top of page

Каржанеўская

Галіна Анатольеўна

Каржанеўская Галіна Анатольеўна.jpg

“Жыццё маё, ты кропля ў моры жыццяў…”

 Галіна Каржанеўская

   Каржанеўская Галіна Анатольеўна — вядомая беларуская паэтэса, крытык, публіцыст, аўтарка некалькіх п’ес. Галіна Каржанеўская нарадзілася на схіле лета — 27 жніўня 1950 года ў вёсцы Лясішча Слуцкага раёна. У сэрцы паэткі назаўсёды засталася любоў і ўдзячнасць да роднага кутка :

Я пачуцці хаваць не прывучана,

Ты любоў мая, Случчына!

Да тваіх сенажацяў спелых

Я руплівай пчалой ляцела.

(Я пачуцці хаваць не прывучана…) 

Каржанеўская Галіна 1.jpg

   У 1968 годзе скончыла Янушкавіцкую сярэднюю школу Лагойскага раёна, паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З трэцяга курса перавялася на завочнае аддзяленне ў сувязі з нараджэннем дачкі і пачала настаўнічаць у Янушкавіцкай школе. Скончыла ўніверсітэт у 1973 годзе, выкладала беларускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе пасёлка Плешчаніцы Лагойскага раёна. У 1980—1982 гадах яна ўжо рэдактар літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання, з 1984 – карэспандэнт аддзела прозы і паэзіі, з 1986 г. — загадчык аддзела крытыкі газеты «Літаратура і мастацтва». Сябра Саюза пісьменнікаў СССР з 1976 года, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. У Галіны Анатольеўны многа кніг у самых розных жанрах – ад філасофскай лірыкі да драматургіі. Нямала зроблена знакамітай пісьменніцай і ў журналістыцы.

Каржанеўская Галіна 2.jpg

  Недзе з сёмага класа пачала пісаць вершы. Першая публікацыя вершаў пісьменніцы прыпадае на 1967 год і гэты дэбют адбыўся ў “Маладосці”. Яна стала ўдзельнікам рэспубліканскага семінара маладых паэтаў у Каралішчавічах, на  вершы Галіны Каржанеўскай звярнулі ўвагу крытыкі.

   Яна аўтарка шэрага п'ес ("Іван Світаннік", "Зуб мудрасці", "Шукайце кветку-папараць", "Мора, аддай пярсцёнак"), якія атрымалі сцэнічнае ўвасабленне. Але найбольш ярка талент Г. Каржанеўскай раскрыўся ў паэзіі. Ужо ў першых зборніках ("На мове шчасця","Мой сад","Званы гадоў") маладая паэтэса заявіла пра сябе як лірык, які дакладна азначыў асноўную сферу сваіх творчых шуканняў – духоўны свет сучасніка.

   Паэтычны свет нашай зямлячкі багаты на пачуцці і думкі, інтанацыі і матывы. Яе творы — гэта лірыка-псіхалагічная кардыяграма жанчыны, якая валодае глыбокім унутраным вопытам, ведае цану каштоўнасцям жыцця. Творчасць Г. Каржанеўскай абапіраецца на фальклорныя традыцыі, у ёй шырока выкарыстоўваюцца матывы і вобразы народна-песеннай стыхіі і народнай мудрасці беларусаў. Творы пісьменніцы вельмі аўтабіяграфічныя, таму з іх можна даведацца пра жыццё аўтаркі, родных і дарагіх ёй людзей, пра спазнанае і адчутае ў розныя гады — ад дзён маленства да сённяшняга часу.

   Быццё ў свеце і сярод людзей — адзін з галоўных матываў у лірыцы паэткі. У ранні перыяд творчасці як праграмны пададзены верш "Што трэба траве...", дзе паэтэса выходзіць на шырокае абагульненне, у якім канцэнтруецца мастацка-эстэтычная канцэпцыя:  усё існае вакол знаходзіцца ў адзінстве, ажывае і развіваецца ў чалавечым вымярэнні і разуменні.

 

Што трэба душы, каб у ей не было

Зацятасці згубнае, вартае жалю.

Цяпло чалавечае толькі цяпло, -

Трава, і рака, і душа адказалі.

 

   Паэтэса нібы падводзіць рысу пад роздумам над жыццядзейнымі з'явамі для чалавека і ў прыродзе. Лірычная гераіня, а ў яе ролі часта выступае сама паэтэса, асцярожна  ставіцца да абстрактных ідэй, знаходзіць радасць і надзею ў звычайных будзённых праявах і чуйна даследуе іх:

 

Адценняў шмат у камені і ў хвалі,

А чалавек - хіба на далані?

Яго тысячагоддзі фармавалі,

Яго ўсе навукі вывучалі

I ў выніку не ведаюць ані.

 

   Галіна Каржанеўская выдала зборнікі паэзіі “На мове шчасця” (1973), “Мой сад” (вершы і паэма, 1976), “Званы гадоў” (1980), “Жыла-была” (1983), “Вечны водгук” (вершы і паэма, 1988), “Невымоўнае” (1991), “Асенні мёд” (1999), “Вершаняты” (2005), “Што варта радасці і слёз...”(2013), “Вершаняты -2” (2019), зборнікі п’ес для аматраскіх тэатраў “На сцэне дня”(2004) і драматычных мініяцюр “Не можа быць” (2010). Яе пяру належаць цікавыя творы для дзяцей. Ім прызначаны яе кніжкі вершаў “На што падобна аблачынка”(1983), “Сінічка на балконе”(1989), “Рэчы для малечы”(1996), кніжка празаічных апавяданняў і казак “Дзе ты, Боця?” (1993). Галіна Анатольеўна сааўтар чытанкі для 1-2-х класаў “Акрайчык”, аўтар чытанкі для 3-га класа “Сцяжына” (1997). Амаль чатыры гады пісьменніца запісвала успаміны «дзяцей вайны» з Лагойшчыны. Кніга выходзіла з вялікімі цяжкасцямі і мае назву «Лагойшчына. Голас памяці» (2019).

Каржанеўская Галіна Асенні мёд.jpg
Каржанеўская Галіна На сцэне дня.jpg
Каржанеўская Галіна малечы пра рэчы.jpg
Каржанеўская Галіна не можа быць.jpg
Каржанеўская Галіна вечны водгвук.jpg

Творы Г. Каржанеўскай

  1. Каржанеўская, Г. А як жа непаседа? : п’еса ў дзвюх дзеях / Галіна Каржанеўская // Драўляны рыцар : рэпертуарны зборнік. — Мінск, 1992. — С.122—154.

  2. Каржанеўская, Г. Ад Алеся Жука да Алеся Пісьмянкова / Г. Каржанеўская // Літаратура і мастацтва. — 2007. — № 8. — С. 14.

  3. Каржанеўская, Г. А. Асенні мёд : вершы розных гадоў / Г. А. Каржанеўская. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1999. — 159с.

  4. Каржанеўская, Г. Балада пра клятву : верш / Галіна Каржанеўская // За цябе Радзіма : вершы беларускіх паэтаў / уклад. Сяргей Папар ; уступ. артыкул А. Вялюгін ; маст. М. Казлоў. – Мінск, 1984. – С. 144.

  5. Каржанеўская, Г. Без выпрабаванняў не бывае : [вершы] / Галіна Каржанеўская // Полымя. – 2020. – № 11. – С. [69]–71.

  6. Каржанеўская, Г. Беластоцкі паэтычны дзённік, лета 2003 г. / Галіна Каржанеўская  // Маладосць. – 2004. – № 9. – С. 120–128.

  7. Каржанеўская, Г. [Вершы] / Галіна Каржанеўская // Беларуская дзіцячая літаратура : хрэстаматыя : вучэб. дапам. для навучэнцаў пед. каледжаў і вучылішчаў / склад. М. Б. Яфімава, В. М. Ляшук. –  2-е выд., перапрац. і дап. – Мінск, 2003. – С. 297–300.  

  8. Каржанеўская, Г. [Вершы] / Галіна Каржанеўская // Белорусская нива. – 2000. – 23 авг.

  9. Каржанеўская, Г. Вершы / Галіна Каржанеўская // Беларусь. – 2003. – № 5. – С. 42–43.

  10. Каржанеўская, Г. [Вершы] / Галіна Каржанеўская // Дзень паэзіі – 81. – Мінск, 1981. – С. 91–92.

  11. Каржанеўская, Г. [Вершы] / Галіна Каржанеўская // Дзень паэзіі – 82. – Мінск, 1982. – С. 148–149.

  12. Каржанеўская, Г. Вершы / Галіна Каржанеўская // Крыніца. – 2002. – № 9-10. – С. 79–84.

  13. Каржанеўская, Г. Вершы / Галіна Каржанеўская // Крыніца. – 1996. – № 2. – С. 42–49.

  14. Каржанеўская, Г. [Вершы] / Галіна Каржанеўская // Літаратура і мастацтва. – 2001. – № 49. – С. 13.

  15. Каржанеўская, Г. [Вершы] / Галіна Каржанеўская // Літаратура і мастацтва. – 2009. – 22 мая (№19). – С. 8.

  16. Каржанеўская, Г. Вершы / Галіна Каржанеўская // Літаратура і мастацтва. – 1992. – № 48. – С. 8.

  17. Каржанеўская, Г. Вершы / Галіна Каржанеўская // Маладосць. – 2007. – № 3. – С. 11–12.

  18. Каржанеўская, Г. Вершы / Галіна Каржанеўская // Маладосць. – 1980. – № 2. – С. 12–15.

  19. Каржанеўская, Г. Вершы / Галіна Каржанеўская // Маладосць. – 1981. – № 3. –С. 4–7.

  20. Каржанеўская, Г. Вершы / Галіна Каржанеўская // Маладосць. – 1983. – № 3. – С. 5–6.

  21. Каржанеўская, Г. [Вершы] / Галіна Каржанеўская // Полымя. – 1994. – № 12. – С. 48–49.

  22. Каржанеўская, Г. [Вершы] / Галіна Каржанеўская // Родная песня : зборнік сучаснай беларускай паэзіі / уклад. У. А. Дзіско. – Мінск, 1997. – С. 357–376.

  23. Каржанеўская, Г. Вершы / Галіна Каржанеўская // Скобла М. Краса і сіла : анталогія беларускай паэзіі ХХ стагоддзя. – Мінск, 2003. – С. 636–637. 

  24. Каржанеўская, Г. Вечны водгук : вершы і паэма / Галіна Каржанеўская. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. – 157с. : іл.

  25. Каржанеўская, Г. Вёска Лясішча і яе людзі : гісторыя вёскі ва ўспамінах / Галіна Каржанеўская / / Маладосць. – 2010. – № 8. – С. 118–128.

  26. Каржанеўская, Г. Вірус : амаль сучасная гісторыя ў дзвюх дзеях / Галіна Каржанеўская // Сучасная беларуская п’еса : для ст. шк. узросту / склад. П. В. Васючэнка. – Мінск, 1997. – С. 91–127.

  27. Каржанеўская, Г. Гульні ; Цяжкае пытанне ; Боцікі гумовыя / Галіна Каржанеўская // Вясёлка. – 2019. – № 3. – С. 15.

  28. Каржанеўская, Г. Дарункі добрых духаў : сцэнічны абразок па матывах “Казак жыцця” Якуба Коласа / Галіна Каржанеўская // Маладосць. – 2007. – № 6. – С. 8–12.

  29. Каржанеўская, Г. Дзе бацяны і “Квят Бебжаньскі”… : нарыс / Галіна Каржанеўская // Літаратура і мастацтва. – 2000. – № 43. – С.

  30. Каржанеўская, Г. А. Жыла была… : лірыка / Г. А. Каржанеўская .– Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. – 95 с.

  31. Каржанеўская, Г. З Новым годам : верш / Галіна Каржанеўская // Звязда. – 2007. – 29 снеж. – С. 1.

  32. Каржанеўская, Г. Зуб мудрасці : п’еса / Галіна Каржанеўская // Маладосць. – 1984. – № 12. – С. 10–34.

  33. Каржанеўская, Г. Ілюзія : цыкл вершаў / Галіна Каржанеўская // Полымя. – 2001. – № 3. – С. 174–180.

  34. Каржанеўская, Г. Камандзіроўка : п’еса ў дзвюх дзеях з эпілогам / Галіна Каржанеўская // Сучасная беларуская п’еса / склад. Г. В. Марчук. – Мінск, 1992. – С. 164–196.

  35. Каржанеўская, Г. Маналог падледнай рыбіны : верш / Галіна Каржанеўская // Агледзіны : вершы беларускіх паэтаў. – Мінск, 1998. – С. 95.  

  36. Каржанеўская, Г. Мора, аддай пярсцёнак : драма / Галіна Каржанеўская // Полымя. – 1987. – № 3. – С.104–125.

  37. Каржанеўская, Г. Муза ; Руіны : вершы / Галіна Каржанеўская // Літаратура і мастацтва. – 2003. – № 6. – С. 8.

  38. Каржанеўская, Г. А. На сцэне дня : зборнік п’ес для лялечных і драматычных аматарскіх тэатраў / Г. А. Каржанеўская. – Мінск : БелДІПК, 2004. – 184с.

  39. Каржанеўская, Г. А. Не можа быць : міні – п’есы / Г. А. Каржанеўская. – Мінск : Ковчег, 2010. – 77с.

  40. Каржанеўская, Г. Не можа быць : сцэнічная гумарэска для дарослых / Г. Каржанеўская // Маладосць. – 2005. – С. 107–112.

  41. Каржанеўская, Г. А. Невымоўнае : вершы / Г. А. Каржанеўская. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. – 287с. : іл. [1] л. партр.

  42. Каржанеўская, Г. Прадвесне : верш / Г. Каржанеўская // Родная прырода. – 1999. – № 2. – С. 17.

  43. Каржанеўская, Г. Праўдзівая гісторыя жыцця Галіны С. / Галіна Каржанеўская // Літаратура і мастацтва. – 2009. – 6 сак. (№ 9). – С. 9.

  44. Каржанеўская, Г. Прырода ў кожным шукае дасканаласці : эцюд / Г. Каржанеўская // Мастацтва. – 2005. – № 7. – С. 18–19.

  45. Каржанеўская, Г. Разбуранае гняздо Загорскіх : як маці і яе непаўналетнія дочкі змагаліся з ворагам у акупаваным Мінску / Галіна Каржанеўская // Звязда. – 2016. – 4 ліп. – С. 5.

  46. Каржанеўская, Г. Свята, якое заўсёды з намі : нататкі з адной экспедыцыі / Галіна Каржанеўская // Літаратура і мастацтва. – 1999. – 29 кастр.

  47. Каржанеўская, Г. А. Сінічка на балконе : вершы / Г. А. Каржанеўская ; маст. Я. І. Жылін. – Мінск : Юнацтва, 1989. – 23 с.

  48. Каржанеўская, Г. А. След шырокай плыні : [вершы] / Галіна Каржанеўская // Літаратура і мастацтва. – 2015. – 28 жн. (№ 34). – С. 4.

  49. Каржанеўская, Г. Слуцкай радні : верш / Галіна Каржанеўская // Слуцкі край. – 1998. – 18 ліст.

  50. Каржанеўская, Г Сосны : верш / Галіна Каржанеўская // Звязда. – 1983. – 5 чэрв.

  51. Каржанеўская, Г. Сяброўская спрэчка : інсцэніроўка / Галіна Каржанеўская // Роднае слова. – 2020. – № 8. – С. 61.

  52. Каржанеўская, Г. Трылер ; Туман ; Крылы ; Вечаровае : вершы / Галіна Каржанеўская // Маладосць. – 1999. – № 9. – С. 31–35.

  53. Каржанеўская, Г. “Удзячна дню, пражытаму не марна” : вершы / Галіна Каржанеўская // Літаратура і мастацтва. – 1997. – № 6. – С. 8.

  54. Каржанеўская, Г. “Усё не дарэмна” : з дзённіка / Г. Каржанеўская // Крыніца. – 2001. – № 11–12. – С. 160–168.

  55. Каржанеўская, Г. Хросны ход у Жыровічах ; “Абірала ягады з куста…” : вершы / Г. Каржанеўская // Бацькаўшчына : зборнік гістарычнай літаратуры / уклад., прадм. С. С. Панізнік ; маст. А. Г. Званароў. – Мінск, 2000. – С. 213.  

  56. Каржанеўская, Г. “Чакайце свята абнаўлення…” / Г. Каржанеўская // Маладосць. – 1986. – № 2. – С. 156–159.

  57. Каржанеўская, Г. Чарнабог : п’еса-казка ў дзвюх дзеях з эпілогам / Г. Каржанеўская // Беларуская драматургія : вып. 4. – Мінск, 1997. – С. 133–157. 

  58. Каржанеўская, Г.  "Што варта радасці і слёз..." : біяграфія ў вершах і нарысах / Галіна Каржанеўская. – Мінск : Кнігазбор, 2013. – 103, [1] с., [4] л. іл. – (Кнігарня пісьменніка ; вып. 34).

  59. Каржанеўская, Г. “Што трэба душы…” : вершы / Г. Каржанеўская // Роднае слова. – 2000. – № 8. – С. 9–11.

***

  1. Корженевская, Г. Внимая сердцу…: стихотворения / Г. Корженевская // Неман. – 2001. – № 11. – С. 160–164.

  2. Корженевская, Г. А. Жила – была : стихи и поэма : пер. с бел. / Галина Анатольевна Корженевская. – Москва : Советский писатель, 1988. – 112 с. : ил.

  3. Корженевская, Г. Кто любит небо : стихи / Г. Корженевская // Неман. – 1986. – № 3. – С. 3–4.

  4. Корженевская, Г. Путешественник в иные миры : новое прочтение дневников Иосифа Дроздовича / Г. Корженевская // Во славу Родины. – 1998. – 4 сент.

  5. Корженевская, Г. Я новая стою перед весной : стихи / Галина Корженевская // Неман. – 2010. – № 4. – С. 72–75.

  6. Шэсць пісьмаў Жэні Янішчыц / уступны тэкст Галіны Каржанеўскай // Алеся. – 2019. – № 8. – С. [6]–9.

Творы Г. Каржанеўскай

​Аб жыцці і творчасці Г. Каржанеўскай

  1. Андруковіч, А. Жывой душы жывое слова : свет жыцця і паэзіі Галіны Каржанеўскай / А. Андруковіч // Роднае слова. – 2000. – № 8. – С. 3–8.

  2. Бялова, А. “Жыццю вучыцца штохвілінна…” : творчая вечарына Г. Каржанеўскай у бібліятэцы імя А. С. Пушкіна / А. Бялова // Літаратура і мастацтва. – 2005. – № 41. – С. 2.

  3. Васючэнка, П. В. Галіна Каржанеўская, н. у 1950 / Васючэнка П. В., Шматкова І. І. // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. Т. 4. Кн.3 / НАН Беларусі, Аддз-не гуманітар. навук і мастацтваў, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ.; навук. рэд. У. В. Гніламедаў, С. С. Лаўшук. – Мінск, 2014. – С. 861–883.

  4. Васючэнка, П. Сучасная беларуская драматургія / П. Васючэнка. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2000. – 157 с. Са зместу : Аналіз твораў Г. Каржанеўскай “Мора, аддай пярсцёнак”, “Вірус”. – С. 127–129.

  5. Галіна Каржанеўская // Беларуская дзіцячая літаратура : хрэстаматыя : вучэбны дапам. для навучэнцаў пед. каледжаў і вучылішчаў / склад. М. Б. Яфімава, В. М. Ляшук. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мінск, 2003. – С. 297.

  6. Галіна Каржанеўская // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск, 1994. – С. 263–264.

  7. Галіна Каржанеўская // Гардзіцкі А. К. Пісьменнікі Савецкай Беларусі : кароткі даведнік / склад. А. Гардзіцкі. – Мінск, 1981. – С. 165.

  8. Гальпяровіч, Н. З любоўю да ўсяго зямнога : Галіне Каржанеўскай – 50 / Н. Гальпяровіч // Літаратура і мастацтва. – 2000. – № 35. – С. 7.

  9. Гарэлік, Л. М. Каржанеўская Галіна Анатольеўна / Л. М. Гарэлік // Беларускі фальклор : энцыклапедыя.  У 2 т. Т. 1. А – К. – Мінск, 2005. – С. 658–659. 

  10. Дземянчук, К. Удзячна дню, пражытаму нямарна / Кацярына Дземянчук // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 17 верас. (№37). – С. 7.

  11. Каржанеўская, Г. А. Лірыка як псіхатэрапія / Галіна Каржанеўская ; гутарыла Яна Будовіч // Літаратура і мастацтва. – 2020. – 28 жн. (№ 32). – С. 16.

  12. Каржанеўская, Г. Паміж нябесным і зямным : важнае ў жыцці толькі тое, што дапамагае нам зменьвацца / Галіна Каржанеўская ; гутарку вяла Г. Шаблінская // Беларусь. – 2000. – № 10. – С. 40–41.

  13. Каржанеўская, Г. "Пісьменніцкія лаўры на галаву не прымярала..." : гутарка з Галінай Каржанеўскай / Галіна Каржанеўская ; гутарыла Ірына Шматкова // Роднае слова. – 2015. – № 8. – С. 17–19.

  14. Каржанеўская, Г. “Усім, хто сустрэўся, дзякую…” / Г. Каржанеўская ; гутарку вяла Р. Жардзецкая // Алеся. – 2000. – № 8. – С. 14–15.

  15. Каржанеўская Галіна // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўнік. У 6 т. Т. 3.  Івашын—Кучар / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь, Беларуская Энцыклапедыя ; рэдкал. : А. В. Мальдзіс [і інш.]. – Мінск, 1994. – С. 173–176.

  16. Каржанеўская Галіна // Піскун Л. А. Пісьменніцы Беларусі : вучэбны дапаможнік. У 2 ч. Ч. 1. / склад. Піскун Л. А., Піскун Я. У. – Мазыр, 1997. – С. 35–36.

  17. Каржанеўская Галіна Анатольеўна (н. 27.8.1950, в. Лясішча Слуцкага раёна), беларуская пісьменніца // Культура Беларусі : энцыклапедыя. У 6 т. Т. 4. З – Л / рэдкал. : У. Ю. Аляксандраў (гал. рэд.) [і інш]. – Мінск, 2013. – С. 375–376.

  18. Каржанеўская Галіна Анатольеўна (н. 27.8.1950, в. Лясішча Слуцкага раёна), беларуская савецкая пісьменніца // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т.2. Габой – Карціна. – Мінск, 1985. – С. 687.

  19. Каржанеўская Галіна Анатольеўна (н. 27.8.1950, в. Лясішча Слуцкага раёна Мінскай вобласці), беларуская пісьменніца // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т.8. Канто-Кулі / рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1999. – С. 69.

  20. Кузьміч, Н. В. У сугучнасці са светам і з самой сабою : да юбілею Галіны Каржанеўскай / Наталля Кузьміч // Роднае слова. – 2020. – № 8. – С. 10–11.

  21. Мялешка, Л. Галіна, альбо горыч і асалода свету : Г. Каржанеўская / Л. Мялешка // Культура. – 2000. – № 34. – С. 8.

  22. [Пра сябе] / Г. Каржанеўская// Першацвет. – 1995. – № 3. – С. 82–83.

  23. Раўба, А. Чароўнасць роднага слова / А. Раўба // Шлях Ільіча. – 1981. – 24 сак.

  24. Трафімчык, А. Тэарэтычны багаж у практыцы / Анатоль Трафімчык // Літаратура і мастацтва. – 2009. – 25 верас. (№36). – С. 5.

  25. Шалахоўскі, А. Зорка Галіны Каржанеўскай / Аляксей Шалахоўскі // Наша слова. 2013. – 5 чэрв. (№ 23).– С. 8.

  26. Шматкова, І. Біяграфія Галіны Каржанеўскай у вершах і нарысах / Ірына Шматкова // Роднае слова. – 2014. – № 2. – С. 22–23.

  27. Шматкова, І. Еўдакія Лось, Галіна Каржанеўская : погляды на паэта і паэзію / Ірына Шматкова // Полымя. – 2008. – № 3. – С. 166–173.

  28. Шушкевіч, Н. Беражы сваю душу : роздум над прачытаным зборнікам Г. Каржанеўскай “Невымоўнае” / Н. Шушкевіч // Звязда. – 1991. – 10 ліп.

***

  1. Корженевская Галина Анатольевна (р. 27.8.1950. д. Лесище Слуцкого р-на), белорусская писательница // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 5. Минская область. В 3 кн. Кн. 2. З–Н / редкол. : В. В. Андриевич (гл. ред.) [ и др.]. – Минск , 2017. – С. 131–132.

  2. Корженевская Галина Анатольевна (р. 27.8.1950. д. Лесище Слуцкого р-на), белорусская поэтесса // Минская область : энциклопедия. В 2 т. Т. 2. Д – Я / редкол. : Л. Ф. Крупец, Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск, 2007. – С. 203.

  3. Корженевская Галина Анатольевна (р. 27.8.1950. д. Лесище Слуцкого р-на), белорусская поэтесса // Республика Беларусь : энциклопедия. В 6 т. Т. 4. Картография – Миноговые / редкол. : Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск, 2007. – С. 215.

  4. Энергия, сосредоточенная в слове // Книжное обозрение. – 1989. – № 42. – С. 10.

Аб жыцці і творчасці Г. Каржанеўскай
bottom of page