top of page

Дыла Язэп

(Восіп Лявонавіч)

Язэп Дыла2.jpg

І сёння, азіраючы ў думках свой амаль 90-гадовы жыццёвы шлях,

я радуюся, што лепшую частку гэтага шляху я прайшоў,

верна служачы майму народу, маёй Беларусі!”

Я. Дыла   

  Нарадзіўся Язэп Дыла (Восіп Лявонавіч) 14 красавіка 1880 года ў горадзе Слуцку Мінскай вобласці ў сям’і служачага. З 1890 па 1898 год Язэп вучыўся ў Слуцкай гімназіі, затым паступіў ў Юр’еўскі (г. Тарту) ветэрынарны інстытут (1899), адкуль у 1903 годзе быў выключаны за ўдзел у антыўрадавых выступленнях. У пошуках працы вярнуўся на Беларусь, пачаў дасылаць карэспандэнцыі ў мясцовыя газеты. Іх заўважылі, і з 1903 года Дыла працаваў у рэдакцыі газеты “Северо-Западный край”. Адначасова па заданні Мінскага камітэта РСДРП веў нелегальную работу сярод сялянства. З-за актыўнай рэвалюцыйнай дзейнасці ўзаемаадносіны Я. Дылы з уладамі абвастрыліся, давялося пакінуць Беларусь. У 1906–1918 гг. працаваў у выдавецтвах Пецярбурга, Арэнбурга, Казані, Масквы, блізка пазнаеміўся з многімі славутымі выдаўцамі, пісьменнікамі, грамадскімі дзеячамі (І. Сыцін, А. Купрын, Л. Андрэеў, М. Арцыбашаў, А. Федараў, А. Калантай і інш.). Разам працаваў з Ц. Гартным, добра ведаў Я. Купалу і Я. Коласа.

   У 1918 годзе ўдзельнічаў у рабоце Беларускага нацыянальнага камісарыята (Бенацкама) у Маскве, член Маскоўскай беларускай секцыі РКП(б). Супрацоўніцтва з Белнацкамам лагічна перарасло ў сталую працу ў дзяржаўных органах маладой Беларускай дзяржавы. Народны камісар працы Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі (студзень–люты 1919г.), старшыня Цэнтрабелсаюза (1921–1923), Старшыня Дзяржаўнай планавай камісіі БССР (1923–1924), намеснік старшыні Камісіі па раяніраванню БССР (1924). Пачынаючы з лістапада  1924 года  Я. Дыла працуе на ніве беларускай культуры: ён сапраўдны член і вучоны сакратар Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта), дырэктар Першага Беларускага дзяржаўнага тэатра (БДТ-1) (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы) (красавік 1925 – снежань 1926), дырэктар Інстытута па вывучэнню мастацтва, намеснік загадчыка Белдзяржкіно па літаратурна-мастацкай частцы, інспектар Наркамасветы БССР (1927–1930). У 1921 – 1924 гг. быў членам ЦВК БССР.   

Язэп Дыла.jpg

   Пленная творчая і грамадская дзейнасць Язэпа Дылы была спынена рэпрэсіямі. Першы арышт адбыўся 18 ліпеня 1930 года, суд – 10 красавіка 1931 года. Асуджаны на пяць гадоў высылкі ў горад Кунгур, на поўнач Урала “за вредительство и антисоветскую деятельность”. З 1931 жыў і працаваў у Саратаве.  Там у жніўні 1938 зноў арыштаваны, але ў красавіку 1939 года – вызвалены. 15 лістапада 1957 года рэабілітаваны. Памёр у Саратаве 7.04.1973 г.

Язэп Дыла 1.png

   Літаратурная спадчына Язэпа Дылы адносна невялікая, але ў жанравых аспектах вельмі разнастайная: у ей прадстаўлены паэзія і проза, драматургія і публіцыстыка, успаміны і артыкулы па гісторыі, культуры.

Першыя творы (абразок “Перад раніцаю” і верш “Вечар ясны, ціхі…”) пісьменнік надрукаваў у 1912 годзе ў газеце “Наша ніва”. У 1918 годзе змясціў у “Дзянніцы” шэраг публіцыстычных артыкулаў, у якіх вітаў устанаўленне савецкай улады, расказаў пра беларускае грамадска-культурнае жыцце ў Маскве.

  Язэп Дыла на працягу ўсяго жыцця вывучаў і асэнсоўваў мінулае Беларусі. З выкладчыцкай кафедры прапагандаваў гістарычныя веды. Таму заканамерны зварот Дылы да гістарычнага жанру, які дазволіў ў мастацкай форме асэнсаваць шляхі развіцця грамадства. 

 Язэп Дыла – аўтар гістарычнай хронікі “Панскі гайдук” (пастаўлена ў 1924 г., выдадзена ў 1926 г.), гістарычных драм “Падуанскі студэнт”( не закончана), у якой прэзентуецца версія знаходжання Францішка Скарыны ў Падуі і “Юнак з Крошына” (1965) – пра ўдзел Паўлюка Багрыма ў паўстанні крошынскіх сялян 1825г.

Пяру пісьменніка належыць таксама гістарычны раман “На шляху з варагаў у грэкі” (не закончаны).  Падзеі гераічнай абароны Слуцка ад хана Батыя ў сярэдзіне ХІІІ ст. знайшлі сваё адлюстраванне ў аповесці “Настасся Мякота” (1968; пазнейшая назва “У імя дзяцей”).

  Таксама Язэп Дыла з’яўляецца аўтарам шэрагу публіцыстычных артыкулаў, успамінаў. Багаццем фактаў і назіранняў вызначаюцца артыкулы “Пісьменнік-дэмакрат Альгерд Абуховіч”, “Чалавек вялікага сэрца” (пра Янку Купалу), “Светлы вобраз” (пра Якуба Коласа), “Сустрэча ў Пяцігорску” “Пра Цішку Гартнага”, “Сустрэчы з Янам Райнісам” і інш. Сваеасаблівай гісторыяй арганізацыі прафесійнага тэатра, выкладзенай ў фрагментах-абразках, з’яўляюцца артыкулы “Тэатральная “задума” 1892 г. у Радашковічах”, “Беларускія спектаклі ў перыяд рэвалюцыі 1905 г.”, “Першы прафесійны тэатр”, “Беларускія драматычныя гурткі на Случчыне” і інш.

  Пад псеўданімам А. Дыла выдаў кнігі для дзяцей “Храбры Юрка” (1934), “Белачка” (1935). Пераклаў на беларускую мову вершы Ю. Канапніцкай, п’есы Я. Райніса “Гірт з воўчага логу”, Э. Сінклера “Злодзей”, Я. Яноўскага “Гнеў” і інш.

   Асноўная частка спадчыны пісьменніка ўпершыню сабрана у кнізе “Творы” (1981).

Трэба адзначыць  шматграннасць дзейнасці Язэпа Дылы, энцыклапедычнасць яго ведаў, атрыманых пераважна шляхам самаадукацыі. Ён упэўнена адчуваў сябе ў самых розных сферах дзейнасці, валодаў адметным талентам кіраўніка, які маштабна бачыць рэчаіснасць. 

   Язэп Лявонавіч Дыла з’яўляецца адным з пачынальнікаў жанру гістарычнага рамана ў беларускай літаратуры.

Творы Я. Дылы

  1. Дыла, Я. На шляху з варагаў у грэкі : гістарычны раман. Урыўкі ; У імя дзяцей : гістарычная аповесць ; Падуанскі студэнт : гістарычная драма. Урыўкі / Язэп Дыла // Бацькаўшчына, 1990. – Мінск, 1990. – С. 5–123.

  2. Дыла, Я. Панскі гайдук / Язэп Дыла // Драматургія першай паловы XX стагоддзя / навук. рэд. Я. А. Гарадніцкі. — Мінск, 2018. — С. 343—420. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры).

  3. Дыла, Я. Творы / Язэп Дыла. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1981. – 351 с.

Творы Я. Дылы

​Аб жыцці і творчасці Я. Дылы

  1. Дыла, Я. Шлях амаль у сотню гадоў : аўтабіяграфія / Язэп Дыла ; запіс Адама Мальдзіса // Творы / Язэп Дыла. – Мінск, 1981. – С. 3–12.

  2. Дыла Язэп // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / [складальнік А. К. Гардзіцкі]. – Мінск, 1994. – С. 195.

  3. Дыла Язэп (Восіп Лявонавіч), беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Нар. 14.4.1880 г. у г Слуцку // Памяць: гісторыка –дакументальная хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка.  У 2 кн. Кн. 2. – Мінск, 2001. – С.472.

  4. Дыла Язэп (Восіп Лявонавіч; літаратурны псеўданім Назар Бываеўскі, Тодар Кулеша [і інш.]; 14.4.1880, г. Слуцк – 7.4.1973), пісьменнік, тэатразнавец, грамадскі дзеяч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. А–К / рэдкал. : Г. П. Пашкоў (гал. рэд.)[і інш.]. – Мінск, 2002. – С.388.

  5. Дыла Язэп (Восіп Лявонавіч; 14.4.1880, г. Слуцк Мінскай вобл. – 7.4.1973), беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч // Беларуская энцыклапедыя.  У 18 т. Т.6. Дадаізм – Застава / рэдкал. : Г. П. Пашкоў (гал.рэд.) [і інш.]. – Мінск , 1998. – С. 280.

  6. Жук, А. У. Язэп Дыла : на службе Беларусі : (да 135-годдзя з дня нараджэння) / Анатолій Жук // Слуцкі край. – 2015. – 17 крас. – С. 6.

  7. Залеская, Г. Пісьменнік і грамадскі дзеяч / Г. Залеская // Слуцкі край. – 1995. – 26 крас.

  8. Іофе, Э. Р. Язэп Дыла : пісьменнік, які займаў дваццаць сем пасад / Эмануіл Іофе // Полымя. – 2020. — № 4. — С. [108]—113.

  9. Карнялюк, С. Чалавек цікавага лесу / С. Карнялюк // Слуцкі край. – 1993. – 2 чэрв.

  10. Лаўшук, С. З плеяды палымяных патрыетаў : жыццевы і творчы шлях Язэпа Дылы / С. Лаўшук // Роднае слова. – 2005. – №3. – С. 3–5.

  11. Лук’янцава, Л. Шлях амаль у сотню гадоў / Ларыса Лук’янцава // Слуцкі край. – 1998. – 8 крас.

  12. Ляўковіч, А. Язэп Дыла : апошні з першых / Алена Ляўковіч // Звязда. – 2019. – 4 чэрв. – С. 11.

  13. Мальдзіс, А. І. Дыла Язэп (Восіп Лявонавіч; 14.4.1880, г.Слуцк Мінскай вобл. – 7.4.1973), беларускі савецкі пісьменнік і грамадскі дзеяч / А. І. Мальдзіс // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т.2. Габой – Карціна / рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.].  – Мінск, 1985. –– С. 388.

  14. Мальдзіс, А. І. Дыла Язэп (Восіп Лявонавіч; псеўданімы Назар Бываеўскі, Тодар Кулеш [і інш.] ; 14.4.1880, г. Слуцк Мінскай вобл. — 7.4.1973), беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч / А. В. Мальдзіс // Энцыклапедыя для школьнікаў і студэнтаў.  У 12 т. Т. 5. Гісторыя Беларусі  / рэдкал. : У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск, 2016. — С. 466.

  15. Мальдзіс, А. І. Шматгранны талент ссыльнага камісара Язэпа Дылы / Адам Мальдзіс // Мальдзіс А. Ад Скарыны і Фёдарава — у XXI стагоддзе : зборнік эсэ / Адам Мальдзіс ; [прадмова А. Карлюкевіча ; пасляслоўе Л. Анцух]. — Мінск, 2018. — С. 177—180.

  16. Родчанка, Р. Збор твораў нашага земляка / Р. Родчанка // Шлях Ільіча. – 1981. – 9 ліп.

  17. Родчанка, Р. Пісьменнік, нарком : да 110-годдзя з дня нараджэння Я. Дылы / Рыгор Родчанка // Літаратура і мастацтва. – 1990. – 22 чэрв.(№25). – С.15.

  18. Родчанка, Р. Пошукі і знаходкі / Р. Родчанка  // Шлях Ільіча. – 1982. – 9 студз.

  19. Родчанка, Р. Язэп Дыла / Р. Родчанка // Беларусь. – 1984. – №10. – С. 38.

  20. Саламевіч, Я. Крыптанім Язэпа Дылы, прыпісаны Янку Купалу /Янка Саламевіч // Роднае слова. – 2007. – №6. – С. 59–60.

  21. Ціткоўскі, І. У 1930 годзе я апынуўся за межамі Беларусі : споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння Я. Дылы  / І. Ціткоўскі // Кур’ер. – 2000. – 27 крас.

  22. Чаркасава, В. Нарком Язэп Дыла  / В. Чаркасава // Голас Радзімы. – 1993. – 13 мая.

  23. Чыгрын, І. П. Дыла Язэп / І. П. Чыгрын  // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік.  У 6 т. Т. 2. Верабей – Іваноў  / Ін-т літ. Імя Я.Купалы АН Рэспублікі Беларусь, Беларуская Энцыклапедыя ; рэдкал. : І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск,1993.– С.415–417.

  24. Юрэвіч, Л. Н. Дыла Язэп (Восіп Лявонавіч; 14.4.1880, г. Слуцк – 7.4.1973), беларускі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік  // Культура Беларусі : энцыклапедыя. У 6 т.Т 3. Г – З / рэдкал. : Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.].   – Мінск, 2012. – С. 548.

  25. Я. Дыла = Я. Дыло // Беларускае замежжа = Белорусское зарубежье / склад. Н. А. Голубева ; Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэртсва юстыцыі Рэспублікі Беларусь ; Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь ; Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ; Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Гродне ; Беларускі дзяржаўны архіў-музей літартуры і мастацтва. – Мінск, 2010. – С.421–422.

 

 ***

 

  1. Дыло Язэп (Осип Леонтьевич; псевд. Назар Бываевский, Анна Дыло, Л. Жорсткий, Тодор Кулеша, Антон Небарака; 14.4.1880, г. Слуцк — 7.4.1973), белорусский писатель, общественный деятель // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 5. Минская область. В 3 кн. Кн.1. А—З / редкол. : В. В. Андриевич (гл. ред.) [и др.]. — Минск, 2016. — С. 340—341.

  2. Дыло Язэп (Осип Леонтьевич; 14.4.1880, г. Слуцк – 7.4.1973), белорусский писатель, общественный деятель // Минская область: энциклопедия. В 2 т. Т. 2. Д–Я. – Минск, 2007. –– С. 54.

  3. Дыло Язеп (Осип Леонтьевич; 14.4.1880, г.Слуцк – 7.4.1973), бел. писатель, общественный деятель // Республика Беларусь: энциклопедия: в 7 т. Т. 3. Герасименко-Картель / редкол. : Г. П. Пашков (гл.ред.) [и др.]. – Минск, 2006. – С.474–475.

  4. Корнилович, Э. А. Дыло Иосиф Леонтьевич (псевдонимы: Назар Бываевский, Тодор Кулеша) (02. (14). 04.1880, г. Слуцк Минской губ. – 07.04.1973) – политический деятель, писатель / Э. А. Корнилович // Беларусь: созвездие политических имен : историко-биографический справочник / Э. А. Корнилович. – Минск, 2009. – С. 248–249.

  5. Протько, Т. С. Дыло Осип Леонидович (1880– 1973) – государственный деятель БССР, писатель, деятель белорусского национального возрождения // Протько Т. С. Становление советской тоталитарной стстемы в Беларуси (1917–1941 гг.) / Т. С. Протько. –  Минск, 2002. – С. 657.

  6. Рублевская, Л. Племянник слуцкого батлеечника / Людмила Рублевская // Беларусь сегодня. – 2010. – 7 апр. – С. 15.

  7. Рублевская, Л. И. Племянник слуцкого батлеечника : Язеп Дыло (1880—1973) / Людмила Рублевская // Рублевская Л. Рифма ценою в жизнь : эссе по истории белорусской литературы. — Минск, 2013. — С. 102—107. — (Беларусь: вчера и сегодня).

Аб жыцці і творчасці Я. Дылы
bottom of page