Вітка Васіль
(Цімох Васільевіч Крысько)
Вядомы беларускі паэт, казачнік, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, крытык, сатырык, гумарыст, рэдактар, педагог Васіль Вітка нарадзіўся 16 мая 1911 года ў вёсцы Еўлічы Слуцкага раёна. Пасля сямігодкі паступіў у Слуцкую прафтэхшколу, якую скончыў у 1928 годзе і атрымаў спецыяльнасць слесара. Працаваў на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. Спачатку – у заводскай шматтыражцы, затым у Бабруйскай, Жлобінскай газетах, а з 1935 г. – у рэспубліканскім друку. У 1939 г. Вітка быў сярод тых, хто ўдзельнічаў у вызваленні Заходняй Беларусі. Да
“Сваім жыццём і творчасцю Васіль Вітка саткаў
вялізны сувой кужэльнага палатна.
З яго можна нарабіць мноства намітак
і ахінуць імі ўсё самае дарагое,
што выпеставаў Цімох Васільевіч за свае 85 зямных гадоў.”
Уладзімір Ліпскі
пачатку Вялікай Айчыннай вайны ён з’яўляўся сакратаром Беластоцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР. У гады вайны працаваў у рэдакцыі газеты “Савецкая Беларусь”, з 1942 года быў рэдактарам масавых выданняў для акупіраваных раёнаў, супрацоўнічаў у папулярных сатырычных часопісах “Партызанская дубінка”,“Раздавім фашысцкую гадзіну”. Пачынаючы з 1944 года Цімох Васільевіч працаваў у часопісе “Беларусь”. У 1948 годзе стаў намеснікам рэдактара, а потым – галоўным рэдактарам газеты “Літаратура і мастацтва”.У 1957 годзе яго вылучылі на пасаду галоўнага рэдактара беларускага дзіцячага часопіса для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту “Вясёлка”, які тады ствараўся. На гэтай пасадзе В. Вітка плённа працаваў 17 гадоў. У 1974–1987 г.г. пісьменнік быў членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі студыі Беларусфільм.
Першы верш “Пры гасцінцы хіліліся вербы” быў надрукаваны ў літаратурным дадатку “Вясна” у 1928 годзе. У 1944 г. выйшаў яго першы зборнік вершаў “Гартаванне”. У другую кнігу паэта “Поўдзень” (1946) ўвайшлі вершы пра салдацкую мужнасць і невялікая лірычная паэма “Поўдзень”, напісаная ў час вайны. Пасля з’явіліся паэтычныя кніжкі “Вернасць” (1953), “Ружа і штык” (1958), “Паверка” (1961), “Вершы” (1968), “Праводзіны лета” (1972), “Вышыні святла” (1977), “Случчына” (1981), “Мінскія балады” (1981), “Для дома, для альбома і трохі для эпохі” (1983), “Трэція пеўні” (1988). Значнае месца ў творчасці Васіля Віткі займаюць сатырычныя вершы, пародыі, эпіграмы, байкі. Кніга “Для дома, для альбома і трохі для эпохі” – своеасаблівае выбранае смеху. Ён напісаў дзве п’есы: “Прамень будучыні” (1947) і “Шчасце паэта”. Публіцыстычныя кнігі “Дзеці і мы” (1977), “Азбука душы” (1988) “Урокі” (1982), сталі настольнымі
ў педагогаў і выхавацеляў.
Першая кніжка для дзяцей – казка “Вавёрчына гора” – убачыла свет у 1948 годзе і адразу паланіла сэрцы дзяцей. З новай казкай “Буслінае лета” (1958) у беларускую літаратуру і ў часопіс “Вясёлка” прыйшоў і застаўся сябрам многіх пакаленняў дзяцей літаратурны герой Вася Вясёлкін. Васіль Вітка вырашыў даць дзецям своеасаблівы ўрок батанікі і напісаў кнігу “Казкі і краскі”(1983). У кнізе “Госці” (1983) адбываецца знаёмства з птушкамі, што жывуць у Беларусі. Кнігі “Дударык” (1964), “Чытанка-маляванка” (1971), “Хто памагае сонцу” (1975), “Ладачкі-ладкі” (1977), “Госці” (1984), “Загадка пра зярнятка” (1984) нарадзіліся з чыстых крыніц народнай творчасці. Паэт стварыў надзвычай арыгінальны, з метадычнымі парадамі слоўнік народнай мовы для дзяцей “Дом, дзе жывуць словы” (1995). Пераклад – частка творчасці Васіля Віткі.
Шматгранная дзейнасць Васіля Віткі адзначана ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума – “Знак пашаны”, медалямі. Ён – заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1970). У 1972 годзе за кнігі “Беларуская калыханка”, “Казкі”, “Чытанка-маляванка” быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР, у 1978 годзе атрымаў Міжнародны ганаровы дыплом імя Х-К. Андэрсэна за кнігу “Казкі”, і яго прозвішча было занесена ў спіс лепшых казачнікаў свету.
Родная зямля памятае свайго славутага земляка. На пачатку стагоддзя калгас, які насіў імя Чкалава, быў пераўтвораны ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Агра-Вітка”. На штогадовыя майскія Віткаўскія чытанні ў Слуцкую дзіцячую бібліятэку збіраюцца пісьменнікі і журналісты, настаўнікі і бібліятэкары, вучні – усе тыя, хто лічыць сябе прыхільнікам творчасці земляка. Рашэннем Слуцкага раённага выканаўчага камітэта ўстанова адукацыі “Акцябрская базавая школа” перайменавана ў “Акцябрскую базавую школу імя Васіля Віткі”. 17 мая 2011года з нагоды стагоддзя з дня нараджэння пісьменніка-земляка непадалёку ад базавай школы аграгарадка Акцябр закладзена алея ў гонар Васіля Віткі. З 2017 г. адна з вуліц г. Слуцка носіць імя пісьменніка.
Творы В. Віткі
-
Вітка, В. Азбука Васі Вяселкіна : для дашк. узросту / Васіль Вітка .– Мінск : Юнацтва, 1988. - 32с.
-
Вітка , В. Азбука душы : старонкі дзённіка / Васіль Вітка // Беларусь. – 1987. – № 7. – С. 16–18.
-
Вітка, В. Азбука душы : традыцыя, пошук, эксперымент / В. Вітка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. – 364 с.
-
Вітка, В. Бяссмерце. Ружа і штык : вершы / Васіль Вітка // За цябе Радзіма : вершы беларускіх паэтаў / уклад. С. Папар; уступ. артыкул А. Вялюгін; маст. М. Казлоў. – Мінск, 1984. – С. 54–56.
-
Вітка, В. Ваверчына гора [Гуказапіс] / В. Вітка ; ДУ "Слуцкая раенная цэнтральная бібліятэка". Праграма радыевяшчання "Весткі Случчыны" ; чытае Я. Сакольскі. - Слуцк, 2017. - (Аўдыякніга. - (Майскія Віткаўскія чытанні "Мая радзіма - Случчына")
-
Вітка, В. Вернасць : лірыка : для мал. і сярэд. шк. узросту / Васіль Вітка. - Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1953. - 188с.
-
Вітка, В. Вершы / В. Вітка. - Мінск. : Беларусь, 1968. - 167с. - (Бібліятэка беларускай паэзіі).
-
Вітка, В. Вершы / В. Вітка // Беларуская дзіцячая літаратура : хрэстаматыя. – Мінск, 2003. – С. 148–171.
-
Вітка, В. Вершы / В. Вітка // Скобла, М. Краса і сіла : анталогія беларускай паэзіі. ХХ век. – Мінск, 2003. – С. 263–268.
-
Вітка, В. Вершы / В. Вітка // Іскры Вечнага агню : зборнік вершаў пісьменнікаў – франтавікоў / НАН Беларусі; Ін-т літ. Імя Я. Купалы; уклад. А. А. Васілевіч [і інш.]; навук. Рэд. Т. С. Голуб, С. С. Лаўшук. – Мінск, 2005. – С. 110–114.
-
Вітка, В. Выбраныя творы / Васіль Вітка; уклад. і камент. Т. Тарасавай; прадм. А. Васілевіч. – Мінск : Беларуская навука, 2013. – (Беларускі кнігазбор. Сер.1. Мастацкая літаратура).
-
Вітка, В. Вышыні святла : вершы / В. Вітка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. – 110 с.
-
13.Вітка, В. Дзеці і мы : слоўнік народнай мовы для дзяцей / Васіль Вітка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. – 270 с.
-
Вітка, В. Дзецям : выбраныя творы. У 2 кн. Кн.1 : вершы, казкі, паэмы. Пераклады : для малод. сярэд. шк. узросту / В. Вітка; маст. К. П. Шаранговіч.– Мінск : Юнацтва, 1986.- 334с. : 1л. партр.
-
Вітка, В. Дзецям : выбраныя творы. У 2 кн. Кн. 2 : казкі, апавяданні : для малод. і сярэд. шк. узросту / В. Вітка; маст. К. П. Шаранговіч.– Мінск : Юнацтва, 1986 .– 350 с. : 1л. партр.
-
Вітка, В. Для дома, для альбома и трохи для эпохи : гумар,сатыра / Васіль Вітка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. – 175 с.
-
Вітка, В. Дом, дзе жывуць словы : слоўнік народнай мовы для дзяцей : для малод. шк. возраста / В. Вітка ; маст. М. Казлоў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. - 127 с.
-
Вітка, В. Жывая душа мовы / Васіль Вітка // Каляндар школьніка : тэматычны зборнік прозы, паэзіі, драматургіі, эсэ / уклад. А. Бадак. — Мінск, 2017. — С. 102—104.
-
Вітка, В. Загадка пра зярнятка : верш : для дашк. узросту / Васіль Вітка; маст. У. Савіч. - Мінск : Юнацтва, 1984. – 14 с.
-
Вітка, В. Казка пра цара Зубра : для мал. узросту / Васіль Вітка ; маст.В. Ціхановіч. - Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1960. – 31с.
-
Вітка, В. Казкі і краскі : вершы : для дашк. узросту / Васіль Вітка ; маст. Ю. Герасіменка. - Мінск : Юнацтва, 1984. – 22 с.
-
Вітка, В. Ліст да землякоў / В. Вітка // Шлях Ільіча. – 1990. – 6 кастр.
-
Вітка, В. Максіму Багдановічу // Максім Багдановіч. Пясняр чыстае красы: успаміны, артыкулы, прысвячэнні. – Мінск, 2011. – С. 261.
-
Вітка, В. Мінскія балады : вершы : для сярэд. шк. узросту / Васіль Вітка. - Мінск : Юнацтва, 1982. – 55 с.
-
Вітка, В. На плошчы Якуба Коласа : верш / Васіль Вітка // Якуб Колас. У думках, у сэрцы, у песнях : успаміны, нарысы, эсэ, прысвячэнні / уклад. Міхася Міцкевіча. – Мінск, 2012. – С. 501–502.
-
Вітка, В. Навечна прапісаны ў жыцці / Васіль Вітка // Кузьма Чорны. Чалавек — гэта цэлы свет: успаміны, эсэ, артыкулы, інтэрв'ю, дакументы. - Мінск, 2016. — С. 106—131.
-
Вітка, В. Паверка : вершы, паэмы, казкі, п"есы, апавяданні / Васіль Вітка; мал. І. Іскрынскай. - Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1961. – 373 с.
-
Вітка, В. Перад парогам : вершы,казкі / В. Вітка; уклад. Т. Тарасавай. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2001. – 246 с.
-
Вітка, В. Праводзіны лета : вершы / Васіль Вітка. – Мінск : Беларусь, 1972. – 158 с.
-
Вітка, В. Роднае слова : чытанка для 2 класа шк. з бел. мовай навучання / Васіль Вітка. - 4-е выд. дапрац. - Мінск : Народная асвета, 1993. – 288 с.
-
Вітка, В. Роднае слова : кн. для чытання ў трэцім кл. / Васіль Вітка, М. Ф. Шаўлоўская. – Мінск : Народная асвета, 1988. – 206 с.
-
Вітка, В. Ружа і штык : вершы / Васіль Вітка. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1958. - 117с.
-
Вітка, В. Салдат з дзяўчынкаю ў руках / Васіль Вітка // Каляндар школьніка : тэматычны зборнік прозы, паэзіі, драматургіі, эсэ / уклад. А. Бадак. — Мінск, 2017. — С. 139—140.
-
Вітка, В. Свята настаўніцы / Васіль Вітка // Каляндар школьніка : тэматычны зборнік прозы, паэзіі, драматургіі, эсэ / уклад. А. Бадак. — Мінск, 2017. — С. 66.
-
Вітка, В. Случчына : вершы, паэмы, казкі / Васіль Вітка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. – 350 с.
-
Вітка, В. Сонечны чараўнік [тэкст] : вершы, жарты, апавяданні / Васіль Вітка. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2016. - 119 с. - (Бібліятэка часопіса "Вясёлка").
-
Вітка, В. Сонечны чараўнік [Гуказапіс] : зб. твораў / В. Вітка ; Дзяржаўная ўстанова "Слуцкая раенная цэнтральная бібліятэка". Праграма радыевяшчання "Весткі Случчыны". – Слуцк, 2017. – (Аўдыякніга. - (Майскія Віткаўскія чытанні "Мая радзіма - Случчына")
-
Вітка, В. Трэція пеўні : вершы, паэмы, пераклады : для сярэд. шк. узросту / Васіль Вітка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. – 159 с.
-
Вітка, В. Удзячнасць сябрам / Васіль Вітка // Ішла вайна народная…: беларускія пісьменнікі ў Вялікай Айчыннай : біяграфіі, успаміны, творы / уклад. С. А. Міхальчука, Л. Я. Прокшы; прадм. А. К. Сульянава. – Мінск, 1991. – С. 137–139.
-
Вітка, В. Урокі роднага слова : вершы, казкі, апавяданні : для мал. шк. узросту / В. Вітка ; укладальнік Т. С. Тарасава ; мастак М. Р. Казлоў.– Мінск : Юнацтва, 2001.- 264 с.
-
Вітка, В. Урокі роднага слова : вершы, казкі, апавяданні / Васіль Вітка ; [укладальнік Т. С.Тарасава ; мастак М. Р. Казлоў]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 262, [2] с.
-
Вітка, В. Хто памагае сонцу : вершы, казкі, пераклады : для дашк. ўзросту / Вітка В. ; мастак Алена Лось. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. – 80 с.
-
Вітка, В. Хто памагае сонцу [Гуказапіс] / В. Вітка ; Дзяржаўная ўстанова "Слуцкая раенная цэнтральная бібліятэка". Праграма радыевяшчання "Весткі Случчыны" ; чытае В. Рамановіч. - Слуцк, 2016. - (Аўдыякніга. - (Майскія Віткаўскія чытанні "Мая радзіма - Случчына")
-
Вітка, В. Ці любіш ты кнігу? / Васіль Вітка // Каляндар школьніка : тэматычны зборнік прозы, паэзіі, драматургіі, эсэ / уклад. А. Бадак. — Мінск, 2017. — С. 46.
-
Вітка, В. Шчасце паэта : драматычная паэма / Васіль Вітка. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1951. – 115 с.
Аб жыцці і творчасці В. Віткі
-
Алавейка, С. Юбілей добрага казачніка са Случчыны / С. Алавейка // Краязнаўчая газета. – 2011. – чэрв. (№23). – С. 1,5.
-
Багдашыч, С. На Случчыне заснавана алея Васіля Віткі / Сяргей Багдашыч // Кур’ер. – 2011. – 19 мая( №20). – С. 6.
-
Бензярук, Р. М. Жыў на свеце дзед Васіль [Тэкст] : кніга абразкоў пра В. Вітку, ягоны час і сяброў / Расціслаў Бензярук і Вісарыен Крысько. – Брэст : Академия, 2006. – 63 с.
-
Бензярук, Р. Застаўся след у душы: успаміны пра Васіля Вітку / Р. Бензярук //Літаратура і мастацтва. – 2001. – №20.– С.6-7.
-
Бензярук, Р. Мудрасць і шчодрасць душы / Расціслаў Бензярук // Літаратура і мастацтва. – 2011. – 20 мая (№20). – С. 1.
-
Бензярук, Р. М. Сем урокаў мудраца / Расціслаў Бензярук // Маладосць. – 2011. — № 6. — С. 117—121.
-
Берасцень, С. Спроба экспромта на струнах / С. Берасцень // Крыніца. – 1996.-№8.– С.21-26.
-
Васілевіч, А. Даруй мне, Случчына: памяці Васіля Віткі / Алена Васілевіч // Голас Радзімы. – 1998. -№12. –С.7.
-
Васілевіч, А. За Слуцкам – Чаплічы, Чалевічы, Еўлічы / А. Васілевіч // Крыніца. – 1996. -№8. –С.10-15.
-
Васіль Вітка / падрыхтавала І. А. Буторына // Пачатковае навучанне. – 2013. – № 4. – С. 78–79.
-
Васіль Вітка (1911–1996) / падрыхтавала В. К. Крукоўская // Пачатковае навучанне. – 2013. – № 4. – С.75–76.
-
Вольскі, А. У трох вымярэннях /А. Вольскі //Літаратура і мастацтва. – 1991.-17 мая(№20). –С.7.
-
Гілевіч, Н. Талент, удзячны Бацькаўшчыне // Гілевіч Н. У гэта веру : літаратурная крытыка і публіцыстыка. – Мінск, 1978. – С.67–74.
-
Гурэвіч, Э. З музаю маленства / Э. Гурэвіч // Полымя. – 1991.- №5. –С. 218-228.
-
Драздова, З. Майстры вершаванай казкі / Зінаіда Драздова // Полымя. – 2020. — № 3. — С. [122]—130. Са зместу : [Васіль Вітка]. – С. 127–130.
-
Казека, І. Д. Вітка Васіль (сапр. Крысько Цімох Васільевіч; 16.5.1911, в.Еўлічы Слуцкага р-на Мінскай вобл. – 5.7.1996), беларускі паэт / І. Д. Казека // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 4. Варанецкі-Гальфстрым / рэдкал. : Г. П. Пашкоў (гал.рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1997. – С.203.
-
Камейша, К. Шлях да “запаветнай паэмы” / К. Камейша // Крыніца. – 1996. -№8.– С.16–20.
-
Квіткевіч, С. Сейбіт дабра і справядлівасці / Сяргей Квіткевіч // Мінская праўда. – 2011. – 8 чэрв. – С. 14.
-
Красавіцкі, А. Пад знакам паэзіі : да 90-годдзя В. Віткі / А. Красавіцкі // Слуцкі край. – 2001. – 16 мая.
-
Красіна, А. Роднай мовы пясняр : да 90-й гадавіны В. Віткі / А. Красіна // Пралеска. – 2001.-№6. –С.52-54.
-
Крывашэй, Р. Сцяжынкай дзеда Васіля : урок пазакласнага чытання па беларускай літаратуры ў 3 класе / Раіна Крывашэй // Літаратура і мастацтва. – 2018. — 20 крас. (№ 15). — С. 11.
-
Крысько, В. Васіль Вітка: абразкі-ўспаміны пра бацьку, яго родных і сяброў / Вісарыен Крысько // Полымя. – 2010. - № 10. – С. 133-143.
-
Куртаніч, В. Спроба набліжэння да майстра / В. Куртаніч // Крыніца. – 1996. -№8. – С.33-35.
-
Лайкоў, Я. Урокі беларускага казачніка / Янка Лайкоў // Літаратура і мастацтва. – 2009. – 27 сак. (№ 12).
-
Ліпскі, У. Наміткі ад Віткі / Уладзімір Ліпскі // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 18 чэрв. (№24). – С. 12.
-
Ліпскі, У. 55 чароўных колераў “Вясёлкі” / Уладзімір Ліпскі; [гутарыла] Раіса Баравікова // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 13 крас.(№15). – С. 15.
-
Лісты Кузьмы Чорнага да Васіля Віткі (Цімоха Крысько) // Кузьма Чорны. Чалавек — гэта цэлы свет: успаміны, эсэ, артыкулы, інтэрв’ю, дакументы. – Мінск, 2016. — С. 481—484.
-
Ляшук, В. Чарадзейства слоў: мова твораў В. Віткі / В. Ляшук // Полымя. – 1998. - №1. – С.263–277.
-
29.Майстар роднага слова / падрыхтавала Людміла Гурыновіч // Слуцкі край. – 2016. — 6 мая. — С. 13.
-
Макарэвіч, Г. Паэт і драматург / Галіна Макарэвіч // Шлях Ільіча. – 1991. – 18 мая.
-
Макарэвіч, Т. Сонечны казачнік / Таццяна Макарэвіч // Бібліятэчны свет. – 2017. — № 4. — С. 24.
-
Марчанка, С. М. Васіль Вітка. Нарыс жыцця і творчасці / С. М. Марчанка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. – 189 с.
-
Масляніцына, І. Чарадзей, што стварыў “Вяселку” / Ірына Масляніцына // Літаратура і мастацтва. – 2011. – 27 мая ( №21). – С. 3.
-
Народжаны пад знакам паэзіі [Выяўленчы матэрыял] / Аддзел культуры Слуцкага райвыканкама, Слуцкая раённая сістэма публічных бібліятэк; аўтар тэкста Л. В. Гурыновіч. – Слуцк, 2011. – 6 с.
-
Несцяровіч, В. Свет гармоніі і прыгажосці ў творах Васіля Віткі / Вольга Несцяровіч // Роднае слова. – 2011. – № 5. – С. 12-18.
-
Па сцяжынках твораў Васіля Віткі : нам дадзена лёсам жыць на той зямлі, дзе нарадзіўся Васіль Вітка // Слуцкі край . – 2016. — 5 лют. — С. 6.
-
Петрашкевіч, М. Васіль Вітка : гульня для дзяцей малодшага школьнага ўзросту па творах пісьменніка / М. Петрашкевіч // Бібліятэка прапануе. – 2020. — № 8. — С. 4—7.
-
Сасіновіч, Г. Ступіў свій першы крок на Случчыне / Г. Сасіновіч // Краязнаўчая газета. – 2006. – №21.– С.6.
-
Сачанка, А. Водгулле яго трывог : да 95-годдзя з дня нараджэння Васіля Віткі / Алесь Сачанка // Пралеска. – 2006. - № 6. – С. 56.
-
100 гадоў з дня нараджэння В. Віткі ( 1911-1996), паэта, празаіка, драматурга // Новыя кнігі. – 2011. - №3. – С. 9-11 (дадатак).
-
Сяброўства, выпрабаванае вайной / уступны артыкул і публікацыя Аляксандра Вашчанкі // Полымя. – 2016. — № 5. — С. 139—144.
-
У вянок памяці Васіля Віткі // Літаратура і мастацтва. – 1996.– №28.– С.4.
-
43.Ушанаванне імя Васіля Віткі // Бібліятэка прапануе. – 2011. - № 8. – 2-я с. вокл.
-
Чарняўскі, М. Жыў на свеце дзед Васіль : да 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Віткі / Мікола Чарняўскі // Пралеска. – 2011. - № 5. – С. 58-60.
-
Чарняўскі, М. Жыў на свеце дзед Васіль… // Чарняўскі, М. З думкай пра Беларусь, альбо Есць дзіва, адвечнае дзіва… : апавяданні, вершы, загадкі. – Мінск, 2015. - С. 41 – 54.
-
Шандроха, Н. Э. Жывая і дзейсная педагогіка Васіля Віткі / Нона Шандроха // Роднае слова. - 2016. — № 11. — С. [57] —61.
-
Шаўлоўская, М. Ф. Вітка Васіль / М. Ф. Шаўлоўская // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 2. Верабей – Іваноў / Ін-т літ. Імя Я.Купалы АН Рэспублікі Беларусь, Беларуская Энцыклапедыя; рэдкал. : І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск,1992. – С.15-16.
-
Шахновіч, Г. Народжаны пад знакам паэзіі / Г. Шахновіч // Бібліятэка прапануе. – 2011. - № 8. – С. 38-41.
-
Шніп, В. Балада Васіля Віткі (16.05.1911–05.07.1996) / Віктар Шніп // Полымя. – 2012. – № 1. – С. 34.
-
Юрэвіч, У. Сейбіт дабра і справядлівасці // Юрэвіч, У. Погляд : літаратурная крытыка. – Мінск, 1974. – С. 166–193.
-
Яфімава, М. “Сее сонцам свой палетак” : развагі пра творчасць В. Віткі / М. Яфімава // Роднае слова. – 1996. – №5.– С. 16-23.
-
Яфімава, М. Сонечны талент : Васілю Вітку – 80 / М. Яфімава // Настаўніцкая газета. – 1991. – 15 мая.
-
Яфімава, М. Сонцам сеяў свой палетак : да 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Віткі ( Цімоха Васільевіча Крысько) / Маргарыта Яфімава // Полымя. – 2011. – № 5. – С. 163-167.
***
-
Витка Василий (наст. Крысько Тимофей Васильевич; 16.5.1911, д. Евличи Слуцкого р-на — 5.7.1996), белорусский поэт // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 5. Минская область. В 3 кн. Кн.1. А—З / редкол. : В. В. Андриевич (гл. ред.) [и др.]. — Минск, 2016. — С. 187—188.
-
Нестерович, О. Б. Витка Василь (наст. Крысько Тимофей Васильевич; 16.5.1911, д. Евличи Слуцкого р-на – 5.7.1996), белорусский поэт /О. Б. Нестерович // Республика Беларусь : энциклопедия. В 7 т. Т.2. А–Герань / редкол. : Г. П. Пашков (гл ред.) [ и др.]. – Минск, 2006. – С.721-722.
-
Чернявская, Ю. Несколько слов о моем деде / Юлия Чернявская // Неман. – 2010. - № 4. – С. 148-149.
-
Шибковская, Д. Семь дней из жизни окрыленного поэта / Диана Шибковская // 7 дней. – 2016. — 18 авг. (№33). — С. 28—29.
-
Юревич, В. Сеятель добра и справедливости // Юревич В. Испытание зрелостью: о современной белорусской литературе / Владимир Юревич. – Москва, 1981. – С. 236–254.