top of page

Дайліда

Віктар Браніслававіч

Дайліда.jpg

 “Віктар Дайліда мне добра вядомы не толькі як пісьменнік,

які любіў і шанаваў сваю Случчыну, свой родны Славінск

(ранейшая назва – вёска Пуцяты),

але і як чалавек, які заўсёды мог даць слушную параду,

мог бясконца гаварыць пра родную мову, культуру

і традыцыі беларусаў”.

А. Квяткоўскі  

    

Дайліда Віктар Браніслававіч нарадзіўся 28 верасня 1930 ў вёсцы Пуцяты (цяпер Славінск)  у сялянскай сям’і. Да вайны скончыў тры класы Пуцяцкай школы. У час вайны дапамагаў бацьку падтрымліваць сувязь з партызанамі. У 1950 скончыў сярэднюю школу. Пасля два гады вучыўся ў Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце, працаваў у Пастарынскай сямігадовай школе Баранавічскага раёна і па сумяшчальніцтву дырэктарам вячэрняй школы сельскай моладзі.

   У 1957 завочна скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Мінскага педінстытута. Працаваў завучам Ішкалдскай сямігодкі Баранавіцкага раёна, дырэктарам Вайнавіцкай школы таго ж раёна,  старшым рэдактарам на Брэсцкай студыі тэлебачання.

   У 1962–1973 гадах Віктар Браніслававіч – дырэктар Чапліцкай сярэдняй школы. Яго праца ў 1968 годзе была адзначана знакам “Выдатнік народнай асветы БССР”. Пазней была праца ў якасці намесніка дырэктара Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі ( членам якога, дарэчы, ён з’яўляўся з 1969 года), старшыні кааператыва “Белая Русь”. 

Віктар Дайліда сустрэча з маленствам.tif
Віктар Дайліда была вайна.tif

 Літаратурнай творчасцю Віктар Браніслававіч пачаў займацца з 1953 года. Першае апавяданне «Разумны чалавек» было змешчана ў зборніку «На сонечных сцежках». Апавяданні яго, моцна «прывязаныя» да зямлі, па-сялянску няспешныя, грунтоўныя – пісьменнік  працяглы час жыў у вёсцы, таму добра ведаў вясковае жыццё.

  Віктар Дайліда пісаў нарысы, апавяданні для дзяцей, праявіў сябе ў  жанры гумарэскі. Ён  аўтар  празаічных зборнікаў  «Вясна, хлопцы, вясна» (1966), «Была вайна…» (1969), «Пяро дзікай качкі» (1977), «Буслы над вёскай» (1979),  «Гнядыя коні», «Гарох пры дарозе» (абодва 1991), кніга для дзяцей «Сустрэча з маленствам» (1980),  зборнік гумарыстычных твораў «Пыжыкавая шапка» (1986).

   У кожнай з яго кніг, напісаных для дзяцей і для дарослых, прысутнічае і з’едлівая іронія, і вясёлы жарт, і камічная сітуацыя. Аўтар ставіць на першы план мастацкую якасць твора. 

 Апошні твор Дайліды – дакументальная аповесць «Тут яго сэрца…» (2005) пра  Мікалая

Ільіча Васілевіча, старшыню сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Аграфірма “Лучнікі”», заслужанага работніка сельскай гаспадаркі СССР.

   Асобныя творы пісьменніка перакладзены на рускую, украінскую мовы. Напрыканцы жыцця

творца жыў ў  Мінску.

   Памёр Віктар Браніслававіч Дайліда 21 жніўня 2006 года.

Віктар Дайліда Тут яго сэрца.jpg

Творы В. Дайліды

  1. Дайліда, В. Апавяданні / Віктар Дайліда // Полымя. – 2004. - № 6. – С. 90–103.

  2. Дайліда. В. Буслы над вёскай: аповесці / Віктар Дайліда. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1979. – 336 с.

  3. Дайліда, В. Гарох пры дарозе: аповесць і апавяданні / В. Б. Дайліда. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1991. – 288 с.

  4. Дайліда, В. Гнядыя коні / Віктар Дайліда. Гарачае неба: аповесці, апавяданні / Мікола Капыловіч; [да зборніка ў цэлым] мастак А. І. Карповіч. – Мінск : Юнацтва, 1990. – 220 с. – (Падлетак).

  5. Дайліда, В. Гудзелі майскія жукі : апавяданне / Віктар Дайліда // Маладосць. – 1998. – № 7. – С. 146–166.

  6. Дайліда, В. Калі б не барада / Віктар Дайліда // Шлях Ільіча. – 1980. – 27 верас.

  7. Дайліда, В. Кнопка падвяла / Віктар Дайліда // Літаратура і мастацтва. – 2003. – № 7. – С. 8.

  8. Дайліда, В. Мы са Слаўкам – пастухі : вясковая аповесць для падлеткаў / В. Дайліда // Маладосць. – 2005. – № 9. – С. 78–89.

  9. Дайліда, В. Пыжыкавая шапка: гумарэскі / В. Дайліда. – Мінск : Выдавецтва ЦК КПБ, 1986. – 48 с. : іл. – (Бібліятэка «Вожыка»)

  10. Дайліда, В. Споведзь : расказ аб сабе / Віктар Дайліда // Літаратура і мастацтва. – 2000. – № 39. – С. 13.

  11. Дайліда, В. Сустрэча з маленствам : аповесці і апавяданні / Віктар Дайліда. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 206 с.

  12.  Дайліда, В. Сэрца Івана Мележа / Віктар Дайліда // Полымя. – 2005. - № 10. – С. 203–211.

  13. Дайліда, В. Тут яго сэрца: дакументальная аповесць пра М. І. Васілевіча, старшыню СВК «Аграфірма «Лучнікі» / Віктар Дайліда. – Мінск : Беларускае выдавецтва таварыства «Хата», 2005. – 122 с.

  14. Дайліда, В. Хітры кнырык. Чортаў тузін : гумарэскі / Віктар Дайліда // Маладосць. – 2000. - № 9. – С. 250–255.

  15. Дайліда, В. «Эх, коні, коні…»: эсэ / Віктар Дайліда // Дзеяслоў. – 2005. - № 6. – С. 194–208.

 

***

  1. Дайлида, В. Казнить палача / В Дайлида // Наша Перамога / уклад. М. Ф. Кадзет, У. П. Саламаха. – Мінск, 2004. – С. 100-101.

  2. Дайлида, В. Корчагинец : рассказ / В. Дайлида // Наша Перамога / уклад. М. Ф. Кадзет, У. П. Саламаха. – Мінск, 2004. – С. 122–124.

  3. Дайлида, В. Мерзкие слова; Вот так… собак стригут…; Была на свете Реня; Почти по Марксу : рассказы / В. Дайлида ; пер. с бел. Дарины Шабалиной // Неман. – 2005. – № 11. – С. 91–102.

Творы В. Дайіды

​Аб жыцці і творчасці В. Дайліды

  1. Алейнік, Л. І скруха, і гонар… / Лада Алейнік // Літаратура і мастацтва. – 2010 . – 29 кастр. (№43). – С. 15.

  2. Андраюк, С. Зборнік В. Дайліды “Вясна, хлопцы, вясна..”/ С. Андраюк // Вывяраючы жыццём / С. Андраюк. – Мінск, 1976. – С.173–174.

  3. Дайліда Віктар // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т.2. Верабей–Іваноў / Ін-т літ. Імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь, Беларуская Энцыклапедыя; пад рэд. А. В. Мальдзіса; рэдкал. : І. Э. Багдановіч [і інш.] – Мінск, 1993. – С.310–311.

  4. Дайліда Віктар Браніслававіч (н. 28.09.1930,  в. Славінск Слуцкага р-на Мінскай вобл.), беларускі пісьменнік // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т.6. Дадаізм – Застава / рэдкал. : Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [ і інш.]. – Мінск, 1998. – С. 10.

  5. Дайліда Віктар Браніслававіч, беларускі пісьменнік. Нар. 28.9.1930 у в. Славінск // Памяць: гісторыка – дакументальная хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка.  У 2 кн. Кн.2. – Мінск, 2001.– С.470.

  6. Жук, А. І. Падарунак да юбілею : Віктару Даўліду – 75 / А. Жук // Слуцкі край. – 2005. – 28 вер. – С. 3.

  7. Квяткоўскі, А. Шчыры носьбіт роднага слова / Аляксандр Квяткоўскі // Слуцкі край. – 2020. — 17 верас. (№ 38). — С. 6.

  8. 75 гадоў з дня нараджэння (1930) Дайліды В. Б., беларускага празаіка // Полымя. – 2005. - № 9. – С.223.

  9. Чабатароў, С. Сёлета мы з дзедам зноў пасеем пшанічку…: успаміны ўнука пра дзеда пісьменніка Віктара Дайліду / С. Чабатароў // Чырвоная змена. – 2002. – 20 сак. – С.5.

  10. Чакаем новых твораў : Віктару Дайліду – 70 // Слуцкі край. – 2000. – 27 верас.

  11. Юбілей пісьменніка – земляка : аб сустрэчы з пісьменнікам В. Б. Дайліда // Шлях Ільіча. – 1980. – 30 верас.

 

***

 

  1. Дайлида Виктор Брониславович (28.09.1930, д. Славинск Слуцкого района – 21.08.2006), белорусский писатель // Минская область : энциклопедия. В 2 т. Т. 2. Д–Я / редкол. : Л. Ф. Крупец, Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск, 2007. – С. 6.

  2. Дайлида Виктор Брониславович (р. 28.9.1930, д. Славинск Слуцкого р-на

  3. 21.08.2006), белорусский писатель. // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т.

  4. Т. 5. Минская область. В 3 кн. Кн.1. А—З / редкол. : В. В. Андриевич (гл. ред.) [и

  5. др.]. — Минск, 2016. — С. 292.

Аб жыцці і творчасці В. Дайліды
bottom of page