творы псеўданімам “Язэп Маёвы”.

   Усе раннія вершы Язэпа Маёвага сапраўды былі прасякнуты вясновым настроем, напоўненыя радасным, піянерскім пафасам. Нягледзячы на галодны час, студэнцкае жыццё захапіла Язэпа і яго сяброў.

  “Ворагам народа” Язэп Лешчанка стаў у 1933 годзе, нягледзячы на тое што паэт Маёвы выказваў знешнюю лаяльнасць савецкай уладзе. Асуджаны па сфабрыкаванай энкавэдыстамі справе “Саюза вызвалення Беларусі” і за “контррэвалюцыйную агітацыю”, Язэп Лешчанка апынуўся ў Мінскай турме. Адбываў пакаранне ў лагеры на Далёкім Усходзе. За ўдарную работу яму пашчасціла вярнуцца на  радзіму крыху раней трохгадовага тэрміну. Жыў у Варонежы, вучыўся на літаратурным факультэце педінстытута, працаваў настаўнікам. У 1941 г. прызваны ў Чырвоную армію, ваяваў на фронце, трапіў у палон. Выйшаўшы на волю, працаваў у Мінску. Выехаў у Нямеччыну ў 1944 годзе. Жыў у лагерах перамешчаных асобаў, працаваў у вугальных капальнях Бельгіі. У 1947 годзе ў Рэгенсбургу выйшаў яго першы сборнік вершаў “Ростань”, які ўяўляе сабой шчымлівае развітанне з радзімай. У “Ростані” былі змешчаны не толькі вершы першых гадоў выгнання (1944-1947), але і напісаны на радзіме ў 1933–1934 гадах. У гэтым зборніку была змешчана і першая паэма Міхася Кавыля “Пад небам Случчыны каханай”, напісаная ў 1943 годзе і ўпершыню надрукаваная ў часопісе “Новы шлях” (1944). Яна ўяўляе сабой храналогію жыцця беларусаў. Гэты ранні твор Кавыля, як і невялікія паэмы “Першая рана”, “Міжагнёўе”, папярэднічалі грунтоўнай  аўтабіяграфічнай паэме “Непакорныя”, напісанай амаль праз сорак гадоў ужо сталым, вопытным майстрам паэтычнага слова.

  У 1948 годзе пераехаў у беларускі лагер Бакнанг, актыўна ўключыўся ў беларускія справы, рэдагаваў газету “Беларускае слова”, пазней “Беларускую трыбуну”.  А ўжо з 1950 года Міхась Кавыль жыве ў ЗША, у горадзе Саўт-Рывер, штат Нью-Джэрсі. Там ён пісаў пад псеўданімам Міхась Кавыль, стаў сапраўдным мастаком роднага слова. Амаль усе яго творы напісаны ў амерыканскі перыяд жыцця, але пабудаваны на беларускім, часцей за ўсё аўтабіяграфічным, матэрыяле і прысвечаны далёкай Бацькаўшчыне.

   Міхась Кавыль сваёй творчасцю нястомна папулярызаваў імя Беларусі ў свеце. Яго многія вершы перакладаліся на мовы народаў свету, сталі песнямі. Спрабаваў свае сілы Міхась Кавыль і ў драматургіі (гістарычная меладрама “Недасьпяваная песня”, друкавалася ў газеце “Жыве Беларусь”, Манчэстар, 1957–1960 гг.). Пісаў п’есы для дзяцей, займаўся перакладамі.

  Як крытык Кавыль часта выступаў з рэцэнзіямі на творы К. Акулы, Я. Золака, У. Клішэвіча, М. Сяднёва, У. Случанскага, пісаў пра творчасць Ю. Віцьбіча, В. Быкава, А. Макаёнка, беларускіх паэтаў А. Бялевіча, К. Кірэенку, А. Вялюгіна, М. Аўрамчыка.

  Уся творчасць Міхася Кавыля, асабліва яго паэмы, проза – адна бясконца падрабязная споведзь, дзе ўсё “прапушчана” праз уласнае ўспрыманне і бачанне падзей, свету прыроды і людзей.

Творы М. Кавыля

  1. Кавыль, М. Адзін, адзін : [вершы] / Міхась Кавыль // Полымя. – 1991. – № 4. – С. 142–145.

  2. Кавыль, М. Бацькоўскі дом пакінуў я даўно : [верш] // Каласы роднай мовы / уклад. У. В. Анічэнка, К. С. Усовіч. – Мінск, 1990. – С. 231.

  3. Кавыль, М. Бірута : апавяданне / Міхась Кавыль // Голас Радзімы. – 1992. – 30 студз. – С. 6.

  4. Кавыль, М. [Вершы] / Міхась Кавыль // А часу больш, чым вечнасць : літаратура беларускага замежжа : для ст. шк. узросту / аўт. прадм. і ўклад. Б. І. Сачанка. – Мінск, 1995. – С. 212–226.

  5. Кавыль, М. [Вершы] / Міхась Кавыль // Роднае слова. – 1993. – № 11. – С. 22–23.

  6. Кавыль, М. [Вершы] / Міхась Кавыль // Скобла, М. Краса і сіла : анталогія беларускай паэзіі ХХ стагоддзя / М. Скобла. – Мінск, 2003. – С. 318–321.

  7. Кавыль, М.  [Вершы] / Міхась Кавыль // Туга па радзіме : паэзія беларускай эміграцыі / уклад., прадм. і біягр. даведкі Б. Сачанка. – Мінск, 1992. – С. 454–[478].

  8. Кавыль, М. Вячоркі : песня / Міхась Кавыль // Спадчына "Спадчыны" : грамадзка-асьветніцкі альманах : зборнік матэрыялаў клуба / [укладанне У. Новіка ; рэдакцыйная рада: А. Белы, У. Новік, В. Санько]. – Мінск, 1994. – С. 102.

  9. Кавыль, М. Дзень той прыйдзе : [вершы] / Міхась Кавыль // Спадчына. – 1998. – № 1. – С. 16–19.

  10. Кавыль, М. З дарог : [верш] / Міхась Кавыль // Роднае слова. – 1993. – № 11. – вокл.

  11. Кавыль, М. Із агню ды ў полымя : быліна дванаццатая / Міхась Кавыль // Полацак. – 1993. – № 8. – С. 43–49.

  12. Кавыль, М. Із агню ды ў полымя : [урыўкі з рамана] / Міхась Кавыль // Голас Радзімы. – 1992. – 13 лют.

  13. Кавыль, М. Із агню ды ў полымя : [урыўкі з рамана] / Міхась Кавыль // Голас Радзімы. – 1992. – 20 лют.

  14. Кавыль, М. Із агню ды ў полымя : [урыўкі з рамана] / Міхась Кавыль // Голас Радзімы. – 1992. – 27 лют.

  15. Кавыль, М. Із агню ды ў полымя : [урыўкі з рамана] / Міхась Кавыль // Голас Радзімы. – 1992. – 5 сак.

  16. Кавыль, М. Із агню ды ў полымя : [урыўкі з рамана] / Міхась Кавыль // Голас Радзімы. – 1992. – 12 сак.

  17. Кавыль, М. Казённы дом і далёкая дарога : успаміны / Міхась Кавыль // Маладосць. – 2001. – № 4. – С. 232–246.

  18. Кавыль, М. Казённы дом і далёкая дарога : успаміны / Міхась Кавыль // Маладосць. – 2001. – № 5. – С. 219–244.

  19. Кавыль, М. Мой шлях / Міхась Кавыль // Крыніца. – 1998. – № 1. – С. 105–111.

  20. Кавыль, М. Паэтэса / Міхась Кавыль // Полацак. – 1993. – № 8. – С. 3.

***

  1. .Ковыль, М. За чужбинным столом : стихи / Михась Ковыль ; пер. с бел Федора Ефимова // Неман. – 1998. – № 4. – С. 145–149.

Творы М. Кавыля

​Аб жыцці і творчасці М. Кавыля

  1. Баль, Б. Міхасю Кавылю – 100 / Барыс Баль // Наша слова. – 2015. – 9 сн. (№ 49). – С. 1.

  2. Барак Абама павіншаваў са 100-годдзем беларускага паэта // Наша Ніва. – 2015. – 2 сн. (№ 45). – С. 13.

  3. Васільева, Г. Песні маёй Беларусі / Г. Васільева // Слуцкі край. – 1996. – 12 кастр.

  4. Кавыль, М. Усе скача той рыцар на белым кані / Міхась Кавыль ; гутарку вяла Т. Антонава // Голас Радзімы. – 1992. – 16 студз. – С. 5, 7.

  5. Кавыль Міхась (Лешчанка Язэп Казіміравіч), беларускі паэт // Памяць : гіст.–дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка. У 2 кн. Кн.2. – Мінск, 2001.– С. 475.

  6. Кавыль Міхась (сапр. Лешчанка Язэп Казіміравіч; н. 1.11.1915, в. Покрашава Слуцкага р-на Мінскай вобл.) беларускі пісьменнік // Беларуская энцыклапедыя.  У 18 т. Т. 7. Застаўка – Кантата / рэдкал. : Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [ і інш.].– Мінск, 1998. – С. 401.

  7. Кіпель, В. Беларусы ў ЗША / Вітаўт Кіпель; пераклад С. Шупы. – Мінск : Беларусь, 1993. – 352 с.  Са зместу : [Кавыль М.] – С. 266, 269, 270, 273, 280, 301.

  8. Маракоў, Л. На прыступках у пекла : уступ да ўспамінаў Міхася Кавыля “Казенны дом і далекая дарога” / Леанід Маракоў // Маладосць. – 2001. – № 3. – С. 232–237.

  9. Памёр беларускі паэт Міхась Кавыль // Наша слова. - 2017. — 12 крас. — С. 5.

  10. Пранчак, Л. “Мабыць, я памру, так і не пабачыўшы Беларусь” : гутарка з паэтам Міхасём Кавылём / Леанід Пранчак // Беларуская Амерыка / Леанід Пранчак. – Мінск, 1994. – С. 237–244.

  11. Савік, Л. “Завілася ў цернях дарога…” : жыццёвы і творчы шлях Міхася Кавыля / Лідзія Савік // Полымя. – 2000. – № 12. – С. 180–200.

  12. Савік, Л. “Калі ў сэрцы збудую храм…” : Міхась Кавыль (н. 1915) // Савік Л. Пакліканыя : літаратура беларускага замежжа / Лідзія Савік. – Мінск, 2001. – С. 249–280.

  13. Сачанка, Б. І. Кавыль Міхась / Б. І. Сачанка // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўнік. У 6 т. Т. 3.  Івашын—Кучар / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь, Беларуская Энцыклапедыя ; рэдкал. : А. В. Мальдзіс [і інш.]. — Мінск, 1994. – С. 59.

  14. Скобла, М. Беларусь б’е ў сэрца / Міхась Скобла // Роднае слова. – 1993. – № 11. – С. 16–22.           

  15. Скобла, М. Міхась Кавыль (1915, в. Покаршаў Слуцкага пав.) // Скобла М. Краса і сіла : анталогія беларускай паэзіі ХХ стагоддзя / М. Скобла. – Мінск, 2003. – С. 317–318.

***

  1. Скобла, М. Между Америкой и Слутчиной / Михась Скобла // Неман. – 1998. – № 4. – С. 142–145.

Аб жыцці і творчасці М. Кавыля
bottom of page