top of page

Дубінка

Вячаслаў Андрэевіч

Дубінка Вячаслаў Андрэевіч.jpg

“Выцінанкі – усмешка душы.

Як працую з нажніцамі – душа спявае!”

   В. Дубінка       

 

 

 

  Сёння, напэўна, мала хто ведае  пра традыцыю выразання на кожнае свята нажніцамі з белай паперы ўпрыгожванняў на вокны, палічкі, дзверы. Гэты від народнага мастацтва на пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя амаль знік, але на сённяшні дзень, дзякуючы энтузіястам, ён адрадзіўся як мастацкая аўтарская выцінанка. Сярод  беларускіх майстроў выцінанкі асаблівае месца займае  Вячаслаў Андрэевіч Дубінка.   

Нарадзіўся Вячаслаў Дубінка ў Слуцку 17 снежня 1941 года. Сюды сям’я яго бацькоў пераехала з вёскі Радкава. Першыя гады жыцця прыйшліся на часы цяжкіх выпрабаванняў, калі горад быў у руках нямецкіх захопнікаў. З задавальненнем наведваў адкрыты пры Доме піянераў гурток выяўленчага мастацтва, які вёў  Уладзімір Сцяпанавіч Садзін.

  У 1958 годзе скончыў сярэднюю школу ў Слуцку і паступіў вучыцца  ў Чарнавіцкі тэхнікум 

чыгуначнага  транспарту  (1958-1961г.г.), дзе атрымаў прафесію тэхніка – будаўніка

грамадзянскага будаўніцтва. У 1961 - 1964 годзе  працаваў  прарабам, начальнікам

будаўнічага участка. З  1964 года   Вячаслаў Дубінка захапіўся прафесійнай фатаграфіяй.

Дубінка Вячаслаў Андрэевіч фото.jpg.png
Дубінка Вячаслаў Андрэевіч фото1.png

Першыя фотаздымкі былі змешчаны на старонках раённай газеты “Шлях Ільіча”. Там жа, у слуцкай раёнцы, надрукаваў першае апавяданне. Працаваў фотакарэспандэнтам любанскай газеты “Будаўнік камунізма” (1964–1965), салігорскай газеты “Шахцёр” (1965–1966).   

   Газеты “Правда”, “Известия”, “Труд”, “Советская культура” змяшчалі фотаздымкі Вячаслава Дубінкі, адзначалі прэміямі яго працу. У 1966 годзе яго запрасілі ў сталічную газету – “Звязда”.   

Потым Дубінка працаваў ў студыі “Фота і жыццё” Саюза журналістаў БССР (1971–1974), фотакарэспандэнтам газеты “Чырвоная змена” (1977–1979),

фатографам рэстаўрацыйнай спецыяльнай навуковай майстэрні Міністэрства культуры БССР (1979–1981), у часопісе “Беларусь”.

   Вячаслаў Андрэевіч вёў дзённікі, занатоўваў тое, што чуў, здымаў, чытаў у кнігах.

Прайшоў з экспедыцыямі, геалагічнымі партыямі горы Цянь – Шаня, Карпат, Паміра, Саян, Алтая, але больш за ўсё яго вабіла родная зямля.

     В. Дубінка – аўтар фотанарысаў, фотаальбомаў “Бабруйск”(1967), “Нясвіж” (1968), “Магілёў”(1971), “Брэст”(1979).

  З 1968 г. захапіўся выцінанкай. Выцінанкамі Вячаслава Дубінкі былі аформлены кніжкі паэзіі Святланы Басуматравай, Валянціны Хамчук, Галіны Каржанеўскай. Асабліва арганічна папяровыя фантазіі глядзеліся ў кніжках для дзяцей: “Жывыя літары” Артура  Вольскага (1973), “Казка пра Паўліна” Вольгі Іпатавай (1983). Асноўны   мастацкі эфект у выцінанках ствараецца сілуэтнай арнаментальнасцю.

дубинка 2.jpg
дубинка 4.jpg
дубинка 1.jpg
дубинка 3.jpg

В. Дубінка яшчэ  і празаік, публіцыст, творы якога вельмі насычаны запамінальнымі вобразамі, а ў некаторых з іх выкарыстоўваюцца элементы прыгодніцтва, дэтэктыву.

Аб пісьменніцкай  і грамадзянскай сталасці В. Дубінкі сведчаць яго творы  «Не плач, душа мая» (1983), «Сіндыкат Мані Дулі» (1983), «Браты святой ночы» (1986), «Развітальная песня» (1989), “Карацелькі” (2010). Выдаў кнігі пра помнікі гісторыі і культуры рэспублікі – «Паплач ля роднае крынічкі» (1981), «Ой, зялёны дубочак» (1983).

  Кнігам пісьменніка ўласціва займальнасць, сакавіты і трапны, блізкі да народнага гумар, неардынарнасць мастацкіх рашэнняў, у іх раскрываюцца вострыя сацыяльна-эстэтычныя праблема нашага жыцця.

  Неаднаразовы пераможца міжнародных конкурсаў пакінуў пасля сябе тысячы карцін, выразаных нажніцамі з паперы. Гэты бок ягонай багата  адоранай натуры выявіўся ў цыкле  фільмаў “Беларускія прымаўкі” рэжысёра-аніматара Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”  Міхася Тумелі.

    Фатограф і пісьменнік, майстра мастацтва выцінанкі Вячаслаў Дубінка памёр  10 жніўня 2010 г.

Творы В. Дубінкі

Творы В. Дубінкі

  1. Дубінка, В. Бацькава праўда : апавяданне / В. Дубінка // Беларусь. – 1983. – № 4. – С. 14–15.

  2. Дубінка, В. Браты святой ночы: аповесці / В. Дубінка. – Мінск : Мастацкая літаратура,1986. – 311с.

  3. Дубінка, В. Выцінанкі : фотаальбом  /  Вячаслаў Дубінка ; мастак У. Басалыга. – Мінск : Выдавецка-паліграфічны цэнтр, 2011. – 112 с.

  4. Дубінка, В. Карацелькі / Вячаслаў Дубінка. – Мінск : Кнігазбор, 2010. – 331 с.

  5. Дубінка, В. Не плач, душа мая : аповесць / Вячаслаў Дубінка. – Мінск : Мастацкая літаратура,1983. – 303 с. – (Першая кніга празаіка)

  6. Дубінка, В. Развітальная песня : аповесць / Вячаслаў Дубінка. – Мінск : Юнацтва, 1989. – 204 с.

  7. Дубінка, В. Сіндыкат Мані Дулі : аповесці / Вячаслаў Дубінка. – Мінск : Мастацкая літаратура,1992. – 318 с.

​Аб жыцці і творчасці В. Дубінкі

  1. Дашкевіч, Н. Папяровае дзівацтва / Наталля Дашкевіч // Культура . – 2008. – № 31. – С. 12.

  2. Дубінка, В. Выцінанку лічылі дурыкам, а не мастацтвам / Вячаслаў Дубінка; [гутарыла] Таццяна  Гусева // Кур’ер . – 2010 . – 13 мая (№ 19 ). – С. 4.

  3. Дубінка, В. А. В. А. Дубінка: ”Творчасць – гэта стан душы” / гутарыла Ларыса Салодкіна // Слуцкі край. – 2008. – 31 кастр. – С. 3.

  4. Дубінка, В. Пра сябе // Дубінка В. Выцінанкі : фотаальбом. – Мінск, 2011. – С.6–11.

  5. Дубінка Вячаслаў Андрэевіч (н. 17.12.1941, г. Слуцк Мінскай вобл.), беларускі пісьменнік // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т.6. Дадаізм – Застава / рэдкал. : Г. П. Пашкоў (гал.рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1998. – С. 242.

  6. Дубінка Вячаслаў Андрэевіч, беларускі пісьменнік. (нар. 17.12.1941г. у Слуцку) // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка. У 2 кн. Кн. 2. – Мінск, 2001. – С.472.

  7. Іванова, Л. Пакінуўшы цуд на зямлі… / Лана  Іванова // Літаратура і мастацтва . – 2010 . – 22 кастр.( № 42 ). – С.16.

  8. Крукоўскі, У. "Свядомы беларус, наш чалавек" / Уладзімір Крукоўскі; запісаў Сямён Печанко // Наша Ніва. - 2010. - 18 жніўня. 

  9. Лістапад, А. Майстар фота, слова, выцінанкі : Вячаславу Дубінку – 60 / А. Лістапад // Слуцкі край. – 2001. – 29 снеж.

  10. Лук'янцава, Л. Вячаславу Дубінку - 60 / Ларыса Лук'янцава, Ігар Ціткоўскі // Кур'ер. - 2001. - 6 снежня.

  11. Памёр Вячаслаў Дубінка // Кур’ер. – 2010. – 12 жн. (№ 32). – С. 28.

  12. Папяровы цуд з далёкай вандроўкі // Краязнаўчая газета. – 2012. – ліп. (№26). – С. 2.

  13. Полева, В. Патрыярх беларускай выцінанкі / Вікторыя Полева // Літаратура і мастацтва. – 2008. –15 жн.(№33). – С.3.

  14. Ратайка,  П. І. На жыццёвых кручах : дакументальная аповесць / П. І. Ратайка; літ. запіс В. Дубінкі. – Мінск : Юнацтва,1985. – 239 с.

  15. Савік, Л. Дубінка В. / Л. Савік // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 2. Верабей – Іваноў / Ін-т літ. імя   Я. Купалы АН Рэспубліка Беларусь, Беларуская Энцыклапедыя; рэдкал. : І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск,1992. – С. 376–377.

  16. Сахута, Я. Чараўнік паперы і нажніц / Яўген Сахута // Дубінка В. Выцінанкі : фотаальбом. – Мінск, 2011. – С.12–13.

  17. Сахута, Я. М.  Дубінка Вячаслаў / Я. М. Сахута // Сахута Я. М. Беларуская выцінанка. – Мінск, 2008 . – С.107 – 118.

  18. Сахута, Я. М. Мастацтва паперы і нажніц / Яўген Сахута // Пралеска. - 2020. — № 1. — С. 34—38.

  19. Сачанка, А.  Ён проста ў далёкай вандроўцы… /Алесь Сачанка // Краязнаўчая газета . – 2010 . – кастр.(№ 38). – С. 7.

  20. Скворчевская, Г. Художник с ножницами и бумагой / Г. Скворчевская // Белорусская нива. –  2005. – 5 окт. – С. 4.

  21. Церах, Е. І пражытае, і перажытае  / Е. Церах // Мінская праўда. – 1991. – 30 ліп.

  22. Ціткоўскі, І.  Майстар выцінанкі: Вячаслаў Дубінка / Ігар Ціткоўскі  // Кур’ер.– 2000 . – 7 снеж.

  23. Ціткоўскі, І. А. Дубінка Вячаслаў Андрэевіч / Ігар Ціткоўскі // Мастацтва Случчыны : гісторыя, імёны, творы / Ігар Ціткоўскі. – Мінск, 2019. – С. 147—148.

  24. Шалахоўскі, А. Мемарыяльная выстава Вячаслава Дубінкі / Аляксей Шалахоўскі // Наша слова. – 2012. – 11 ліпеня. (№28).

  25. Шымук, Г. Вяртанне вандроўніка / Ганна Шымук // Літаратура і мастацтва. – 2015. – 30 крас. (№17). – С. 13.

 

***

 

  1. Зиновьев, А. Фантазия и ножницы: в Национальном художественном музее открылась выставка Вячеслава Дубинки, возродившего белорусскую «выцинанку» / Александр Зиновьев // Беларусь сегодня. – 2008. – 29 июля. – С. 13.

Аб жыцці і твочасці В. Дубінкі
bottom of page