top of page

Змагар Алесь

(Аляксандр Хведаравіч Яцэвіч)

Змагар Алесь.jpg

   Нарадзіўся ў вёсцы Кірава Слуцкага раёна, паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст.

   Пасля заканчэння народнай школы ў 1914  А. Змагара аддалі вучыцца ў Слуцкую класічную гімназію, дзе настаўнікі заўважылі яго паэтычныя зацікаўленні. У лістападзе 1920 года разам з бацькам удзельнічаў у антыбальшавіцкім Слуцкім паўстанні, за што бацька быў расстраляны, а самога А. Змагара прысудзілі да двух гадоў зняволення. Да заканчэння тэрміну пакарання ён уцёк, прыехаў у Мінск. Дзякуючы дапамозе пісьменніка Р. Мурашкі А. Змагару ўдалося ўцалеть ад праследаванняў улад і пазбегнуць арышту органамі НКУС. У 1925 ён паступіў у Вышэйшы педагагічны інстытут на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне. Працаваў настаўнікам. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў у Мінску, працаваў журналістам у рэдакцыі акупацыйнай “Беларускай газэты”. Пасля быў настаўнікам, інспектарам беларускіх народных школ. У 1944 выехаў за межы Беларусі. Жыў у Аўстрыі, Францыі і США.  

Як аўтар працаваў у розных жанрах. Вершы ён пачаў пісаць у дзяцінстве. У час фашысцкай акупацыі Беларусі як паэт і публіцыст актыўна публікаваў свае творы ў беларускамоўных газетах і часопісах. Выехаўшы з Беларусі ён выдаў шмат кніг.

   Творчую манеру А. Змагара вызначае сплаў інтымнасці, задушэўнасці, лірызму і адначасова грамадзянскага напалу, ідэалагічнай завостранасці. Важнае месца займае тэма гістарычнага мінулага. Стыль А. Змагара характарызуецца блізкасцю да выяўленчых традыцый беларускага фальклору. Прыгожая мова яго твораў мае народна-дыялектную аснову.

Творы А. Змагара

  1. Змагар, А. А ці помніш той край?; Шапаціцца; І гады мінаюць за гадамі : [вершы] / Алесь Змагар // Роднае слова. – 1993. – № 10. – С. 18.

  2. Змагар, А. Бывай, радзіма ; І ніяк яе не разлюбіць; Шапаціцца ; Штодзень ; Не змагу ; І гады мінаюць за гадамі ; Мроі / Алесь Змагар // Туга па Радзіме : паэзія беларускай эміграцыі. – Мінск, 1992. – С. 187–190.

  3. Змагар, А. [Вершы] / А. Змагар // А часу больш, чым вечнасць. – Мінск, 1995. – С. 97–100.

  4. Змагар, А. [Вершы] / Алесь Змагар // Полымя. – 1991. – № 4. – С. 139–140.

  5. Змагар, А. Успаміны пра беларускіх нацыяналістаў : Лявон Рыдлеўскі. Янка Філістовіч / Алесь Змагар ; падрыхтавалі да друку Натальля Анофранка і Алег Гардзіенка // Спадчына. – 2000. – № 4. – С.149–183.

  6. Змагар, А. Цыганкоў зьнішчаны : урывак з III-яй часткі раману “Случчына ў вагні”, у які былі пакладзены сапраўдныя падзеі 1920 г. / А. Змагар // Спадчына. – 1997. – № 1. – С. 222–227.

Творы А. Змагра

​Аб жыцці і творчасці А. Змагара

  1. Аляксандр Яцэвіч (Алесь Змагар) / падрыхтавалі да друку Натальля Анофранка і Алег Гардзіенка // Спадчына . – 2000 . – № 4 . – С. 149–153.

  2. Змагар Алесь (сапр. Яцэвіч Аляксандр Хведаровіч ; 1.10.1903, в. Кірава Слуцкага раёна Мінскай вобласці – 1995, США), беларускі пісьменнік //  Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т. 7. Застаўка – Кантата / рэдкал. : Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1998. – С. 94.

  3. Лук’янцава, Л. Стагоддзе Змагара / Л. Лук’янцава // Кур’ер. – 2003. – 9 кастрычніка. – С. 4.

  4. Сачанка, С. Б. Змагар Алесь / С. Б. Сачанка // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн.: у 6 т. Т. 6.  Талалай – Яфімаў. Дадатак / Ін-т імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь Беларус. Энцыкл. ; пад рэд. А. В. Мальдзіса; рэдкал. : І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск, 1995. – С. 599–600.

  5. Чыгрын, С. Тры постаці : “гудзе над Случчу навальніца…” : нататкі пра Алеся Змагара / Сяргей Чыгрын // Роднае слова . – 1993 . – № 10 . – С. 13–14.

Аб жыцці і творчасці А. Змагра
bottom of page