Васілевіч
Алена Сямёнаўна
“...Вылучалася Алена Васілевіч з пісьменніцкага асяроддзя
асаблівым дарам. Быў гэта рэдкі дар выклікаць ва ўсіх,
нават незычліўцаў, павагу да сябе як да Пісьменніцы-беларускі,
павагу да сябе як да Жанчыны...”
Валянціна Коўтун
“Я была б шчаслівая, каб мае творы краналі чытачоў,
каб былі ім патрэбныя, каб нешта падказалі,
аб нечым папярэдзілі юных...”
Алена Васілевіч
Нарадзілася Алена Сямёнаўна Васілевіч 22 снежня 1922 года ў вёсцы Ліпнікі ( раней – засценак Даманшчына) Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і ляснога аб’ездчыка.
Пасля заканчэння сямігодкі паступіла вучыцца ў Слуцкае педагагічнае вучылішча. Пасля другога курса падала заяву ў Рагачоўскі настаўніцкі інстытут на літфак. У чэрвені 1941 года закончыла інстытут. Тут яе напаткала вайна. Пасля вызвалення Мінска вярнулася на радзіму, была залічана студэнткай 3-га курса філалагічнага факультэта БДУ, які скончыла ў 1946 годзе. Выйшла замуж і паехала ў Курск, дзе жыла чатыры гады. Працавала літкансультантам у кніжнай рэдакцыі абласнога выдавецтва. У 1950 годзе вярнулася ў Мінск. Дваццаць два гады (1950-1972) была супрацоўніцай, потым загадчыцай аддзела культуры часопіса “Работніца і сялянка”. З 1972 па 1981 год Алена Васілевіч загадвала
рэдакцыяй юнацкай літаратуры выдавецтва “Мастацкая літаратура”, а ў 1981-1983 гадах – рэдакцыяй літаратуры для юнацтва выдавецтва “Юнацтва”. З 1983 года на пенсіі.
У літаратуру Алена Васілевіч прыйшла як празаік. У 1946 годзе напісала першую празаічную рэч – невялікую аповесць “У прастор жыцця”. Аповесць была надрукавана ў 1-м нумары часопіса “Беларусь” за 1947 год. У 1950 годзе выйшла з друку другая аповесць Алены Васілевіч “Шляхі-дарогі”. Пасля адзін за адным выходзяць зборнікі “Блізкія і знаёмыя”(1954), “Заўтра ў школу”(1956), “Сябры”(1958), “Апавяданні”(1959), “Падслухала сэрца”(1960) і іншыя. Асаблівасцю прозы Алены Васілевіч з’яўляецца яе аўтабіяграфічнасць.
Адным з самых буйных і яркіх твораў з’яўляецца тэтралогія “Пачакай, затрымайся…”. У яе ўвайшлі аповесці “Расці, Ганька”(1966), “Доля знойдзе цябе”(1968), “Новы свет”(1970), “Пачакай, затрымайся…”(1979). У 1994 годзе яна была дапоўнена новым раздзелам “…А праз месяц і дванаццаць дзён пачалася вайна”. Тэтралогія названа “галоўнай кнігай пісьменніцы” і стаіць у шэрагу лепшых аўтабіяграфічных твораў беларускай літаратуры. Вобраз і лёс Ганькі – гэта вобраз і лёс самой пісьменніцы.
Засведчыла Алена Васілевіч і талент казачніцы: даўно любімым творам дзяцей стала яе казка “Калінавая рукавічка”, якая ўвайшла ў беларускую дзіцячую класіку. Пісьменніца
пераклала на беларускую мову аповесць М. Стэльмаха “Гусі-лебедзі ляцяць”(1975), раман Д. Дэфо “Дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза”(1976), аповесць Г. Башырава “Зялёная мая калыска”(1981) і іншыя.
У 70-гады выходзяць зборнікі апавяданняў “Адно імгненне”, “Мыс Добрай Надзеі”. Васьмідзесятыя гады вызначаюцца зваротам да такіх жанраў, як эсэ, эцюд, замалёўка, роздум, успамін, літаратурны партрэт. Выйшлі ў свет зборнікі “Люблю, хвалююся – жыву”(1986), “Элегія”(1988).
У 2002 годзе выдана новая кніга пісьменніцы “Першая жонка нябожчыка”. У яе ўвайшлі апавяданні, напісаныя ў апошнія гады.
Алена Васілевіч узнагароджана Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета УССР, ордэнам “Знак Пашаны”, медалямі. За тэтралогію “Пачакай, затрымайся…” у 1976 годзе ёй прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР.
Памерла 8 жніўня 2021 года.
Творы А. Васілевіч
-
Васілевіч, А. Адна старонка / Алена Васілевіч // Кузьма Чорны. Чалавек — гэта цэлы свет: успаміны, эсэ, артыкулы, інтэрв'ю, дакументы. – Мінск, 2016. — С. 104—106.
-
Васілевіч, А. Адно імгненне : выбраныя апавяданні / Алена Васілевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. – 414 с. – (Бібліятэка беларускай прозы).
-
Васілевіч, А. Ах, свет, свет… : апавяданні / Алена Васілевіч // Крыніца. – 1996. – № 10. – С. 12–25.
-
.Васілевіч, А. Выбраныя творы / Алена Васілевіч; уклад., камент. аўтара; прадм. А. Сямёнавай. – Мінск : Беларуская навука, 2010. – 534 с. : [8] c. іл. – (“Беларускі кнігазбор” : Серыя 1. Мастацкая літаратура).
-
Васілевіч, А. Выбраныя творы. У 3 т. Т. 1. Аповесці / Алена Васілевіч; [аўт. прадмова Б. Бур’ян]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. – 480 с. : 1 л. партр.
-
Васілевіч, А. Выбраныя творы. У 3 т. Т. 2. Пачакай, затрымайся… : аповесці/ Алена Васілевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. – 478 с. : 1 л. партр.
-
Васілевіч, А. Выбраныя творы. У 3 т. Т. 3. Апавяданні, успаміны, партрэты, эсэ / Алена Васілевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. – 494 с. : 1 л. партр.
-
Васілевіч, А. Горкі ліпавы мёд / Алена Васілевіч // Кур’ер. – 2002. – 24 кастр.
-
Васілевіч, А. Горкі ліпавы мёд : апавяданні : для мал. і сярэд. шк. узросту / А. Васілевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2011. – 264 с. – (Школьная бібліятэка).
-
Васілевіч, А. Горкі ліпавы мёд : апавяданні : для мал. і сярэд. шк. узросту / А. Васілевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. – 264 с. – (Школьная бібліятэка).
-
Васілевіч, А. Горкі ліпавы мёд ; Падчарыца : апавяданні / Алена Васілевіч // Маладосць. – 2004. – № 10. – С. 53–75.
-
Васілевіч, А. Доля знойдзе цябе : аповесць / Алена Васілевіч ; іл. Ю. Пучынскага. – Мінск : Беларусь, 1968. – 128 с.
-
Васілевіч, А. Калінавая рукавічка ; Геша : апавяданні / Алена Васілевіч // Беларуская дзіцячая літаратура : хрэстаматыя. – Мінск, 2003. – С. 116–122.
-
Васілевіч, А. Лічыла дні зязюля… / Алена Васілевіч // Голас Радзімы. – 1998. – 4 чэрв. – С. 3.
-
Васілевіч, А. Люблю, хвалююся – жыву… : нататкі. Эсэ. Роздум / Алена Васілевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. – 272 с.
-
Васілевіч, А. Мыс Добрай Надзеі : апавяданне / Алена Васілевіч // Літаратура і мастацтва. – 2002. – № 51–52. – С. 9, 12.
-
Васілевіч, А. Мыс Добрай Надзеі : апавяданні, аповесць, нарысы / Алена Васілевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. – 352 с.
-
Васілевіч, А. Не з’явілася кніга быцця / А. Васілевіч // Крыніца. – 2001. – № 11-12. – С. 204–211.
-
Васілевіч, А. Пачакай, затрымайся… : аповесці / Алена Васілевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1972. – 480 с.
-
Васілевіч, А. Пачакай, затрымайся… : аповесці : для сярэд. І ст. шк. узросту / Алена Васілевіч ; маст. І. Давідовіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. – 512 с. : [8] л. іл.
-
Васілевіч, А. С. Пачакай, затрымайся…: аповесці : для сярэд. і ст. шк. узросту / А. С. Васілевіч; маст. В. Прыешкін. – Мінск : Юнацтва, 1987. – 496 с. : іл. – (Школьная бібліятэка).
-
Васілевіч , А. Пачакай, затрымайся… : аповесці / А. Васілевіч – Мінск : Юнацтва, 1994. – 526 с.
-
Васілевіч, А. Першая жонка нябожчыка : апавяданні, эцюды, думкі ўголас/ Алена Васілевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2002. – 256 с.
-
Васілевіч, А. Пісар страявой часці / Алена Васілевіч // Маладосць. – 2015. – № 5. – С. 4–11.
-
Васілевіч, А. Позні званок : [успаміны пра У.Караткевіча] / А. Васілевіч // Уладзімір Караткевіч. Быў. Есць. Буду! : успаміны, інтэрв’ю, эсэ. – Мінск, 2005. – С. 148– 152.
-
Васілевіч, А. Прачніся, Боская краса ! : вершы / Алена Васілевіч // Алеся. – 2010. – № 3. – С. 32–33.
-
Васілевіч, А. Рамантык – гуманіст : артыкул пра Я. Маўра / А. Васілевіч // Алеся. – 2003. – № 5. – С. 37.
-
Васілевіч, А. Расці, Ганька : аповесць / Алена Васілевіч. – Мінск, 1966. – 128 с.
-
Васілевіч, А. Саламонава прытча / А. Васілевіч // Алеся. – 2000. – № 11. – С.5.
-
Васілевіч, А. Станцыя Чышма : [апавяданне] / Алена Васілевіч // Маладосць. – 2017. – № 12. – С. 53–[60].
-
Васілевіч, А. Сябры / Алена Васілевіч // Беларуская літаратурная спадчына: анталогія. У 2 кн. Кн. 2 / уклад. П. М. Лапо [і інш.]. – Мінск, 2011. – С. 182–185.
-
Васілевіч, А. Трэцяя палата; Над горадам прашумеў лівень : апавяданні / Алена Васілевіч // Маладосць. – 2010. – № 5. – С. 32–44.
-
Васілевіч, А. У маім Слуцку… : урывак / А. Васілевіч // Насустрач духу : анталогія беларускай хрысціянскай прозы. – Мінск, 2002. – С. 182–185.
-
Васілевіч, А. У слуцкіх ткачых / А. Васілевіч // Работніца і сялянка. – 1955. – № 12.
-
Васілевіч, А. Элегія : апавяданні, эцюды, эсэ / Алена Васілевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. – 256 с.
***
-
Василевич, А. Королищевичи, Королищевичи…: нехрестоматийные страницы / А. Василевич // Неман. – 1997. – № 4. – С. 179–193.
-
Василевич, А. Мыс Доброй Надежды: повести и рассказы / Алена Василевич; авт. перевод с бел. Т. Смолянской. – Москва : Советский писатель, 1982. – 448 с.
-
Василевич, А. Новые страницы : рассказы / Алена Василевич // Неман. – 1998. – № 7. – С. 88–103.
-
Василевич, А. Подожди, задержись… : повесть / Алена Василевич; авт. пер. с бел. – Москва : Советский писатель, 1972. – 480 с.
-
Василевич, А. Подожди, задержись…: тетралогия. – Минск: Мастацкая літаратура, 1975. – 496 с.
-
Василевич, А. Такими я помню их… / Алена Василевич // Неман. – 1999. – № 5. – С. 225–235.
Аб жыцці і творчасці А. Васілевіч
-
Агняцвет, Э. “Толькі дабра жадаю!” / Э. Агняцвет // Літаратура і мастацтва. – 1997. – 19 снеж. – С. 8–9.
-
Алена Васілевіч // Беларуская дзіцячая літаратура: хрэстаматыя. – Мінск, 2003. – С. 116.
-
Алена Васілевіч: асноўныя вехі жыцця і творчасці // Пачатковае навучанне. – 2013. – № 3. – С. 80.
-
Алена Васілевіч : [Біяграфія] // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск, 1994. – С. 92.
-
Алена Васілевіч (Алена Сямёнаўна Васілевіч) (1922) // Беларуская дзіцячая літаратура : вучэб. дапам. / А. М. Макарэвіч [і інш.]; пад агул. рэд. А. М. Макарэвіча, М. Б. Яфімавай. – Мінск, 2008. – С. 395 –417.
-
Алена Васілевіч (нар. 1922) // Беларуская літаратурная спадчына : анталогія. У 2 кн. Кн. 2 / уклад. П. М. Лапо [і інш.]. – Мінск, 2011. – С. 181.
-
Алена Васілевіч адзначыла Дзень нараджэння // Кур’ер. – 2008. – 25 снеж. (№ 52). – С.19.
-
Алене Васілевіч — 90! // Маладосць. - 2012. — № 12. — 2 с. вокл.
-
Андраюк, С. А. Васілевіч Алена Сямёнаўна (н. 22.12. 1922, в. Ліпнікі Слуцкага раёна Мінскай вобласці), беларуская пісьменніца / С. А. Андраюк // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 4. Варанецкі – Гальфстрым / рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1997. – С. 22.
-
Андраюк, С. Імгненні жыцця // Андраюк С. Пісьменнікі. Кнігі. Літаратурна – крытычныя артыкулы. – Мінск, 1997. – С. 274–281.
-
Бараўкова , А. М. Алена Васілевіч "Пажар" : літаратурнае чытанне. IV клас / Бараўкова Аксана Мікалаеўна // Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа. – 2017. — № 7. — С. 19—23.
-
Бур’ян, Б. І боязна да крыку, і радасна да слез : варыяцыя на тэму “пісьменнік Алена Васілевіч” / Б. Бур’ян // Літаратура і мастацтва. – 2002. – 20 снеж.(№ 51–52). – С. 6–7.
-
Васілевіч А. // Пісьменнікі Савецкай Беларусі : кароткі даведнік / склад. А. Гардзіцкі. – Мінск, 1981. – С. 60–61.
-
Васілевіч А. Аўтабіяграфія // Пра час і пра сябе : аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў / [складанне і падрыхтоўка тэкстаў Я. Казекі]. – Мінск, 1966. – С. 63–65.
-
Васілевіч, А. З табой / А. Васілевіч; [гутарку вёў] Л. Галубовіч // Крыніца. – 1996. – № 10. – С. 3–11.
-
Васілевіч Алена // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 1. Абуховіч – Ватацы / Ін-т літ. імя Я.Купалы АН Рэспубліка Беларусь, Беларуская Энцыклапедыя; рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск,1992. – С. 515–519.
-
Васілевіч Алена // Піскун, Л. А. Пісьменніцы Беларусі / Піскун Л. А., Піскун Я. У. – Мазыр, 1997. – С. 19–20.
-
Галубовіч, Л. “Пачакай, затрымайся…” / Леанід Галубовіч // Літаратура і мастацтва.– 2002. – 20 снеж. – С. 6–7.
-
Дасаева, Т. М. Зямля, дзе было наканавана нарадзіцца : Случчына ў аўтабіяграфічнай прозе Алены Васілевіч / Таццяна Дасаева // Роднае слова. – 2018. — № 10. — С. 13—16.
-
Дасаева, Т. М. Зямля, дзе было наканавана нарадзіцца : Случчына ў аўтабіяграфічнай прозе Алены Васілевіч / Таццяна Дасаева // Роднае слова. – 2018. — № 11. — С. 10—13.
-
Дасаева, Т. Не юбілейная гаворка / Т. Дасаева // Полымя. – 1995. – № 10. – С. 215–230.
-
Есакоў, А. Тэма і яе вырашэнне / А. Есакоў // Полымя. – 1995. – № 6. – С. 152–154.
-
Жук, А. Родам з краіны Ідылія : Алене Васілевіч – 80 / А. Жук / Слуцкі край. – 2002. – 21 снеж.
-
Іўчанка, В. М. Васілевіч Алена Сямёнаўна (н. 22. 12. 1922, в. Ліпнікі Слуцкага р-на), беларуская пісьменніца / В. М. Іўчанка // Культура Беларусі : энцыклапедыя . У 2 т. Т.2. Б – Г / рэдкал. : Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2011. – С. 220.
-
Канапелька, А. Кнігаўка над кнігаю быцця: А. С. Васілевіч / Ала Канапелька // Алеся. – 2002. – № 12. – С. 2–3.
-
Карнялюк, К. Пачакай, затрымайся… : голас нашай зямлячкі Алены Васілевіч / К. Карнялюк // Слуцкі край. – 1998. – 14 студз.
-
Коўтун, В. Нязгасная тэма таленту / Валянціна Коўтун // Полымя. – 1998. – № 1. – С. 250–253.
-
Лаўрык, Т. Пісьменніца нягучнай танальнасці / Т. Лаўрык // Роднае слова. – 2005. – № 9. – С. 85–91.
-
Ліпаева, Т. Апавяданне як літаратурны жанр. Апавяданне "Сябры" Алены Васілевіч : урок беларускай літаратуры (VI клас) / Таццяна Ліпаева // Роднае слова. – 2015. — № 1. — С. 64—66.
-
Лойка, А. Фалькларыст Уладзімір Васілевіч: 60 гадоў/ Алесь Лойка // Наша слова. – 2012. – 4 студз. (№ 1). – С. 3.
-
Лук’янцава, Л. Пісьменніца Алена Васілевіч / Л. Лук’янцава // Кур’ер. – 2002. – 19 снеж. – С. 3.
-
Ляшук, В. Вывучэнне твораў Алены Васілевіч, VII клас / Вера Ляшук // Роднае слова. – 2007. – № 12. – С. 43–44.
-
Марціновіч, А. Алена Сямёнаўна Васілевіч / Алесь Марціновіч // Шлях Ільіча. – 1973. – 5 крас. – (Пісьменнікі-землякі).
-
Марціновіч, А. Ёсць краіна маленства // Марціновіч, А. Дарога ў запаветнае. – Мінск, 1992. – С. 82–89.
-
Марціновіч, А. Імгненні цудоўных сустрэч / Алесь Марціновіч // Шлях Ільіча. – 1974. – 20 чэрв.
-
Навумчык, М. Апавяданне "Сябры" Алены Васілевіч : тэставы кантроль па літаратуры (VI клас) / Мікалай Навумчык // Роднае слова. - 2014. — № 11. — С. 59—60.
-
Пабачыла свет кніга Алены Васілевіч // Кур’ер. – 2010. – 6 мая (№ 18). – С. 6.
-
Палтаран, В. Вышыня, узнятая працай / В. Палтаран // Літаратура і мастацтва. – 1982. – 24 снеж. – С. 11.
-
Салаўян, Н. У. Логіка-сэнсавая мадэль — навігатар у прасторы мастацкага тэксту : вывучэнне апавядання А. Васілевіч "Сябры" / Н. У. Салаўян // Народная асвета. – 2018. — № 3. — С. 70—73.
-
Субаткоўская, Л. Жыццё, напоўненае творчасцю : 75 гадоў А. Васілевіч / Л. Субаткоўская // Слуцкі край. – 1997. – 24 снеж. – С. 2.
-
Сямёнава, А. Душы высокая свабода… : пісьменніцкі і чалавечы талент А. Васілевіч / А. Сямёнава // Голас Радзімы. – 1997. – 11 снеж. – С. 1,6.
-
Сямёнава, А. “Схіляюся над белаю старонкай…” / Ала Сямёнава// Крыніца. – 1996. – № 10. – С. 3–13.
-
Тычына, М. Дзе ты, краіна ідылія? : сцежкамі герояў Алены Васілевіч / М. Тычына // Літаратура і мастацтва. – 1992. – 12 чэрв.– С. 6.
-
Тычына, М. Новае вяртанне Ганькі / Міхаіл Тычына // Слуцкі край. – 2010. – 20 жн. – С. 16.
-
Тычына, М. Талент не старэе / М. Тычына // Слуцкі край. – 2003. – 17 мая.
-
Хворастава, А. “Дружба – вялікая сіла!” : урок па апавяданні Алены Васілевіч “Сябры”. VI клас / Алена Хворастава // Роднае слова. – 2008. – № 2. – С. 30–32.
-
Чарняўскі, М. З верай у будучыню // Вяселка. - 2012. – № 12. - С. 11.
-
Чыкун, Г. М. Здароўя не купіш – яго розум дае : урок пазакласнага чытання па апавяданні Алены Васілевіч “Як я быў доктарам” / Г. М. Чыкун // Здаровы лад жыцця. – 2007. – № 2. – С. 28–29.
-
Шупенька, Г. “Люблю, хвалююся – жыву…” / Генадзь Шупенька // Літаратура і мастацтва. – 1992. – 18 снеж. (№ 51). – С. 6–7.
-
Шупенька, Г. Не стамляйцеся быць чалавечнай!.. : да юбілею Алены Васілевіч / Г. Шупенька // Роднае слова. – 2002. – № 12. – С. 4–6.
-
Шупенька, Г. Шчыры і добры талент / Г. Шупенька // Полымя. – 1972. – № 4. – С. 200–209.
-
Шыдлоўская, С. Алена Васілевіч : "Я – не класічная пісьменніца" / Святлана Шыдлоўская // Алеся. – 2019. — № 1. — С. 7—9.
-
Явар, С. На выспе людскасці / Святлана Явар // Літаратура і мастацтва. – 2003. – 4 крас.– С. 6–7.
-
Яфімава, М. З-пад Коласава крыла : А. Васілевіч / Маргарыта Яфімава // Полымя. – 2002. – № 11–12. – С. 301–314.
-
Яфімава, М. Няхай не пакідае нас надзея! : дыялог з Аленай Васілевіч / Маргарыта Яфімава // Роднае слова. – 1997. – № 12. – С. 15–30.
***
-
Андреюк, С. А. Василевич Елена Семеновна (р. 22. 12. 1922, д. Липники Слуцкого района), белорусская писательница / С. А. Андреюк // Республика Беларусь: энциклопедия. В 7 т. Т. 2. А – Герань / редкол. : Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск, 2006. – С. 591–592.