top of page

Падліпская

Зоя Іванаўна

Падліпская Зоя Іванаўна.jpg

"Куды б мяне дарогі не вялі,

Я з кожным днём,

Як з кожным новым вершам,

Ўсім сэрцам прырастаю да зямлі,

Дзе некалі зрабіла крок свой першы".

З. Падліпская

   Зоя Іванаўна Падліпская, беларуская паэтэса, празаік, публіцыст, перакладчык, педагог, член Саюза пісьменнікоў Беларусі, выдатнік друку Беларусі. Роднае слова для нашай зямлячкі — добры анёл – ахоўнік, які суправаджае яе па жыцці ад самага нараджэння, які накіроўвае, абараняе, дапамагае цвёрда стаяць на зямлі ў самыя складаныя моманты.   Яна нарадзілася ў вёсцы Сярагі Слуцкага раёна. Скончыла Сяражскую СШ, Слуцкае медыцынскае вучылішча, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, аспірантуру пры ім. Працавала медсястрой, выхавальнікам у дзіцячым садзе, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 10 імя С. Ф. Рубанава г. Слуцка, арганізатарам у Слуцкім аддзеле адукацыі, метадыстам, начальнікам аддзела выхаваўчай работы ў Мінскім абластным інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў адукацыі, начальнікам аддзела грамадска-гуманітарнай адукацыі, а потым прарэктарам па вучэбнай рабоце Мінскага гарадского інстытута павышэння кваліфікацыі кадраў адукацыі, галоўным інспектарам Міністэрства адукацыі, з 2009 па 2019 гады — галоўным рэдактарам часопіса “Роднае слова”. З мая 2019 года — дырэктар Цэнтра праваслаўнага краязнаўства і нацыянальнай культуры пры Сінадальным аддзеле Беларускай Праваслаўнай Царквы. Падліпская – даследчык сучаснай беларускай паэзіі, аўтар больш як 30 навуковых і навукова-метадычных публікацый.

   Пачатак літаратурнай дзейнасці – студзень 1991 г., калі ў газеце “Мінская праўда” была надрукавана паэтычная падборка “Словы сагрэтыя сэрцам”. Першыя празаічныя творы ў часопісе “Маладосць” пад назвай “Крымскі калейдаскоп” (2000). Друкавалася ў ЛІМе, часопісах «Полымя», «Маладосць», «Роднае слова», «Першацвет», зборніках «Нас слова Купалы да творчасці кліча» (1995,1997), «Прызнанне ў любові і каханні» (2005) і інш.  З 2001 года яна член Саюза пісьменнікаў Беларусі.      

Зоя Падліпская – аўтар зборнікаў паэзіі  “Палон нябёсаў” (1998), “У вэлюме завей” (2005), “Малюся зорам” (2014), кнігі прозы “Нашчадкі выбранцаў” (электронны варыянт, 2017), рамана-споведзі “Маналог у паўстагоддзя” (2019), вучэбнага выдання «Вобраз часу праз прызму беларускай філасофскай лірыкі апошняй чвэрці XX стагоддзя» (2002), вучэбна-метадычнага дапаможніка «У дапамогу настаўніку беларускай мовы і літаратуры» (2003), адна з аўтараў фотаальбома-кнігі “Зямля сілы. Белавежская пушча” (2006), кнігі “Бачу Беларусь такой” (2018), агульных паэтычных зборнікаў: “Прызнанне ў любові і каханні” (2004), “Краіну родную люблю” (2010), “На мове сэрца” (2013), “На прасторах любай Беларусі” (2013), “Па праву жывога. Кніга-прызнанне сучасных беларускіх паэтаў да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (2014), “Неделимое русло” (2014, Санкт-Петербург), “Разам з Радзімай: песні беларускіх кампазітараў і паэтаў” (2016).

   Пісьменніца – гераіня аўтарскай перадачы Ларысы Грынько “Лёсу свайго гаспадыня” (СТВ, 2007), аўтарскай перадачы Алены Трацэнкі “Дыяблог. Пра мову” (БТ-3, 2016). Аўтар сцэнарыя дакументальнага фільма “Я – дзяўчынка на шары” пра жыццёвы і творчы шлях Раісы Баравіковай (БТ, 2009), аўтар верша “Мой горад” да дакументальнага фільма “Минск обзорный” (рэж. Дзяніс Краўцоў, 2011). Песні на словы Зоі Падліпскай напісаны кампазітарамі А. Атрашкевіч, Л. Шурманам, Д. Сушко, Д. Пятровічам.

   У 2019 годзе ў выдавецтве “Рэдакцыя часопіса “Роднае слова” выйшаў раман-споведзь Зоі Падліпскай “Маналог у паўстагоддзя”. Гэтая кніга своеасаблівы маналог, адрасаваны Маці, якую пісьменніца страціла ў сямігадовым узросте. Тое, што перажыла зусім маленькая дзяўчынка, перадаецца настолькі шчыра, кранальна, што калі чытаеш, міжволі падступаюць слёзы. Твор складаецца з абразкоў, нарысаў, артыкулаў, эсэ і вершаў. Акрамя ўспамінаў аб маці, прадстаўлены і этапы станаўлення асобы пісьменніцы, цікавыя факты з жыцця яе блізкіх і родных, таксама расповед пра родныя сэрцу мясціны. Копіі дакументаў і фотаздымкі з’яўляюцца выдатнай ілюстрацыяй да зместу рамана. Пратаірэй Павел Сердзюк так ахарактэрызаваў  гэты твор пісьменніцы: “Раман “Маналог у паўстагоддзя” Зоі Іванаўны Падліпскай – літаратурны твор з вялікай літары, вельмі глыбокі, фундаментальны змест якога пранікае да глыбіні душы. Ён працяты правільным хрысціянскім разуменнем жыцця”.

 Зоя Іванаўна мае шмат узнагарод: Ганаровая грамата Слуцкага ГК ЛКСМБ (1980), Ганаровая грамата Слуцкага медыцынскага вучылішча (1983), Падзяка дырэкцыі і камітэта камсамола Слуцкага медыцынскага вучылішча (1983), Ганаровая грамата ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама (1999), Ганаровая грамата аддзела адукацыі Слуцкага гарвыканкама (2000), Падзяка старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта (2000), знак узнагароды “За службу на Каўказе” (2004), Грамата Мінскага гарадскога інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі (2006), Ганаровая грамата камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама (2007), Ганаровая грамата Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (2010), Дыплом Саюза пісьменнікаў Беларусі (2010),

Падліпская 2.jpg
Падліпская 3.jpg
Падліпская 1.jpg

Ганаровая грамата Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (2012), Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013), Падзяка аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2013), нагрудны знак Саюза пісьменнікаў Беларусі “За вялікі ўклад у літаратуру” (2013), медаль Імператарскага ордэна Святой Ганны (2013), Імператарскі ордэн Святой Вялікапакутніцы Анастасіі Вызваліцельніцы (2014), нагрудны знак Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь “Выдатнік друку Беларусі” (2013), Падзяка выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” і часопіса “Беларуская мова і літаратура” (2016), памятны знак “У гонар заснавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” (2018), Падзяка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь (2018), Ганаровая грамата Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2018), Ганаровая грамата Нацыянальнага інстытута адукацыі (2018), Ганаровая грамата Прэзідыума Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (2018), Грамата Інстытута журналістыкі БДУ (2018), Грамата Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы (2018), медаль “Свяшчэннапакутніка прасвітара Уладзіміра Хіраскі” ІІ ступені (2018), Дыплом лаўрэата прэміі “Чалавек безбар’ернага асяроддзя – 2019” за стварэнне літаратурнай серыі “Творы сучасных невідушчых аўтараў” (2019).

Творы З. Падліпскай

  1. Капылоў, І. Л. "Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына..." : конкурс да 90-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа / Ігар Капылоў, Зоя Падліпская // Роднае слова. – 2019. – № 2. – С. 3–5.

  2. Падліпская, З. Бабіна лета : [верш] / Зоя Падліпская // Слуцкі край. – 1993. – 9 кастр.

  3. Падліпская, З. Бабулі ; Ажынавы смак ; Дай сілы, Бог : вершы // Слуцкі край. – 2005. – 17 верас. – С. 4.

  4. Падліпская, З. “Без чалавечнасці не будзе і вечнасці…” : паэзія перыяду Вялікай Айчыннай вайны ( IX клас) / Зоя Падліпская // Роднае слова. – 2000. – № 5. – С. 43–51.

  5. Падліпская, З. І. Вернасць; Салдаты Брэста : [вершы] / Зоя Падліпская // Па праву жывога : кніга-прызнанне сучасных беларускіх паэтаў да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў / склад. Т. Ф. Рослік. - Мінск, 2014. – С. 296–298.

  6. Падліпская, З. Вершы / Зоя Падліпская // Алеся. – 2007. – № 3. – С. 37.

  7. Падліпская, З. Вершы / Зоя Падліпская // Літаратура і мастацтва. – 1999. – 21 мая (№ 20). – С. 8.

  8. Падліпская, З. Вершы / Зоя Падліпская // Маладосць. – 2001. – № 9. – С. 59–62.

  9. Падліпская, З. [Вершы] / Зоя Падліпская // На мове сэрца : зб. сучас. бел. паэзіі / склад. Т. Ф. Рослік. – Мінск, 2013. – С.90–172.

  10. Падліпская, З. Вершы / Зоя Падліпская // Першацвет. – 1996. – № 4. – С. 28–29.

  11. Падліпская, З. Вершы / Зоя Падліпская // Полымя. – 1996. – № 1. – С. 222–223.

  12. Падліпская, З. [Вершы] / Зоя Падліпская // Полымя. – 1996. – № 12. – С. 181–182.

  13. Падліпская, З. Вершы / Зоя Падліпская // Полымя. – 1996. – № 4. – С. 6–7.

  14. Падліпская, З. [Вершы] / Зоя Падліпская // Пралеска. – 2011. – № 3. – С. 49.

  15. Падліпская, З. Вершы / Зоя Падліпская // Роднае слова. – 1995. – № 12. – С. 166–168.

  16. Падліпская, З. Вершы / Зоя Падліпская // Чырвоная змена. – 2000. – 3 лют. – С. 5.

  17. Падліпская, З. Вобраз часу праз прызму беларускай філасофскай лірыкі апошняй чвэрці ХХ стагоддзя / Зоя Падліпская // Роднае слова. – 2001. – № 7. С.23–26 ; №9. – С.20–22.

  18. Падліпская, З.  Вобразы-сімвалы ў паэзіі Раісы Баравіковай і Яўгеніі Янішчыц / Зоя Падліпская // Маналог у паўстагоддзя… : раман-споведзь / Зоя Падліпская. – Мінск , 2019. – С. 240–246.

  19. Падліпская, З.  Выбранцы / Зоя Падліпская // Маналог у паўстагоддзя… : раман-споведзь / Зоя Падліпская. – Мінск , 2019. – С. 106–112.

  20. Падліпская, З. …Выкідаю слова “немагчыма” ; О, каб ты ведаў ! : вершы / Зоя Падліпская // Чырвоная змена. – 2000. – 3 лют.

  21. Падліпская, З. [Галінкі сонечнай мімозы...] : [верш] / Зоя Падліпская // Роднае слова. – 2019. – № 3. – С. 26.

  22. Падліпская, З. Да пытання стану беларускай мовы на сучасным этапе : асветніцкая праца праз СМІ / Зоя Падліпская // Роднае слова. – 2011. – № 1. – С. 3–4.

  23. Падліпская, З. Духоўны свет лірычнай гераіні ў паэзіі Яўгеніі Янішчыц і Ганны Ахматавай / Зоя Падліпская // Маналог у паўстагоддзя… : раман-споведзь / Зоя Падліпская. – Мінск , 2019. – С. 247–258.

  24. Падліпская, З. З гісторыі вёскі Падліпцы Слуцкага раёна : на аснове ўспамінаў Івана Васільевіча Барцэвіча / Зоя Падліпская // Маналог у паўстагоддзя… : раман-споведзь / Зоя Падліпская. – Мінск , 2019. – С. 113–172.

  25. Падліпская, З. Жывем з душою светлай… : вершы / Зоя Падліпская // Кур’ер. – 2000. – 22 чэрв.

  26. Падліпская, З. "І колькі кніг яшчэ падорыць людзям!" : паэтычнае слова Расціслава Бензерука / Зоя Падліпская // Роднае слова. – 2019. — № 2. — С. 74—75.

  27. Падліпская, З.  Ісці насустрач прыродзе, чалавеку, слову... / Зоя Падліпская // Роднае слова. – 2018. – № 9. – С. 3.

  28. Падліпская, З.  "Каб мець сваю праўду..." : паэтычны зборнік "Шляхі жыцця праз белы верш" Уладзіміра Емельянчыка / Зоя Падліпская // Роднае слова. – 2013. – № 7. – С. 29–30.

  29. Падліпская, З. Крымскі калейдаскоп / Зоя Падліпская // Маладосць. – 2000. – № 7. – С. 156–161.

  30. Падліпская, З. І. Літаратурнае аб'яднанне "Случ" / Зоя Падліпская // Маналог у паўстагоддзя… : раман-споведзь / Зоя Падліпская. – Мінск , 2019. – С. 198–200.

  31. Падліпская, З. Мае “Прарасткі” / Зоя Падліпская // Кур’ер. – 2000. – 13 крас.

  32. Падліпская, З.  Малюся зорам : выбранае / Зоя Падліпская. – Мінск : Рэдакцыя часопіса "Роднае слова", 2014. – 92, [3] с.

  33. Падліпская, З.  Маналог у паўстагоддзя... : раман - споведзь / Зоя Падліпская // Полымя. – 2017. – № 7. – С. 22–71.

  34. Падліпская, З.  Маналог у паўстагоддзя… : раман - споведзь / Зоя Падліпская. – Мінск : Рэдакцыя часопіса "Роднае слова", 2019. – 478, [1] с., [32] л. іл.

  35. Падліпская, З.  Мая Айчына : [верш] // Бачу Беларусь такой [Выяўленчы матэрыял] = I am seeing Belarus like that : фотаальбом / фота Уладзіслава Цыдзіка ; уклад. А. Стэльмах ; пер. на англ. мову Т. Жыткевіч ; аўт. прадм. А. Карлюкевіч. – Мінск, 2018. – С. 35.

  36. Падліпская, З. Мая Айчына; Белавежская пушча : вершы / Зоя Падліпская // На прасторах любай Беларусі : зборнік прозы, паэзіі, публіцыстыкі / склад. : Г. П. Пашкоў, Т. Ф. Рослік. – Мінск, 2015. – С. 343–344.

  37. Падліпская, З. Натхненне; Паэткам; Караблі : вершы / Зоя Падліпская // Пралеска. – 2011. – № 3. – С. 49.

  38. Падліпская, З. Палон нябёсаў : [вершы] / Зоя Падліпская. – Мінск : Дом прэсы, 1998. – 60с.

  39. Падліпская, З. І. Памяці Анатоля Статкевіча-Чабаганава / Зоя Падліпская // Роднае слова. – 2019. – № 4. – С. 72–73.

  40. Падліпская, З. Случчыне [верш] / Зоя Падліпская // Краязнаўчая газета. – 2010. – снеж. (№ 46). – С. 7.

  41. Падліпская, З. Случчыне [верш] / Зоя Падліпская // Слуцкі край. – 1999. – 16 чэрв.

  42. Падліпская, З. Случчыне; Вітаю вясну; Сустрэча : [вершы] / Зоя Падліпская // Слуцкі край. – 2001. – 30 мая.

  43. Падліпская, З. Табе і мне; Каханаму; Каралева; Случчыне [вершы] / Зоя Падліпская // Нас слова Купалы да творчасці кліча : вершы ўдзельнікаў семінара маладых паэтаў Міншчыны, май 1997 год : вып. 3. – Мінск, 1997. – С. 54–55.

  44. Падліпская, З. “Табой жыву і дыхаю – табой!” : [вершы] / Зоя Падліпская // Роднае слова. – 2007. – № 8. – С. 95.

  45. Падліпская, З. Твая часцінка / Зоя Падліпская // Слуцкі край. – 1996. – 10 студз.

  46. Падліпская, З. Ты – маё шчасце ; Прости / Зоя Падліпская // Слуцкі край. – 1993. – 23 чэрв.

  47. Падліпская, З.  У вэлюме завей/ З.Падліпская. Паспелі вішні / З. Трафімава : вершы. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. – 110 с.

  48. Падліпская, З. Чуеш, любы? ; Адзінота ; Дай, бог, сілы ; Твая часцінка :  [вершы] / Зоя Падліпская // Нас слова Купалы да творчасці кліча : вершы ўдзельнікаў семінара маладых паэтаў Міншчыны, май 1995 год . – Мінск, 1995. – С. 85–87.

  49. Падліпская, З. Шлях высокага служэння Радзіме : "Роднаму слову" – 25 / з павагай Зоя Падліпская // Роднае слова. – 2013. – № 2. – С. 3–5.

  50. Падліпская, З. “Якія мы шчаслівыя былі…” : [верш] / Зоя Падліпская // Роднае слова. – 2018. – С. 95. – (Да Дня маці).

***

  1. Подлипская, З. Телефонный звонок ; Нищенка / Зоя Подлипская // Слуцкі край. – 1993. – 27 сак.

 

Песні на словы Зоі Іванаўны Падліпскай

  1. Атрашкевіч, А. В. Тайна зорнай ночы [Ноты] / А. Атрашкевіч, словы З. Падліпскай // Разам з Радзімай : песні беларускіх кампазітараў і паэтаў / уклад. Г. В. Марчук. – Мінск, 2016. – С.28–29.

  2. Шурман, Л. Б. Вялікая мядзведзіца [Ноты] / Л. Шурман, словы З. Падліпскай // Разам з Радзімай : песні беларускіх кампазітараў і паэтаў / уклад. Г. В. Марчук. – Мінск, 2016. – С.291–293.

  3. Шурман, Л. Б. Горкі пацалунак [Ноты] / Л. Шурман, словы З. Падліпскай // Разам з Радзімай : песні беларускіх кампазітараў і паэтаў / уклад. Г. В. Марчук. – Мінск, 2016. – С.299–301.

  4. Шурман, Л. Б. Напішыце мне пісьмо [Ноты] / Л. Шурман, словы З. Падліпскай // Разам з Радзімай : песні беларускіх кампазітараў і паэтаў / уклад. Г. В. Марчук. – Мінск, 2016. – С.294–295.

  5. Шурман, Л. Б. У палоне тваіх вачэй [Ноты] / Л. Шурман, словы З. Падліпскай // Разам з Радзімай : песні беларускіх кампазітараў і паэтаў / уклад. Г. В. Марчук. – Мінск, 2016. – С.296–298.

  6. Шурман, Л. Б. У палоне тваіх вачэй [Ноты] / Л. Шурман ; сл. З. Падліпскай // Роднае слова. – 2017. – № 3. – С. [96].

Творы З. Падліпскай

​Аб жыцці і творчасці З. Падліпскай

  1. Балаханаў, А. Усміхнуся вятрам і нябёсам / Аляксей Балаханаў // Краязнаўчая газета. – 2014. – кастр. (№ 38). – С. 7.

  2. Бельскі, А. І. "І камень, і дрэва, і дым — жывыя..." : рэцэпцыя і трансфармацыя народнай міфалогіі ў беларускай паэзіі пачатку XXI ст. / Алесь Бельскі // Роднае слова. - 2017. — № 9. — С. 13—16. – Са зместу : [Зоя Падліпская “Малюся зорам”]. – С.15.

  3. Бусько, С. Мастацтва, якое аб'ядноўвае / Святлана Бусько // Звязда. - 2019. — 30 студз. — С. 3. – Са зместу : Лаўрэатам прэміі «Чалавек безбар'ернага асяроддзя — 2019» стала стваральнік літаратурнай серыі твораў невідушчых аўтараў Зоя Падліпская.

  4. Бычэня, У. Янучкоў крынічнае слова / У. Бычэня // Народная газета. – 2001. – 14 жн.

  5. Вераб'ёва, Л. " І вечная мелодыя кахання..." : асноўныя матывы лірыкі Зоі Падліпскай / Людміла Вераб'ёва // Роднае слова. – 2019. – № 5. С. 13–18.

  6. Драпко, А. На глебе вечных каштоўнасцяў / Алена Драпко // Звязда. – 2020. – 29 лют. – С. 11.

  7. Зоя Падліпская (Янучок) : [кароткая біяграфічная даведка] // Трафімава Т. Усміхніся вятрам. – Мінск, 1998. – С.3.

  8. Карлюкевіч, А. Спраўджванне / А. Карлюкевіч // Слуцкі край. – 1998. – 12 жн.

  9. Лаўрык, Т. Зоя Падліпская / Таццяна Лаўрык // Роднае слова. – 2007. – № 8. – С. 95.

  10. Маляўка, І. "Маналог у паўстагоддзя" / Ірына Маляўка // Слуцкі край. – 2019. – 10 кастр. (№ 41). – С. 5.

  11. Марціновіч, А. Сум і радасць у адным вянку / Алесь Марціновіч // Настаўніцкая газета. – 2017. – 7 верас. – С. 15.

  12. Падліпская, З. І. Аддана служыць роднаму слову і Беларусі… / Зоя Іванаўна Падліпская ; пытанні задаваў Мікола Чэмер // Настаўніцкая газета. – 2010. – 28 снеж. – С. 16.

  13. Падліпская, З. І. Стасункі – з кожным рэгіёнам краіны / Зоя Іванаўна Падліпская ; гутарыла Алеся Лапіцкая // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 26 лістап. (№ 47). – С. 4.

  14. Падліпская, З. У клопаце пра роднае слова / Зоя Падліпская ; гутарыў Максім Раўнапольскі // Звязда. – 2015. – 21 ліп. – С. 5.

  15. Падліпская, З. У палоне паэзіі і навукі / Зоя Падліпская ; гутарку вёў С. Багдашыч // Кур’ер. – 2001. – 10 мая.

  16. Падліпская, З. У пошуках слоў запаветных / Зоя Падліпская // Слуцкі край. – 2001. – 30 мая.

  17. Падліпская, З. “Шануючы роднае слова – дбаем пра будучыню” / Зоя Падліпская ; пытанні задаваў Ілья Лапато // Звязда. – 2012. – 29 жн. – С. 5.

  18. Падліпская Зоя Іванаўна, беларуская паэтэса / падрыхтавала В. С. Відлога // Памяць : Слуцкі раён. Слуцк. Кн. 3 / уклад. В. С. Відлога ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск, 2015. – С. 585–586.

  19. Работа, Н. “…Жыць паэзіяй і воляй” : роздум над зборнікам вершаў “У вэлюме завей” Зоі Падліпскай / Ніна Работа // Роднае слова. – 2012. – № 5. – С. 29–31.

  20. “Роднае слова” узначаліла случчанка // Кур’ер. – 2009. – 25 чэрв. (№ 26). – С. 8.

  21. Словы ад сэрца : З. І. Падліпская // Слуцкі край. – 2005. – 17 верас. – С. 4.

  22. Цывілька, А. "Усім сэрцам прырастаю да зямлі, дзе некалі зрабіла крок свой першы : пазакласнае мерапрыемства (V-VII класы) / Алена Цывілька // Роднае слова. – 2018. – № 9. – С. [73]–75.

  23. Чэмер, М. Дзве сястры : паэткі Зоя Падліпская і Таіса Трафімава / М. Чэмер // Настаўніцкая газета. – 2007. – 15 лют. – С. 4.

  24. Шматкова, І. І. Увасабленне вобраза вучонага – педагога Фамы Бельскага ў творах сучасных паэтаў / Ірына Шматкова // Роднае слова. – 2017. – № 2. – С. 19–22.

  25. Энцыклапедыя для школьнікаў і студэнтаў. У 12 т. Т. 8. Беларуская літаратура / [рэдкалегія : В. У. Ваніна (галоўны рэдактар) і інш.]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. – 495 с. – Са зместу : [Зоя Падліпская]. – С. 155.

***

  1. Василишина, Ю. Они стирают барьеры / Юлия Василишина // Беларусь сегодня. – 2019. – 30 янв. – С. 7.

  2. Подлипская Зоя Ивановна (р. 7.10.1964, д. Серяги Слуцкого р-на), белорусский педагог, писатель, публицист // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 5. Минская область. В 3 кн. Кн. 3. Н - Я  / редкол. В. В. Андриевич (гл. ред.) [и др.] . – Минск , 2019. – С. 75.

  3. Премия "Человек безбарьерной среды – 2019" / БЕЛТА // Слуцкі край. – 2019. – 31 студз. (№ 5). – С. 1.

Аб жыцці і творчасці З. Падліпскай
bottom of page