Золак Янка
(Даніловіч Антон Міхайлавіч)
Нарадзіўся ў вёсцы Лучнікі Слуцкага раёна, беларускі паэт-эмігрант, празаік, журналіст, выдавец. Адзін з заснавальнікаў і першых рэдактараў часопіса «Беларуская думка». Скончыў Лучнікоўскую сямігодку (1928). У школе выдаваліся рукапісны літаратурны часопіс “Прамень” і насценныя газеты, дзе Я. Золак змяшчаў свае першыя вершы і запісы. Скончыў Мінскі педтэхнікум. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Адначасова вучыўся на літаратурна-лінгвістычным факультэце Аршанскага настаўніцкага інстытута. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны выкладаў у Лучнікоўскай сямігодцы. Прымаў актыўны ўдзел у беларускім нацыянальна-грамадскім жыцці, працаваў у акруговым аддзеле самапомачы і ў рэдакцыі “Газэты Случчыны” (разам з Уладзімірам Клішэвічам, Рыгорам Крушынам, Лявонам Случаніным). У 1943 г. натхнёныя паэты выдалі калектыўны зборнік паэзіі “Песняры Случчыны”, а Слуцкі драматычны тэатр паставіў п’есу Лопэ дэ Вэгі “Сабака на сене” ў перакладзе Янкі Золака.
У 1944 выехаў у Нямеччыну, пазней апынуўся ў Рэгенсбургскім лагеры для “перамешчаных асобаў”. Там ён вучыў дзяцей у пачатковых школах падобных
лагераў, ахвотна ўдзельнічаў у выданні часопісаў беларускай эміграцыі. Пepaeзд y Злyчaныя Штaты Амepыкi (1951) нe cпынiў aктыўнaй дзeйнacцi пaэтa нa бeлapycкaй нiвe. Там з часам набыў друкарню, у якой выдаваў календары і часопіс “Прыйсьце”. Праз 20 гадоў купіў друкарню у г. Саўт-Рывер, дзе, працягваючы традыцыі слаўных папярэднікаў, выдаваў часопіс “Беларуская думка”.
Пачынаў сваю паэтычную дзейнасць на радзіме. Першая публікацыя пісьменніка – верш “На былым балоце”, надрукаваны ў часопісе “Вёска”. У Амерыцы ім напісана вялікая колькасць вершаў, якія можна аб’яднаць у некалькі цыклаў: духоўнае жыццё паэта і атмасфера, якая яго акаляла; роздум над пражытым і перажытым; гісторыя, родная мова, Бацькаўшчына; асэнсаванне пабачанага на Беларусі пасля прыезду на Радзіму праз паўвека. Некалькі разоў напачатку 1990-х прыязджаў на Беларусь, тут у 1996 выйшаў яго паэтычны зборнік «Вятрыска з радзімай краіны».
Акрамя вершаў пісаў апавяданні, аповесці «Бывай, незваротная» і «Т. Д. Ч.», для дзяцей напісаў казку «Бабок». Найбольш значнымі ў мастацкіх адносінах былі аповесці «Віталія», «Ціхі стаў». У 1979—1981 гг. выйшлі два тамы яго «Твораў». Золак – аўтар успамінаў «Мая сустрэча з Якубам Коласам у 30-я гады», крытычных артыкулаў пра творчасць Масея Сяднёва, Міхася Кавыля, Уладзіміра Клішэвіча, даследавання «На 500-годдзе з дня нараджэння Міколы Гусоўскага» і інш.
Творы Я. Золака
-
Золак Я. Беларусу : верш / Янка Золак // Беларуская мінуўшчына. – 1993. – № 1. – С. 23.
-
Золак Я. [Вершы] / Янка Золак // А часу больш, чым вечнасць : літаратура беларускага замежжа. – Мінск, 1995. – С. 138–148.
-
Золак Я. [Вершы] / Янка Золак // Полымя. – 1991. – № 4. – С. 140–142.
-
Золак Я. [Вершы] / Янка Золак // Роднае слова. – 2002. – № 11. – С. 111.
-
Золак Я. Вершы / Янка Золак // Туга па Радзіме : паэзія беларускай эміграцыі. – Мінск, 1992. – С. 243–260.
-
Золак Я. Вершы розных гадоў / Я. Золак // Літаратура і мастацтва. – 1992. – № 45. – С. 12.
-
Золак Я. Дваццаць пяты дзень сакавіка : верш / Янка Золак // Спадчына . – 1998 . – №1 . – С. 19–20.
-
Золак Я. Млечны шлях ; Сонца ў зеніце : вершы / Янка Золак // Скобла, М. Краса і сіла : анталогія беларускай паэзіі. XX век. – Мінск, 2003. – С. 286.
-
Золак Я. Мой адказ : верш / Янка Золак // Спадчына. – 1996. – № 4. – С. 140–141.
***
-
Золак Я. Родина – Мать – Беларусь : стихотворение / Янка Золак // Неман. – 1999. – № 8. – С. 86.
Аб жыцці і творчасці Я. Золака
-
95 гадоў з дня нараджэння Золака Янкі // Полымя. – 2007. – № 11. – С. 204–205.
-
Золак Янка // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн.: у 6 т. Т. 6. Талалай – Яфімаў. Дадатак / Ін-т імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь Беларус. Энцыкл. ; пад рэд. А. В. Мальдзіса; рэдкал. : І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск, 1995. – С. 600–602.
-
Золак Янка (сапр. Даніловіч Антон Міхайлавіч; н. 14.11.1912, В. Лучнікі Слуцкага раёна Мінскай вобласці), беларускі пісьменнік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т. 7. Застаўка – Кантата / рэдкал. : Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1998. – С. 104.
-
Золак, Я. “Купала – мой бог!” : у гасцях у Янкі Золака / Янка Золак; гутарыў Леанід Пранчак // Пранчак, Л. Беларуская Амерыка. – Мінск, 1994. – С. 223–236.
-
Золак, Я. Самотны паэт : гутарка з маўклівым чалавекам [Янкам Золакам] / Янка Золак; гутарыў Леанід Пранчак // Маладосць . – 2000 . – № 7 . – С. 234–243.
-
Марціновіч, А. Па-зямному шчыра : слова пра “самотнага паэта” Янку Золака / Алесь Марціновіч // Голас Радзімы. – 1997. – № 51. – С. 7.
-
Савік, Л. “Ты мая доля вячыстая…” : Янка Золак // Савік, Л. Пакліканыя : літаратура беларускага замежжа. – Мінск, 2001. – С. 219—248.
-
Скобла, М. Янка Золак // Скобла, М. Краса і сіла : анталогія беларускай паэзіі. XX век. – Мінск, 2003. – С. 285.
-
Янка Золак // Роднае слова . – 2002 . – № 11 . – С. 111.