top of page
Жук Алесь
(Аляксандр Аляксандравіч)
Жук Алесь (Аляксандр Аляксандравіч).jpg

”Кожная чалавечая душа на зямлі перажывае час

свайго ўзлёту і горыч адыходу,

і толькі мастаку дадзена расказаць пра гэта свету.” 

                                                                        А. Жук

 

  

 

  Алесь Жук  - адзін з самых цікавых сучасных беларускіх празаікаў, творы якога вызначаюцца тэматычнай разнастайнасцю, грунтуюцца на філасофскай і эстэтычнай аснове і з'яўляюцца роздумамі над жыццём. Пісьменніка цікавіць прырода чалавечага шчасця, жыццёвыя праблемы і іх пераадоленне, асэнсаванне чалавекам самога сябе, адносіны да працы, да прыроды.

  Нарадзіўся  А. Жук  1 красавіка 1947 г. у вёсцы Клешаў Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Яшчэ ў час вучобы ў Дзюдзеўскай СШ  (цяпер в. Маяк) Алесь пачаў пісаць заметкі ў раённую газету “Шлях Ільіча”, уваходзіў  у літаратурнае аб’яднанне  ў ёй.  Юнак пасля заканчэння школы ў1965 годзе паступіў на філалагічны факультэт БДУ. Скончыўшы яго, працаваў у выдавецтве “Мастацкая літаратура”, потым быў прызначаны намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Маладосць”, інструктарам сектара літаратуры ЦК КПБ, галоўным рэдактарам газеты “Літаратура і мастацтва” (1980-1986), сакратаром праўлення беларускіх пісьменнікаў (1986-1989), намеснікам галоўнага рэдактара  часопіса “Полымя” (1989-2007), галоўным рэдактарам часопісаў “Нёман” (1997-2003) і “Беларусь “ (2003-2005).   

  Узнагароджаны ордэнам “Знак пашаны”. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі 1978 года, Літаратурнай прэміі імя І. Мележа 1982 года, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа 1992 года. Першыя апавяданні Алесь Жук апублікаваў у рэспубліканскім друку ў 1965 годзе.  Яго першая публікацыя, ад якой вядзецца адлік літаратурнай творчасці, навела “Яны жывуць...” была змешчана ў слуцкай раённай газеце.

   Выдаў кнігі прозы “Асеннія халады” (1972), “Паляванне на старых азёрах” (1975), “Зоркі над палігонам” (1977), “Не забывай мяне” (1978), “Па саннай дарозе” (1979), “Паўстанак вяртання” (1981), “Паляванне на Апошняга Жураўля” (1982), “Чорны павой” (1986), “Праклятая любоў” (1991), і інш.   

Жук Алесь  женщина.jpg

  Алесь  Жук -  аўтар п'есы «Апошні журавель» (з А. Дударавым, пастаўлена ў 1986 годзе), сцэнарыя тэлефільма «Паляванне на Апошняга Жураўля». Па гэтай аповесці ў тэатры імя Янкі Купалы быў пастаўлены спектакль і ў 1986 годзе знята мастацкая стужка. Па матывах аповесці «Зоркі над палігонам» зняты фільм «Палігон» (1983).   Новыя грані таленту Жука выявіліся ў аповесці "Чорны павой" (1986). Тут празаік упершыню ў сваёй творчай практыцы звярнуўся да прыгодніцка-дэтэктыўнага жанру, які карыстаецца шырокай апулярнасцю. Пераклаў на беларускую мову кнігі Г. Траяпольскага «Белы Бім Чорнае вуха» (1975), зборнік апавяданняў Ю. Казакова «Арктур - гончы сабака» (1976), аповесці М. Кацюбінскага «Fata morgana» і «Дарагою цаною» (1980), У. Багамолава «Зося» (1981), раманы Н. Сафарава «Дні

Жук Алесь  паляванне.jpg
Жук Алесь  оркестр.jpg

праклёну і дні надзеі» (1982), Т. Джумагельдыева «Прапашчы чалавек» (1984), аповесці Ю. Трыфанава «Папярэднія вынікі» (1986), М. Булгакава «Сабачае сэрца» (1989), асобныя творы іншых пісьменнікаў.

   У сваіх творах Алесь Жук змагаецца за чалавечнасць у чалавеку. Практычна  ва ўсіх яго творах, прысвечаных вёсцы, ваенным падзеям, каханню і іншым тэмам, уздымаюцца маральна-этычныя праблемы.

     Памёр 15 кастрычніка 2022 года.

Творы А. Жука

  1. Жук, А. Вечаровае сонца : выбранае / А. Жук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. – 431 с.

  2. Жук, А. Водсветы : (з кнігі прозы “Па дарозе дадому”) / А. Жук // Літаратура і мастацтва. – 2007. - № 4. – С. 9.

  3. Жук, А. Водсветы : з кнігі прозы “Па дарозе дадому”/ А. Жук // Літаратура і мастацтва. – 2001. – № 9. – С. 13-15.

  4. Жук, А. Водсветы зорак : выбранае : аповесці, апавяданні для старэйшага школьнага узросту / А. А. Жук. – Мінск : Юнацтва, 1997. – 351 с. : іл.

  5. Жук, А. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Праклятая любоў (Кніга аповесцяў). Апавяданні / прадмова З. Прыгодзіча. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. – 560 с.

  6. Жук, А. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 2. Аповесці, апавяданні. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994.  – 590 с.

  7. Жук, А. Гэты белы шматкаляровы свет / А. Жук // Роднае слова. – 2007. - № 3. – С. 80-81.

  8. Жук, А. Далёкія коні дзяцінства : апавяданне / Алесь Жук // Полымя. – 2015. – № 2. – С. 3­–6.

  9. Жук, А. Дачны туман : апавяданне / Алесь Жук // Літаратура і мастацтва. – 2009. – 13 сакав.(№ 10). – С. 9.

  10. Жук, А. Дзеннае паляванне на месяц : аповесці, апавяданні / А. А. Жук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2002. – 245  с.

  11. Жук, А. Зоркі над палігонам : аповесць, апавяданні. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. – 192 с.

  12. Жук, А. Каралішчавічы, лес…/ Алесь Жук // Літаратура і мастацтва. – 2011. –21студз.(№3).– С.7.                                                                   

  13. Жук, А. Лакнея : ( з кнігі прозы “Па дарозе дадому”) // Крыніца. – 2001. – № 1. – С. 11-23.

  14. Жук, А. Міш : апавяданне / Алесь Жук // Сучасная беларуская проза : традыцыі і наватарства / уклад Ул. Сіўчыкава, М. Тычыны. – Мінск, 2003. – С. 223-239.

  15. Жук, А. “Можа, мы апошнія паэты…” / Алесь Жук // Полымя. – 2009.– №11.–С.187-189.                                                                 

  16. Жук, А. А. На дазорнай сцяжыне : апавяданні і аповесці / Алесь Жук. – Мінск : Юнацтва, 1990. – 365 с.

  17. Жук, А. Над чыстым полем : аповесці, апавяданні / Алесь Жук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1999. – 478 с.

  18. Жук, А. Напісанае застаецца жыць / Алесь Жук // Маладосць. – 2013. – № 3. – С. 102-107.

  19. Жук, А. Пагаварыць трэба : аповесці, апавяданні / Алесь Жук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. – 183 с.

  20. Жук, А. Паляванне на Апошняга Жураўля / Алесь Жук // Беларуская літаратурная спадчына : анталогія. У 2 кн. Кн. 2 / уклад. П. М. Лапо [і інш.]. – Мінск, 2011. – С. 205-266.

  21. Жук, А. А. Паляванне на Апошняга Жураўля : аповесць, апавяданні : для старэйшага школьнага узросту / А. А. Жук; прадм. А. Кудраўца. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 254 с. – (Школьная бібліятэка)

  22. Жук, А. Партызан : апавяданне / А. А. Жук // Полымя. 1996. – № 9. – С. 127–134.

  23. Жук, А. Паўстанак вяртанння : апавяданні, аповесці / А. А. Жук . – Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. – 495 с.

  24. Жук, А. А. Праклятая любоў : аповесць : для старэйшага школьнага ўзросту / А. А. Жук. Апошнія і першыя : аповесць-рэквіем: для старэйшага школьнага ўзросту / Б. І. Сачанка. – Мінск : Юнацтва, 1996. – 334 с. – (Школьная бібліятэка)

  25. Жук, А. Свята дажджу [Тэкст] : аповесці, апавяданні / Алесь Жук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 526 с . – (Беларуская проза XXI стагоддзя)

  26. Жук, А. Сінія незямныя агні…: апавяданне / Алесь Жук // Маладосць. – 2007. – № 4. – С. 95-103.

  27. Жук, А. А. Сінія незямныя агні : аповесці, апавяданні. – Мінск : Юнацтва, 1993. – 287с.

  28. Жук, А. Сны пра маму / Алесь Жук // Полымя. – 1997. – № 1. – С. 18-58.

  29. Жук, А. Тры згадкі / Алесь Жук // Наш Быкаў : кніга ўспамінаў / уклад Г. Бураўкін. – Мінск, 2004. – С. 236-239.  

  30. Жук, А. А. Чорны павой : аповесці : для старэйшага школьнага ўзросту / А. А. Жук. – Мінск: Юнацтва, 1986. – 176 с.

  31. Жук, А. А. Женщина на пляже : повести, рассказы / Алесь Жук. – Минск : Літаратура і мастацтва, 2011. – 335 с.  – (Лімаўскі фальварак)

***

  1. Жук, А. Женщина на пляже : повесть / Алесь Жук // Неман. – 2009. – № 3. – С. 60–75.

  2. Жук, А. Заполненный товарищами берег : портреты, эссе / Алесь Жук // Неман. – 2013. – № 7. – С. 154–180.

  3. Жук, А. Листья опавшие : (1970-2000 годы) / Алесь Жук; перевод с бел. автора // Неман. – 2012. – № 6. – С. 160-190.  

  4. Жук, А. Лошади детства : рассказы / Алесь Жук ; перевод с белорусского автора // Неман. – 2016. – № 3. – С. 67–79.

  5. Жук, А. Ночной маршрут : повести и рассказы / Алесь Жук; перевод с белоусского Г. Нужковой; художник В. Волынец. – Минск : Юнацтва, 1983. – 252с. : ил. – (Библиотека юношества)

  6. Жук, А. Одна в белой хате: [О Л. Гениюш] // Неман. – 2000. – № 12. – С. 7-12.

  7. Жук, А. А. Оркестр в осеннем парке : повести и рассказы / Алесь Жук. – Минск : Мастацкая літаратура, 1987. – 510 с.

  8. Жук, А. А. Охота на Последнего Журавля : повести и рассказы / Алесь Жук ; пер. с бел. И. Сергеевой. – М. : Советский писатель, 1984. – 248с. : 1л. портр.

  9. Жук, А. Праздник дождя : рассказы / Алесь Жук // Неман. – 2011. - № 7. – С. 38-55.

  10. Жук, А. Снег под солнцем : рассказы и повести / Алесь Жук. – Москва : Молодая гвардия, 1976. – 272 с. : ил. – (Молодые писатели)

  11. Жук, А. Сны о матери : повесть / Алесь Жук // Неман. – 1997. – № 6. – С. 3–36.

Творы А. Жука

​Аб жыцці і творчасці А. Жука

  1. Алесь Жук (нар. 1947) // Беларуская літаратурная спадчына: анталогія. У 2 кн. Кн. 2 / уклад. П. М. Лапо [і інш.]. – Мінск, 2011. – С. 204.

  2. Алесь Жук, род. 1.04. 1947г. // Белорусская литература : рек. библиогр. справочник / авт. - сост. : Н. Б. Ватаци, М. А. Коваленко, Р. Ф. Сипакова. – Минск, 1988. – С. 238-240.

  3. Алесь Жук : творчасць // Беларуская літаратура, XI-XX ст. – Мінск, 1999. – С. 306-308.

  4. Алесю Жуку – 65! // Маладосць. – 2012. – № 4. – 2 с. вокл.

  5. Брадзіхіна, А. Паляванне на апошнюю жанчыну / Ала Брадзіхіна // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 12 лют. (№ 6). – С. 7.              

  6. Бугаеў, Дз. Нічога лішняга : Алесь Жук // Дзмітрый Бугаеў . Служэнне Беларусі. – Мінск, 2003. – С. 364-380.

  7. Бугаёў, Дз. Нічога лішняга : творчасць Алеся Жука / Дзмітрый  Бугаеў // Крыніца. – 2001. - № 1. – С. 34-42.

  8. Бутэвіч, А. Каб быў чалавек  чалавекам : 1 красавіка – 60 гадоў майстру беларускай прозы Алесю Жуку / Анатоль Бутэвіч // Маладосць. – 2007. - № 4. – С. 125-130.

  9. Выданні : у выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшаў аднатомнік выбраных твораў А. Жука “Вечаровае сонца”// Літаратура і мастацтва. – 2006. – № 19. – С. 12.

  10. Гігевіч, В. Слова павагі : А. Жук / Васіль Гігевіч // Крыніца. – 2001. – № 1. – С. 43-44.

  11. Гніламедаў, У. Проза Алеся Жука / У. Гніламедаў // Полымя. – 1998. – № 7. – С. 249-268.

  12. Грамадчанка, Т. Каб вярнулася песня…: літаратурны партрэт Алеся Жука / Таіса Грамадчанка // Роднае слова. – 1997. – № 4. – С. 4-19.

  13. Жук  Алесь // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 2. Верабей – Іваноў / Ін-т літ. Імя Я.Купалы АН Рэспублікі Беларусь, Беларуская Энцыклапедыя; рэдкал. : І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск,1993. – С.444–447.

  14. Жук  Алесь // Пісьменнікі Савецкай Беларусі : кароткі даведнік. – Мінск, 1981. – С. 134-135.

  15. Жук Алесь (Аляксандр Аляксандравіч), беларускі пісьменнік // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Слуцкага раёна і г. Слуцка. У 2 кн. Кн. 2. – Мінск, 2001. – С. 472.

  16. Жук  Алесь (Аляксандр Аляксандравіч; нар. 1.4.1947, в. Клешава Слуцкага раёна Мінскай вобл.), беларускі пісьменнік // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. Дадаізм-Застава / рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – С. 443.

  17. Жук Алесь (Аляксандр Аляксандравіч, н. 1.4.1948, в. Клешава Слуцкага раёна), беларускі пісьменнік // Культура Беларусі : энцыклапедыя. У 6 т. Т. 3. Г-З / рэд. калегія : Т. У. Бялова (гал. рэд.) [ і інш.]. – Мінск, 2012. – С.649–650.

  18. Жук  Алесь (нар. у 1947г.) // Старычонак В. Дз. Беларуская літаратура : ад А да Я. – Мінск, 1998. – С. 191-194.

  19. Жук  Алесь (Аляксандр Аляксандравіч), беларускі пісьменнік // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Слуцкага раёна  і г. Слуцка. У 2 кн. Кн. 2. – Мінск, 2001.– С. 472.

  20. Жук  А. : [біяграфія] // Беларускія пісьменнікі. — Мінск, 1994. – С. 204.

  21. Жук Алесь :  біяграфічная даведка // Жук А. Над чыстым полем: аповесці, апавяданні. — Мінск, 1999. – С. 478.

  22. Жук, А. З табой / А. Жук ; гутарыў Ю. Станкевіч // Крыніца. – 2001. - № 1. – С. 4-10.

  23. Жук, А. А. Кожнаму свае поле / Алесь Аляксандравіч Жук // З росных сцяжын : аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі / укладальнік Мікола Мінзер. – Мінск, 2009. – С. 133-138.

  24. Жук, А. Маладая мая “Маладосць” / Алесь Жук // Маладосць. – 2008. - № 4.–С.112-113.                                                                                    

  25. Жук, А. Так атрымалі мы ордэн…: згадкі былога лімаўца / А. Жук // Літаратура і мастацтва. – 2007. – № 8. – С. 4.

  26. Жук, І.  Паўстанак вяртання : А. Жук / Ігар Жук // Крыніца. – 2001. – № 1. – С. 48-51.

  27. Журботны журавель над вёскай : (агляд творчасці Алеся Жука да 60-годдзя з дня нараджэння пісьменніка) / склад. Дзітлава В. А. – Мінск, 2007. – 22с.

  28. Карлюкевіч, А. Выпрабаване літаратурай, праўдай і жыццём : Алесю Жуку – 50 / Алесь Карлюкевіч // Звязда. – 1997. – 3 крас.

  29. Кудравец, А. Сны пра жыццё : Алесю Жуку – 50 / А. Кудравец // Літаратура і мастацтва. – 1997. - № 13. – С. 6-7.

  30. Марціновіч, А. Вечны жураўліны кліч / Алесь Марціновіч // Полымя. – 1997. - № 4. –С. 260-272.

  31. Марціновіч, А. Гэта ўсе сапраўднае : творчы шлях Алеся Жука / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 6 крас. (№ 14). – С. 4.

  32. Прыгодзіч, З. Ад праўды побыту – да праўды быцця : слова да двухтомніка прозы Алеся Жука / З. Прыгодзіч // Маладосць. – 1992. - № 7. – С. 214-226.

  33. 50 год з дня нараджэння (1947) Алеся Жука, пісьменніка // Новыя кнігі. – 1997. – № 2. – С. 13-15.

  34. Сідарэвіч, А. Ад Слуцкіх палёў / А. Сідарэвіч // Маладосць. – 1987. - № 12. – С. 157-164.

  35. Субаткоўская, Л. На літаратурнай ніве /  Лідзія Субаткоўская // Слуцкі край. – 1997. – 3 мая.

  36. Ткачук, В. Псіхалагічнае аблічча старасці ў аповесцях Алеся Жука “Чыгун” і “Халодная птушка” / Валянціна Ткачук // Полямя. – 2013. – № 3. – С. 120-127.

  37. Ткачук, В. Сродкі псіхалагічнага ўвасаблення мастацкага характару ў апавяданні А. Жука “Партызан” / Валянціна Ткачук // Полымя. – 2014. – № 2. – С. 118–122.

  38. Тычка, Г. Вольнае поле : творчасць Алеся Жука / Галіна Тычка // Крыніца. – 2001. –  № 1. – С. 24-29.

  39. Федарэнка, А. Крыху не юбілейнае / Андрэй Федарэнка // Маладосць. – 1997. - № 4. – С. 212-220.

  40. Федарэнка, А. Тры старонкі: А. Жук / Андрэй  Федарэнка // Крыніца.  – 2001. - № 1. – С. 45-47.

  41. Шаўлякова, І. Мае сентыментальнае паляванне : проза А. Жука / Ірына Шаўлякова // Крыніца. – 2001. – № 1. – С. 30-33.

  42. 60 год з дня нараджэння Алеся Жука // Полымя – 2007. – № 4. – С. 237.

  

***

  1. Жук Алесь (Александр Александрович; р. 1.4.1948, д. Клешево Слуцкого р-на), белорусский писатель // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 5. Минская область. В 3 кн. Кн.1. А—З / редкол. : В. В. Андриевич (гл. ред.) [и др.]. — Минск, 2016. — С. 365—366.

  2. Жук,  Алесь (Александр Александрович; род. 1.4.1947, д. Клешево Слуцкого р-на), белорусский писатель //  Республика Беларусь : энциклопедия. В 7 т. Т. 3 Герасименко-Картель / редкол. : Г. П. Пашков (гл ред.) [ и др.]. – Минск, 2006. – С. 565

  3. Жук,  Алесь (Александр Александрович, р.1.4.1947, д. Клешево Слуцкого района), белорусский писатель // Минская область: энциклопедия. В 2 т. Т. 2 Д-Я / редкол. : Л. Ф. Крупец, Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.] – Минск, 2007. – С. 81.

  4. Медовников, С. На чем держится мир: [А. Жук. «Охота на последнего журавля»] / С. Медовников // Литературное обозрение. – 1984. - № 9. – С. 43.

  5. Рублеўская, Л. І. Журавлиная мелодия / Людміла Рублеўская // Беларусь сегодня. - 2019. — 5 апр. — С. 16.

Аб жыцці і творчасці А. Жука
bottom of page