top of page

Барысавец

Сяргей Анатольевіч

   Нарадзіўся пісьменнік ў 1963 годзе ў  Слуцку. Зараз жыве у Мінску. Яго бацька Анатолій Дзмітрыевіч доўгі час працаваў галоўным інжынерам нафтабазы, а маці Ядвіга Аляксандраўна – настаўніцай у сярэдняй школе №6. Сяргей Барысавец таксама вучыўся ў гэтай школе. На яго жыццёвым рахунку  – навучанне ў двух навучальных установах сістэмы МУС, служба  на кіруючых пасадах у розных падраздзяленнях сілавых міністэрств.

   Займаўся навуковай дзейнасцю: кіраваў распрацоўкай больш  120 нарматыўных прававых  актаў, дзяржаўных стандартаў, даследаваннямі работы абсталявання ў аварыйных рэжымах. Удзельнічаў у распрацоўцы дзяржаўнай праграмы па папярэджванню надзвычайных сітуацый і гібелі людзей на іх і плана мерапрыемстваў па яе рэалізацыі. Падпалкоўнік запаса, мае ўрадавыя ўзнагароды. 

Барысавец Сяргей Анатольевіч.jpg

  Са школьных гадоў Сяргей Барысавец захапляўся літаратурай. Спачатку пісаў вершы, а  затым паспрабаваў свае сілы ў прозе. Ён – аўтар зборніка вершаў «Короткий февраль» (2005), кніг прозы «Жизненное половодье» (2006) і «Страницы вчерашнего» (2010), публікацый у альманахах «Понедельник» (2005, 2008)  і «Посейдон» (2010).

 Пра сваю кнігу «Страницы вчерашнего» ён сказаў: «Рядом с нами существует множество  ярких колоритных личностей, а также тихих незаметных людей, которых с первого взгляда и не рассмотреть. Ежесекундно в мире происходит кладезь событий, которые могут стать для любого автора стержнем многих произведений. Вот и я  перевернул в своей памяти некоторые странички давно минувших дней».

   Зараз Сяргей Анатольевіч жыве на два гарады, хаця больш бывае ў Слуцку, чым у Мінску. Наганяе ўпушчанае. Стаў намінантам нацыянальнай літаратурнай прэміі «Паэт года-2015»

Барысавец Сяргей Анатольевіч Жизненное половодье

«Рядом с нами существует множество ярких колоритных личностей, а также тихих незаметных людей, которых с первого взгляда и не рассмотреть. Ежесекундно в мире происходит кладезь событий, которые могут стать для любого автора стержнем многих произведений. Вот и я  перевернул в своей памяти некоторые странички давно минувших дней». 

С. Барысавец

(Расія), а таксама намініраваны на нацыянальную літаратурную прэмію «Пісьменнік года-2015» і «Пісьменнік года-2016» (Расія).

Творы С. Барысаўца

  1. Борисовец, С. Жизненное половодье : книга прозы / Сергей Борисовец. – Минск : Беллитфонд, 2006. – 319с.

  2. Борисовец, С.  Короткий февраль / Сергей Борисовец. – Минск: Беллітфонд, 2005. – 127 с.

  3. Борисовец, С. Короткий февраль : стихи / Сергей Борисовец // Кур’ер. – 2009. – 26 лют. (№ 9). – С. 8.

  4. Борисовец, С. Не плачь, погода ; Застывшая душа ; Запоздалая встреча ; Лабиринт : стихи / Сергей Борисовец // Слуцкі край. – 2011. – 15 крас. – С. 4.

  5. Борисовец, С. Страницы вчерашнего [Текст] : рассказы / Сергей Борисовец. - Минск : Современная школа, 2010. - 212 с.

Творы С. Барысаўца

​Аб жыцці і творчасці С. Барысаўца

  1. Жук, А. В планах – написать о Слутчине / Анатолий Жук // Слуцкі край. – 2011. – 15 крас. – С. 4.

Аб жыцці і творчасці С. Барысаўца
bottom of page