top of page

Алешка

Антон Антонавіч

    Нарадзіўся Антон Антонавіч Алешка  1 лютага 1913 года ў вёсцы Балотчыцы Слуцкага раёна. Бацькі былі малазямельныя сяляне. З маленства Антон Алешка палюбіў кнігу, вельмі рана навучыўся чытаць.. Калі скончыў пачатковую школу ў сваёй вёсцы, бацька адвёз яго ў вёску Чапліцы вучыцца. Там ён скончыў сямігодку і пасля яе заканчэння падаў дакументы ў Слуцкі педтэхнікум, дзе правучыўся два гады і ў 1931 годзе быў накіраваны на працу ў школу ў мястэчка Лапічы Асіповіцкага раёна. Там выкладаў  беларускую мову і літаратуру, а таксама рускую мову і літаратуру. Працаваў у школе чатыры гады, кіраваў рознымі гурткамі. Быў сярод іх і драматычны гурток. Разам з вучнямі часта прымаў удзел у розных пастаноўках.

   У гэты ж час Антон Антонавіч пачынае пісаць пра жыццё і працу ў глухой палескай вёсцы маладога настаўніка. Напісаў каля дзясятка апавяданняў, але друкаваць нікуды не пасылаў. Лічыў, што мастацкі ўзровень апавяданняў пакуль што не надта высокі. Таму і пісаў у той час больш для сябе. Першы  твор, які з'явіўся ў друку ў 1932 годзе — было апавяданне «Песня восені».

   У 1935 годзе Антон Антонавіч паступае ў Варонежскі медыцынскі інстытут, а яшчэ праз год у ліку студэнтаў-выдатнікаў яго накіроўваюць у Ваенна-медыцынскую акадэмію імя С. М. Кірава ў Ленінград.

   Даведаўшыся пра тое, што адзін з студэнтаў ужо друкаваўся ў часопісах, начальства прызначае Антона Алешку рэдактарам акадэмічнай газеты. Так што і ў час вучобы на ваенурача ён працягваў пісаць. Але гэта была не праца ў акадэмічнай газеце, а праца над значнымі і цікавымі тэмамі з жыцця беларускай вёскі. У 1938 годзе ў часопісе «Полымя» друкуецца яго аповесць «Маладосць» і шэраг апавяданняў.

   Вучобу ў акадэміі скончыў напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе і быў накіраваны на Далёкі Усход, але неўзабаве вайна паламала ўсе планы.

   Апошні час перад вайной жыў у Ленінградзе з сям'ёй — жонкай і маленькім сынам. Адсюль, атрымаўшы званне ваенурача, трапіў у дзеючую армію спачатку на Заходні, а потым на 3-ці Беларускі фронт. На фронце быў прыняты ў рады Камуністычнай партыі.

   Антон Антонавіч Алешка  быў непасрэдным сведкам шматлікіх подзвігаў савецкіх людзей. На фронце яму доўгі час давялося служыць сярод авіятараў, у злучэнні, у якое ўваходзіў славуты авіяполк французскіх добраахвотнікаў «Нармандыя — Нёман». Ён неаднаразова гутарыў з французскімі лётчыкамі, якія прыляцелі ў чужую краіну, каб змагацца тут з фашызмам за свабоду і сваёй Францыі.

   Пісаць на фронце даводзілася ўрыўкамі, франтавыя ўмовы не вельмі спрыялі гэтаму. Але калі выпадала вольная хвіліна паміж баямі, ён заўсёды браўся за пяро. За гады вайны напісаў шэраг апавяданняў і аповесцей, але амаль усё гэта згубілася.

   Увесь ваенны час ён вёў франтавы дзённік, які заўсёды насіў з сабой, якому давяраў свае перажыванні, сваё адзіноцтва, і трымаў яго ў халявах ботаў. Першы запіс у ім зроблены 4 красавіка 1942 года, апошні датаваны 28 кастрычніка 1944года. У дзённіку – звычайнае жыццё “радавога салдата” вайны, маёра медыцынскай службы, Антона Алешкі: будні ваенных аэрадромаў, санчасцей, тылавых брыгад, эпізоды адступленняў і наступленняў савецкіх войскаў, баявых вылетаў лётчыкаў і інш. Ваенны ўрач занатоўвае не толькі факты і падзеі, ён апісвае людзей, якія сустракаюцца ў яго жыцці, і дае трапныя, часам з’едлівыя, характарыстыкі працаўнікам тылу. У дзённіку, з метэаралагічнай дакладнасцю, даецца апісанне, ці прагноз пагоды, ад якой залежаць дзеянні ўсіх аэрадромных службаў. Але, лірык па натуры, Алешка бачыць і апісвае не проста стан прыроды, а яе дасканаласць і прыгажоць, якія дапамагаюць адчуваць сябе чалавекам на роднай і знявечанай зямлі. Пісьменнік знаходзіць час і для самаўдасканалення: чытае сусветную класіку, філосафаў, слухае радыё, робіць у дзённіку выпіскі з твораў Гётэ, Дантэ, Коласа, Сіманава, Стэндаля, Шэкспіра, піша апавяданні, якія дасылае на конкурс у ваенны друк.

   Дзённік багата населены прозвішчамі салдат і камандзіраў, назвамі расійскіх і беларускіх гарадоў і вёсак – маршрутамі перамяшчэнняў авіяпалка, у якім пісменнік служыў, замалёўкамі ваеннага быту. Аўтар штодзённа рызыкаваў сваім жыццём, калі вёў дзённік насуперак забароне ўсякіх асабістых запісаў, нататак, малюнкаў ва ўмовах ваенных дзеянняў. Прага творчасці была вышэй, чым страх перад пакараннем ваеннай цэнзуры. Усё ж такі шчаслівая зорка ахоўвала ўрача Антона Алешку ў яго творчых памкненнях у суровыя ваенныя гады…

   Сёння гэты унікальны дакумент – жывое сведчанне часоў Вялікай Айчаннай вайны – захоўваецца разам з усёй літаратурнай спадчынай Антона Антонавіча Алешкі ў яго асабістым фондзе ў Беларускім дзяржаўным архіве -  музеі літаратуры і мастацтва. Дзённік, які ўяўляе сабой палову агульнага сшытка, захаваўся не вельмі добра. Ёсць пашкоджанныя, адарваныя лісты. Тэкст, напісаны ў асноўным алоўкам, у многіх месцах згубіўся, сцёрліся асобныя словы.

   Служба ваенурача на фронце была нялёгкай, небяспечнай яшчэ і таму, што авіяцыйны полк, як правіла, размяшчаўся на аэрадромах, у некалькіх кіламетрах ад лініі фронту. Аэрадромы часта падвяргаліся варожай бамбёжцы, артабстрэлам.

 

Антон Алешка.jpg

«Імя пісьменніка Антона Алешкі займае сваё адметнае  месца. Ён адкрыў новыя старонкі вайны. Тыя старонкі, якія мог

адкрыць толькі той, хто бачыў на свае вочы людзей, бачыў,  як знішчальнікі садзіліся, як французы з эскадрыллі  «Нармандыя – Неман» вярталіся з баявых палётаў на прастрэленых самалётах. І ён пра гэта ўсё расказаў».

                                                                                            Алесь Савіцкі

Антон Алешка Дороги без следов.png
Антон Алешка Неба на замку.jpg

  Усе гэтыя баявыя эпізоды, прыклады мужнасці нашых воінаў у барацьбе з фашыстамі, вельмі дапамагалі Антону Антонавічу ў рабоце над новым раманам, які ён назваў «Дарогі без слядоў».   Пасля Вялікай Айчыннай вайны  Антон Алешка яшчэ доўгі час служыў ваенурачом у часцях знішчальнай авіяцыі. Дэмабілізаваўся у 1963 годзе і ў той час у Антона Антонавіча  ўзнікла задумка напісаць пра баявое братэрства савецкіх і французскіх лётчыкаў. Дакладней, такую мару ён выношваў ужо даўно, яшчэ з часу вайны, але здолеў прыступіць да гэтай тэмы толькі шмат пазней. Асноўная тэма творчасці  Антона Антонавіча Алешкі  —  гэта жыццё, баявая вучоба лётчыкаў. Пасля вайны выйшла з друку аповесць «Раніца»  (1949). Потым былі выданы кнігі «Іх першых вітае сонца» (1957), «Над намі мільён вышыні» (1965), кніга апавяданняў  «Пяць сутак» (1959). У апошні час працаваў над раманам “Крылатае племя”.

Творы А. Алешкі

   Заўчасная смерць пісьменніка 13 верасня 1971 года абарвала работу,раман застаўся  незакончаным. Але і ён мае бяспрэчную гістарычную і літаратурную каштоўнасць.

  А. Алешка ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны ІІ ступені,  двумя ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам “Знак Пашаны”, медалямі, ганаровай  граматай Вярхоўнага Савета БССР. 

   Антон Антонавіч Алешка  пакінуў значны след у беларускай літаратуры.

Творы А. Алешкі

  1. Алешка, А. “І ў марах успамінаць усё…”: дзённік франтавога ўрача / Антон Алешка // Мы жылі ў буднях барацьбы...: старонкі ваенных дзённікаў беларускіх пісьменнікаў / [укладанне, прадмова, уступныя артыкулы і каментарыі Г. Запартыкі]. - Мінск , 2020. – С. 205–260.

  2. Алешка, А. Іх першых вітае сонца: аповесці / А. Алешка. – Мінск : Дзяржвыд БССР, 1957. – 182с.

  3. Алешка, А. Неба на замку: раманы, аповесці, апавяданні / А. А. Алешка. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1984. – 558с.

  4. Алешка, А. Пяць сутак: аповесці / А. Алешка. – Мінск: Дзяржвыд БССР, 1959. – 148с.

  5. Алешка, А. Шляхамі вайны: дзённік/ А. Алешка // Полымя. – 2005. – № 7. – С. 161–178.

***

  1. Алешко, А. Дороги без следов: роман / А. А. Алешко; пер. с бел. Г. Попова. – Минск: Мастацкая літаратура, 1972. – 279 с. – (Белорусский роман).

  2. Алешко, А. А. Из дневника военного врача : 1942—1945 / Антон Алешко ; подгот. к публ. Валерия Алешко // Неман. – 2016. — № 6. — С. 170—187.

  3. Алешко, А. Небо на замке: повести; пер. с бел. / Антон Алешко. – Минск : Мастацкая літаратура, 1982. – 351с. – (Библиотека белорусской повести).

​Аб жыцці і творчасці А. Алешкі

  1. Алешка Антон Антонавіч (1.2.1913, в. Балотчыцы Слуцкага р-на – 13.09.1971), беларускі пісьменнік // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Т. 1 : А-Б/ рэдкал.: Т. У. Бялова(гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2010. – С. 117.

  2. Алешка Антон Антонавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка: у 2 кн. Кн.2. – Мінск, 2001. – С. 457.

  3. Алешка Антон // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. Т. 1. – Мінск, 1992. – С. 72–73.

  4. Алешка А. А. // Пісьменнікі Савецкай Беларусі: кароткі даведнік / склад. А. Гардзіцкі. – Мінск, 1981. – С. 12.

  5. Васілевіч, І. Майстар “лётнай” тэмы: 100 гадоў з дня нараджэння Антона Алешкі / Іна Васілевіч // Слуцкі край. – 2013. – 1 лют. – С. 5.

  6. Вашчанка, А.  Летапісцы векапомных дзён//  Лiтаратура i мастацтва. – 2015. – 17 крас. (№15). –  С. 8.

  7. Жук, А. Адкрывальнік новай тэмы/ Анатоль Жук // Наша слова. – 2013. – 20 лют. (№8). – С. 2.

  8. Жук, А. Валерый Алешка: “Усё больш разумею бацьку” / А. Жук // Слуцкі край. – 2006. – 9 верас. – С. 5.

  9. Залеская, Г. След у жыцці / Г. Залеская // Слуцкі край. – 1993. – 3 лютага. 

  10. Залеская, Г. У памяці і ў сэрцы: да 85-годдзя з дня нараджэння Антона Алешкі / Г. Залеская // Слуцкі край. – 1998. – 7 лют.

  11. Запартыка, Г. Антон Алешка / Ганна Запартыка // Мы жылі ў буднях барацьбы...: старонкі ваенных дзённікаў беларускіх пісьменнікаў / [укладанне, прадмова, уступныя артыкулы і каментарыі Г. Запартыкі]. - Мінск , 2020. – С. 202–204.

  12. Лукъянцава, Л. Пісьменнік Антон Алешка / Л. Лук’янцава // Кур’ер. – 2003. – 13 лют. – С. 4.

  13. Марціновіч, А. Майстар лётнай тэмы: да 60-годдзя з дня нараджэння пісьменніка-земляка А. А. Алешкі / А. Марціновіч // Шлях Ільіча. – 1973. – 1 лют.

  14. На крылах мары: да 100-годдзя з дня нараджэння Антона Алешкі / Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі чытачоў ; склад. А. В. Крамінкіна ; рэд. Л. В. Гурыновіч.–- Слуцк : [б. в.], 2013. – 17с.

  15. Паўлаў, У. Бярозавы сок: да 90-годдзя з дня нараджэння Антона Алешкі / У. Паўлаў // Літаратура і мастацтва. – 2003. – № 6. – С. 13.

  16. Пераможныя крылы "Нармандыі-Нёман" // Памяць: Слуцкі раён. Слуцк. Кн. 3 / уклад. В. С. Відлога; маст. Э. Э. Жакевіч. - Мінск, 2015. — С. 326—327.

  17. Савельев, Д. В. Алешко Антон Антонович (1.2.1913, д. Болотчицы Слуцкого р-на — 13.9.1971), белорусский писатель / Д. В. Савельев // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 5. Минская область. В 3 кн. Кн.1. А—З / редкол. : В. В. Андриевич (гл. ред.) [и др.]. — Минск, 2016. — С. 24.

  18. Стряпчий, А. Заведите семейный альбом: А. Алешко // Белорусская нива. – 2005. – 5 нояб. – С. 11.

Аб жыцці і творчасці А. Алешк
bottom of page