top of page

Зубовіч (Бабурэвіч)

Алена Сяргееўна

Зубовіч (Бабурэвіч) Алена Сяргееўна.jpg

   Зубовіч Алена Сяргееўна, паэт. Нарадзілася 12 чэрвеня 1977 года ў г.  Слуцку. Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка. Працуе бібліятэкарам у Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце. Член Мінскага гарадскога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Друкавалася ў газетах «Чырвоная змена», «ЛіМ», «Звязда»,часопісах «Першацвет», «Полымя», Вясёлка», у калектыўных зборніках «Высокае неба», «Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў», «Вясёлка», «Залаты Талер». У 2013 годзе ў серыі«Мінскія маладыя галасы» выйшла яе першая кніга вершаў «Сусвет вымяраю табой».

Зубовіч (Бабурэвіч) Алена Сяргееўна книг

Творы А. Зубовіч

  1. Бабурэвіч, А. "Балюча прарастаюць крылы..." : вершы / Алена Бабурэвіч // Мы — маладыя: кніга паэзіі маладых літаратараў Беларусі / уклад. і аўтар прадмовы Міхась Башлакоў. - Мінск, 2012. — С. 24—25.

  2. Бабурэвіч, А. Баюся ; Спатканне ; Джаконда : апавяданні / Алёна Бабурэвіч // Першацвет. – 1998. – № 6. – С. 55–61.

  3. Бабурэвіч, А. [Вершы]/ Алена Бабуревіч // Кур’ер. – 2000. – 3 жн.

  4. Бабурэвіч, А. Вершы / Алена Бабурэвіч // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 11 чэрв. (№ 23). – С. 8.

  5. Бабурэвіч, А. Вершы / Алёна Бабурэвіч // Полымя. – 1998. – № 3. – С. 129.

  6. Бабурэвіч, А. Вершы / А. Бабурэвіч // Полымя. – 1996. – № 12. – С. 183–184.

  7. Бабурэвіч, А. Восень : вершы / Алена Бабурэвіч // Літаратура і мастацтва. – 2007. – 14 снеж.(№ 50). – С. 8.

  8. Бабурэвіч, А. “Капрызы стомленых пачуццяў ашалелі…” : [верш] / Алена Бабурэвіч // Книга и мы. – 1998. – № 15. – С. 7.

  9. Бабурэвіч, А. Сусвет вымяраю табой / А. С. Бабурэвіч. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2013. — 80 с. — (Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. Сер. «Мінскія маладыя галасы»). 

  10. Бабурэвіч, А. Юнае каханне; Жоўтыя кветкі : [вершы] / Алена Бабурэвіч // Нас слова Купалы да творчасці кліча : вершы удельн. семінара маладых паэтаў Міншчыны – май 1995 г. – Мінск, 1995. – С. 77–78.

Творы А. Зубовіч

​Аб жыцці і творчасці А. Зубовіч

  1. Зэкаў, А. “Балюча прарастаюць крылы” / Анатоль Зэкаў // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 5 крас. (№ 14). – С. 5. – Паэтычны зборнік Алены Бабурэвіч “Сусвет вымяраю табой”.

  2. Прадстаўляем новага аўтара : Алена Бабурэвіч // Слуцкі край. – 1995. – 2 жніўня.

  3. Прынятыя ў Саюз пісьменнікаў Беларусі : Зубовіч (Бабурэвіч) Алена Сяргееўна, паэтэса // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 5 ліп.(№ 26). – С. 3.

  4. Сват, У. Агульнае – непаўторнае / Уладзімір Сват // Літаратура і мастацтва. – 2015. – 30 кастр. ( №43). – С. 6.  Кніга Алены Бабурэвіч “Сусвет вымяраю табой”.

  5. Ціткоўскі, І. Паміж радкоў жыццёвай прозы : паэтка Алена Бабурэвіч / Ігар Ціткоўскі // Кур’ер. – 2000. – 3 жніўня.

Аб жыцці і творасці А. Зубовіч
bottom of page